Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Экскурсавод вельмі будзённа правяла кароткую экскурсію, спынілася на асобных датах і падзеях жыцця вялікага пісьменніка, пра якія прысутныя добра ведалі і самі са школьных ды ўніверсітэцкіх праграм. Нараджэнне, стра­та маці, вучоба ва ўніверсітэце, служба ў войску на Каўказе, удзел у Крымскай вайне, вандроўка па Еўропе пасля адстаўкі, жаніцьба, педагагічная дзейнасць, творчасць. Вось так, жыццё вялікага чалавека можна змясціць у некалькі энцыклапедычных радкоў, толькі ніхто не ведае, што ён адчуваў, як успрымаў жыццё, як рэагаваў на тыя ці іншыя падзеі. Пра гэта можна меркаваць толькі па творах і артыкулах. А рэакцыя ў Талстога на падзеі ў Расіі была заўсёды бурная, на жаль, адна асоба не можа павярнуць кола гісторыі ў пэўны бок без дапамогі войска, без хіжасці і хітрасці. На такія заганныя метады Талстой не быў здатны, ён заставаўся пісьменнікам, які назіраў і вывучаў жыццё, рабіў высновы з надзеяю, што яны спатрэбяцца грамадству. У канцы аповеду экскурсавод дазволіла задаць пытанні.

— Скажыце, калі ласка, чаму Леў Мікалаевіч, пражыўшы жыццё з Соф’яй Андрэеўнай, раптам ва ўсім расчараваўся і пайшоў з дома? — спытала Ада.

— Думаю, крызіс сталага ўзросту. Здарылася так, што пад канец жыцця яны разышліся ў поглядах, жылі побач, але паасобку. Гэта, мусіць, вельмі прыгнятала Льва Мікалаевіча. Не магу сказаць, што перажываў Талстой у той час, пра гэта лепш было б спытаць у яго. Зараз мы пойдзем на магілу, можа, там зразумееце нешта з таго, што пакуль застаецца для нас таямніцай.

Экскурсанты даўгавата ішлі па зялёнай, чамусьці не кранутай восенню дарожцы сярод прысад, мо з-за таго, што тут было ўдосталь вільгаці, якою перанасычалася паветра. Нарэшце спыніліся на зялёнай палянцы з сакавітай травой, пасярод якой неяк наўскасяк, мабыць, зарыентаваная на захад-усход знаходзілася магіла без аніякага помніка, даволі вялікая, зялёная ад травы. За ёю цягнуўся яр і вялікі стары лес. Такое ціхае месца выбраў сабе вялікі пісьменнік для вечнага спачыну, а для вечнай славы ён шмат працаваў на працягу ўсяго жыцця.

Хлопцы і дзяўчаты моўчкі стаялі вакол магілы. Наіна Андрыянаўна ўсклала загадзя падрыхтаваныя кветкі на тое месца, дзе маглі быць грудзі нябожчыка. Ніхто не спяшаўся, хацелася стаяць тут як мага даўжэй, удыхаць гэтае паветра, каб панесці ўспаміны з сабою. Экскурсавод расказала пра чароўную «зялёную палачку», у якую не толькі ў маленстве, але і пасля, у сталым узросце, верыў Леў Мікалаевіч. Недзе яна тут закапаная на ўскрайку яра. Калі б яе ўдалося знайсці, усе людзі зажылі б шчасліва. Пакуль яе ніхто не знайшоў. Хаця Леў Мікалаевіч ўсё ж адкрыў формулу шчасця: усе шчаслівыя перажываюць шчасце аднолькава, а няшчасце ў кожнага сваё. Экскурсавод завяршыла аповед і павяла прысутных да аўтобуса.

Адзе хацелася яшчэ раз увайсці ў дом, разгледзець самой усе рэчы і дэталі, бо тады за натоўпам аднакурснікаў не ўсё ўбачыла, але туды вярнуцца не дазволілі. Экскурсанты зрабілі некалькі фотаздымкаў і накіраваліся ў бярозавую алею да брамы з белымі вежамі.

Аўтобус рушыў у зваротны шлях. Ада глядзела ў акно і думала, што яна з Мечыславам таксама ўвесь час жыла разам, але паасобку. Кожны быў заняты сабою і сваімі справамі. Ён цэлымі днямі працаваў у школе, выкладаў фізкультуру, вёў секцыі баскетбола і валейбола, вазіў дзяцей на спаборніцтвы. Яна служыла ў газеце, гойсала па раёне, вучылася завочна, прасіджвала ў бібліятэцы, рыхтуючы курсавыя работы. Даходзіла да таго, што ім проста не было пра што гаварыць. Калі здаралася так, што заставаліся сам-насам, уключалі тэлевізар ці проста чыталі газеты. Калі яна пісала вершы, ён з пагардай паглядваў на яе занятак і казаў:

— Кніжак напісана столькі, што іх хопіць на тысячу гадоў наперад.

Ада пярэчыла яму:

— Кожны пісьменнік укладвае ў твор інфармацыю пра свой час. Гэта вельмі важна не толькі ў мастацкім, але ў сацыяльным і гістарычным плане. Наступныя пакаленні павінны ведаць вопыт папярэднікаў, іхнія памкненні, надзеі, мары, каб лепш арыентавацца ў прасторы і часе. Мінулае — гэта падмурак будучыні.

— Тысячагоддзі мінаюць, а чалавек застаецца тым жа: хіжым, агрэсіўным, сквапным. У жыцці, як у спорце, без агрэсіі і волі перамогу не атрымаеш.

— Жыццё нельга ператвараць у спаборніцтва, таму што прырода надзяляе людзей рознымі здольнасцямі. Гэта мужчынскі падыход: прыйшоў, пабачыў, перамог.

— У жанчын падыход процілеглы, — засмяяўся Мечыслаў. — Яны толькі і глядзяць, куды пайсці, куды падацца, каго любіць, каму аддацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x