Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер, перабіраючы ў памяці згадкі, яна з цеплынёю думала пра той час, бо нічога больш светлага і прыгожага не было ў яе жыцці. Безумоўна, першае пачуццё закаханасці яна зведала яшчэ ў школе, але гэта было дзіцячае захапленне, калі з хлопчыкам, які ёй падабаўся, яна нават не адважвалася загаварыць.

Ахопленая успамінамі, Ада доўга не магла заснуць, не ўдавалася спыніць плынь думак, нешта спрабавала рыфмаваць, але бачыла, што атрымліваецца лухта, і пакінула гэты занятак. Варта было ёй задрамаць, як нехта зноў пачаў малаціць у дзверы. «Якому дурню не спіцца? — злосна буркнула сабе, але адчыняць дзверы і не падумала. — Гэта ж якім трэба быць баязліўцам, каб ноччу ўпотай грукаць да жанчыны?.. »

7

Эма не адразу, а праз некалькі тыдняў прынесла дзве свае празаічныя кніжкі і, аддаючы Адзе, сказала:

— Вось мой скарб!

— Выдатна. Дзякую. Буду па вечарах чытаць.

Ада пагартала кніжкі, паглядзела выхадныя дадзеныя, усё выдавалася ў Свярдлоўску.

— Ты там доўга жыла?

— Так, даволі доўга, ажно надакучыла.

— Безумоўна, у Маскве выдацца лягчэй і наогул.

— Цяпер аднолькавы скрозь заняпад, галоўнае, каб душа была бадзёрая, а гэта, на жаль, далёка не заўсёды ўдаецца.

Перад пачаткам заняткаў, калі ў аўдыторыі сабраліся ўсе курсанты, Ада, якой абрыдлі начныя грукі ў дзверы, выйшла да стала і сказала:

— Калегі, я прашу вас не грукаць у мае дзверы па начах. Не ведаю, хто гэта робіць, але згадзіцеся, што непрыстойна будзіць жанчыну без прычыны. Калі вам нешта трэба са мною абмеркаваць, калі ласка, звяртайцеся не ў такі позні час. Прашу вас не рабіць так. Нечаканы стук не проста будзіць мяне, а палохае.

— Мне таксама грукаюць, — сказала францужанка Наталі.

— Так, так, — пацвердзіла югаслаўка Мірыям.

— Бачыце, я не адна ахвяра гэтага хуліганства. Майце сумленне і гонар, паводзьце сябе прыстойна. Калі я аднойчы не палянуюся падняцца, каб адчыніць дзверы, ды пабачу таго героя, дык у той жа дзень напішу скаргі ва ўсе інстанцыі, тады, думаю, яму мала не падасца.

Ніхто з хлопцаў нічога не адказаў і не запярэчыў. Маўчалі, быццам не маюць да гэтага ніякага дачынення. Ада вярнулася да свайго стала і села на месца.

Неяк Наіна Андрыянаўна сказала Адзе:

— У мяне для цябе дзве навіны і абедзве добрыя, — і зрабіла паўзу.

Ада наструнілася, падумала ўсхвалявана, мо Лятаўчык тэлефанаваў і папрасіла:

— Кажыце хутчэй, памру ад цікаўнасці.

— У суботу едзем на экскурсію ў Ясную Паляну ўсёй групай.

— Выдатна! А што яшчэ?

— Тут цябе зямляк шукаў.

— Які зямляк? — насцярожылася Ада, зноў думаючы пра Касьяна.

— Хлопец-завочнік з Мінска, ён і называў сваё прозвішча, ды я забылася.

— Што яму трэба?

— Не ведаю, проста пабачыцца па-зямляцку. Ён жыве ў інтэрнаце літінстытута, рыхтуйся сустракаць госця.

Сапраўды, увечары нехта пагрукаў у дзверы. Ада адчыніла і ўбачыла невялічкага чарнявага кудлатага хлопца з гітарай, які павітаўся і спытаў:

— Дзе ты прападала? Цэлы дзень цябе шукаў.

— Хіба мы раней сустракаліся? — здзівілася Ада.

— Я — Мікола Патапеня з вёскі Марудава. Ты ж мне лісты пісала, кансультавала наконт вершаў.

Ада здагадалася, гэта быў адзін з пачаткоўцаў, вершы якога яна друкавала на літаратурных старонках раёнкі, а часам пасылала яму лісты і раіла, што і як паправіць, каб дацягнуць твор да пэўнага ўзроўню.

— Ну, заходзь, зямляк, расказвай навіны.

Хлопец прайшоў да стала, паставіў гітару, сеў па-гаспадарску зручна і паведаміў:

— Усё выдатна! Удалося вырвацца з вёскі, развітацца з ветэрынарствам. Ажаніўся з мінчанкаю, Міланаю завуць. Жыву пакуль з цешчаю, але, на шчасце, яна амаль увесь час на лецішчы пасецца. Паступіў у літінстытут, прыехаў на ўстаноўчую сесію. Дазнаўся, што і ты тут, вырашыў наведаць.

— Добра, будзем піць гарбату. Я на кухню на колькі хвілін, ты не сумуй.

Ада ўскіпяціла чайнік, заварыла гарбату, зрабіла бутэрброды, паставіла

варэнне, цукар, печыва, наліла ў кубкі вару, запрасіла:

— Частуйся, калі ласка, і расказвай, што там у Мінску?

— Нічога асаблівага, тое, што і ў Маскве: чэргі, талоны, дэфіцыт.

— Што пішаш?

— Вершы пакуль, але ёсць задумы і на прозу. Хочаш, раскажу сюжэт, толькі ты не ўздумай красці.

— Бог з табою, нашто мне твой сюжэт? Дам табе параду: ніколі не рас­казвай пра тое, пра што збіраешся пісаць. Выгаварышся — і стане табе нецікава.

— Можа і так, — пагадзіўся хлопец.

— Але ты і жук! Адзіны раз прапусціла заняткі, дык ты тут жа прыйшоў мяне шукаць! І да каго? Да загадчыцы навучальнай часткі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x