Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтыя два хлопцы выклікалі ў яе адмоўныя эмоцыі з першых дзён сумеснага навучання. Аднойчы прыземісты Кажагільды падымаўся з Адаю ліфтам. Кіргіз уважліва паглядзеў на жанчыну і сказаў:

— Я згубіў ключ ад пакоя, можна ў цябе пераначаваць?

— Нельга, у кіргізаў мужчыны на жаночай палавіне не начуюць, — з’едліва адказала яна.

— Я думаў, ты мне паспачуваеш.

— Тут, акрамя мяне, жывуць яшчэ трыццаць мужчын, думаю, яны з радасцю дапамогуць, — адказала Ада і выйшла з ліфта, абурана думаючы: «Трэба такую лухту прыдумаць, ключ ён згубіў!»

Ара жыў злева ад Адзінага пакоя. Быў ён высокі, з чорнай кучараваю галавой і арліным носам, насупленымі зламанымі бровамі, з-пад якіх пазіралі халодныя непрыемныя вочы. З яго пакоя часта чуліся крыкі і спевы ледзь не да світання, што не давала магчымасці заснуць. З-за гэтага Ада злавала на яго.

Празвінеў званок — у клас увайшлі знакаміты паэт Максім Сераброў і крытык Алег Махонькін, якія вялі паэтычны семінар. Сераброў быў даволі высокі, з хваравіта шэрым тварам, разумнымі вачамі, маўклівы, калі разбіралі вершы, устаўляў час ад часу слова, усю асноўную нагрузку браў на сябе дробны, са зморшчаным тварам Махонькін, які вельмі ўважліва ставіўся да кожнага твора, не прапускаў ні аднаго ўдалага радка, а калі бачыў лухту, дык без жалю бэсціў.

У той дзень разбіралі творы ленінградскага паэта Сяргея Шастова. Нешта не спадабалася Махонькіну ў той падборцы, і ён сказаў пра гэта аўтару. Шастоў набычыўся, не прымаючы ніякай крытыкі, стаў даводзіць, што ў Ленінградзе існуе свая паэтычная школа, а ён з’яўляецца яе вучнем.

— Мёртвыя вучні мёртвых паэтаў, — не вытрымаў Сераброў, у якога была ўласная думка пра творчасць некаторых леніградскіх лірыкаў.

Шастоў страшэнна раззлаваўся, бо зняважылі не толькі яго, але ягоных настаўнікаў, схапіў свае рэчы і падаўся з аўдыторыі. Усталявалася гнятлівая цішыня. Агнія Дымава, па-жаночы адчуваючы віну за ўсіх, сказала:

— Што вы, мужчыны, ваюеце? Хопіць у літаратуры месца ўсім: геніям і графаманам. Вось у мяне бяда. З мужам развялася, а без мужчыны жыць не магу. Быццам палавіну мяне адрэзалі, і я хаджу, трымаючы рукамі вантробы, баюся, што яны вось-вось вываляцца. Масква поўная людзей, а роднай душы не знайсці. Скажыце мне, цудоўны паэт Максім Паўлавіч Сераброў, як вырашыць маю праблему? Вы ж разумны чалавек, пішаце геніяльныя вершы, якія не толькі вас, але і ўсіх нас, мададзейшых, перажывуць.

Агнія скардзілася на жаночую долю, ледзь не плакала. Адзе было няёмка слухаць яе, бо сама ніколі не адважылася б раскрыцца гэтак перад чужымі людзьмі, каб вызваліцца ад уласнага болю. Агнія магла. У яе была іншая ментальнасць, якая дазваляла ёй выглядаць слабой і нават бездапаможнай у гэтым мужчынскім асяроддзі. Сярод паэтаў налічвалася толькі тры жанчыны.

На гэтай слязлівай і маркотнай ноце скончыўся чарговы паэтычны семінар. Усе разышліся. Ада вярталася дамоў з сібірачкай Тоняй Сурковай, ішлі да станцыі метро, разгаварыліся.

— Як там у вас у Сібіры?

— Прыемнага мала. Часам холадна, часам голадна. Не хочацца туды вяртацца. Сын даслужвае апошні год у войску, таксама турбота, трэба яго неяк тут уладкаваць. Што ён адзін без мяне будзе рабіць?

— Было ж там нешта добрае. Столькі песень Пахмутава напісала пра той край.

— Было. Аднойчы на цеплаходзе ехала па Енісеі, мне далі паруліць! Уражанняў хопіць на ўсё жыццё. Нездарма мужчыны так рвуцца да ўлады.

— Я некалі таксама хацела ехаць па камсамольскай пуцёўцы ў Сібір, ды маці не пусціла. У яе быў нейкі свой адмоўны досвед на гэты конт, — заўважыла Ада.

— Ат! — махнула тая рукой Тоня. — Усялякае бывае... Такая ў нас рамантыка! Ад яе ажно верне.

— Тонечка, можа, зойдзем у «Елісееўскі»? — сказала Ада. — У мяне нічога няма на вячэру.

— Пайшлі.

Жанчыны мінулі помнік Пушкіну і пашыбавалі ў гастраном. Ён стаяў насупраць, зусім побач, і вельмі падабаўся Адзе. Размяшчаўся ў шыкоўным будынку з высачэзнаю столлю, аздоблены ляпнінай з пазалотаю. У прасторнай зале заўсёды мелася ў наяўнасці і ў дастатку харчоў, у той час, як у другарадных гастраномах найчасцей свяціліся пустыя халадзільнікі. Увайшлі ў сярэдзіну памяшкання, агледзеліся. Па каўбасу стаялі тры чаргі.

— Давай станем у розныя, мо якая хутчэй будзе рухацца, — прапанавала Ада.

— Нешта не хочацца ў чарзе марнавацца, мо якой рыбы купіць?

— Дык і па рыбу таксама чарга.

Жанчыны разышліся, сталі ў розныя чэргі. Яны купілі сыравяленай каўбасы, каб магла паляжаць без халадзільніка колькі дзён, узялі хлеба і малака ды накіраваліся ў інтэрнат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x