Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання
Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Закон захавання кахання
- Автор:
- Жанр:
- Год:2014
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Не блазнуй! — злавала Ада. — Не хачу з табой сварыцца, але калі працягваць спрэчку, дык усё ж людзі далёка сіганулі ад жорсткасці і дзікасці, ты мусіш гэта прызнаць. І скончым на гэтым.
Яны змаўкалі. Але заставалася ў памяці раздражненне, незадаволенасць і ўзнікала пытанне: «Чаму я павінна жыць побач з гэтым чужым чалавекам? Толькі таму, што трэба быць замужам?» Тры гады таму ў яе жыцці з’явіўся Касьян, і раптам усё змянілася. Яна ўпершыню спасцігла, што азначае належаць чалавеку, якога кахаеш. Тады перастала сварыцца з мужам, ён жыў побач, але яна не заўважала яго. Яна варыла абеды, прыбірала кватэру, мыла бялізну, а думкамі і душой была са сваім Лятаўчыкам, незалежна ад таго, ці адгукаўся ён званкамі і лістамі, ці маўчаў па паўгода. Яна была ва ўладзе кахання, толькі яму падпарадкоўвалася, пісала шмат вершаў, друкавала іх у сваёй газеце, а найчасцей у мінскіх выданнях.
Цяпер, вяртаючыся памяццю ў тыя дні, яна ўжо шкадавала пра той час, змарнаваны побач з мужам. Нядаўна маці прыслала ліст і напісала, што заходзіў Мечыслаў, цікавіўся, як Адзе жывецца ў Маскве. Мабыць, ён яшчэ хацеў наладзіць адносіны, а яна менавіта зараз цвёрда вырашыла для сябе, што больш не будзе рабіць ранейшых памылак. Безумоўна, Касьян не пакіне сям’ю, але яна будзе кахаць яго, пакуль гэтае пачуццё не згасне ў сэрцы, мо і да смерці. Прынамсі, была перакананая, што замуж трэба выходзіць толькі па вялікім каханні, тады не будзе шкада ні часу, ні жыцця, якое аддаеш каханай асобе. Калі нешта не складзецца, значыць, выйшла памылка, нехта кахаў недастаткова, нехта гуляў у каханне.
Зрэшты, вялікае шчасце пакахаць выпадае, можа, раз у жыцці, ну, ад сілы — два ці тры. Астатнія мімалётныя захапленні існуць толькі да першых расчараванняў. Чалавек, які па-сапраўднаму не кахае, не можа дараваць іншай асобе ніякіх недахопаў і слабасцей. Тады ўсё імгненна развальваецца, быццам замак, пабудаваны на пяску. Вунь Соф’я Андрэеўна і Леў Мікалаевіч былі першапачаткова з’яднаныя ўзаемнымі пачуццямі, потым сям’ёю, творчасцю, аднак настаў час, калі яны пачалі жыць кожны для сябе. Такі мілы эгаізм, які прывёў да краху. Бо каханне трэба карміць і даглядаць, як далікатную кветку, інакш яна завяне, засохне і памрэ...
— Што ты, Ада, так задумалася? — спытаў нечы голас.
Яна ад нечаканасці ажно здрыганулася, узняла галаву і ўбачыла, што над яе сядзеннем схіліўся Сеня Хмурноў.
— Проста еду. А што?
— Нічога. Можна да цябе зайсці ўвечары на гарбату?
— Заходзь, калі ёсць такое жаданне, — адказала Ада без энтузіязму.
— Дзякуй, хоць і бачу, што не надта я жаданы госць.
Ад Сені патыхала півам. Ада зразумела, што ён п’янаваты, таму і набраўся смеласці падысці з такой прапановаю.
— Не звяртай увагі на маю інтанацыю, я трохі стамілася. Заходзь, раскажаш пра сябе, ведаеш, я трохі пішу прозу. Мне цікавыя розныя жыццёвыя калізіі.
— Калі стамілася, дык сёння не прыйду...
— Дзякую за разуменне.
З першых дзён Ада звыкла трымацца самадастаткова, у госці ні да каго не хадзіла і да сябе не запрашала, тым больш, што часу вольнага не мела. А сёння дык менш за ўсё яна хацела б піць гарбату з Сенем, добра, што ён гэта зразумеў. Праніклівы аказаўся чалавек, таму можна зрабіць выснову, што здольны да рэфлексіі, аналізу і творчай працы, толькі любоў да піва і віна можа знішчыць гэтыя цудоўныя якасці.
10
Ада выйшла з падземнага перахода і адчула, што нехта падхапіў яе пад локаць. Азірнулася і ўбачыла незнаёмага мужчыну.
— Вы вельмі сімпатычная, давайце здыму вас з Ельцыным і Г арбачовым. Бясплатна, проста для рэкламы, — папрасіў ён.
Ада зразумела, пра што просіць незнаёмец. Гэта быў фатограф, які працаваў на вуліцы, побач стаяў на трынозе фотаапарат. Фотаздымкі Ельцына і Гарбачова у натуральны рост былі акуратна выразаныя, наклееныя на фанеру і замацаваныя на падстаўцы. Абодва лідары красаваліся, як жывыя.
— Здымацца з гэтымі старымі не хачу, — засмяялася Ада. — Вы б кагонебудзь маладога ды сімпатычнага тут паставілі.
— Прабачце, хацеў зрабіць вам прыемнае. У вас нейкія вочы неспакойныя, усхваляваныя і прыгожыя.
— Дзякуй за камплімент. Даруйце, я спяшаюся...
Ада сапраўды хвалявалася, сёння на семінары паэзіі павінны разбіраць яе вершы. Яна не ведала, што і як там пройдзе. Безумоўна, пабойвалася, што будуць крытыкаваць, асабліва армянін з кіргізам. А зрэшты, яны ж яе вершы чытаць адмовіліся, дык і сказаць нічога не здолеюць. Можа, дарма зрабіла, што аддала на разгляд новыя творы, можа, трэба было прапанаваць нешта са старога, што ўжо было надрукавана? Але не, вершы, напісаныя за апошні час, былі ёй асабліва дарагія, таму што ўсе яны прысвячаліся яе Лятаўчыку. Летась ёй далі пуцёўку ў санаторый, што знаходзіўся паблізу Гародні, яна з радасцю ўзяла яе. Хоць было гэта ў пачатку снежня, пара шэрая і непрытульная, але ўсё роўна там было хораша. Корпус, дзе жыла Ада, стаяў на беразе вялікага, яшчэ не замерзлага возера. Да берага зляталіся лебедзі, яна штодня бавіла вольны час з гэтымі вялікімі і прыгожымі птушкамі, карміла іх, размаўла з імі. Патэлефанавала Касьяну. Ён знайшоў магчымасць прыехаць да яе. Гадзіны чатыры яны хадзілі па лесе, размаўлялі, чыталі вершы, цалаваліся. І здавалася, не было раднейшага чалавека, чым ён. Пасля яна правяла яго на аўтобус, усміхалася. Пакуль ён глядзеў у акно, махала на развітанне рукою. Вярталася ў корпус і плакала. Потым пісала вершы пра тое, што адчувала і перажывала. Радкі так натуральна выліваліся на паперу, быцца даўно драмалі ў яе душы, а толькі цяпер прачнуліся і патрабавалі выйсця. У гэтых творах яна сумавала і кахала, чакала і спадзявалася на новую сустрэчу. Думала, што ён знойдзе магчымасць прыехаць яшчэ, але дарэмна, яны больш наогул не бачыліся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Закон захавання кахання»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.