Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шкада пісьменнікаў, якіх не любілі і не прызнавалі пры жыцці. Калі б ім стварылі спрыяльныя ўмовы, колькі б яны напісалі!

— Не думаю, — запярэчыла Эма. — Ведаю па сабе. Пакуль я была маладая, мела шмат праблем, тады і кніжкі пісаліся. А цяпер усё выдатна! Сям’я забяспечана, муж — добры чалавек, сын уладкаваны, а не пішацца. Спакойна і ціха на душы, быццам у калодзежы, дзе даўно ваду не чэрпалі.

— Лічыш, што пісьменніку патрэбны цяжкасці, што ён, як некаторыя кажуць, павінен быць галодны?

— Хоць і не хочацца мець асаблівых жыццёвых непрыемнасцей, але выходзіць, што без іх няма творчасці, няма моцных пачуццяў. Я іншы раз проста вар’яцею, гатовая нешта бязглуздае ўтварыць, каб узварушыць дрыгву будзённасці.

— Дзе вы бываеце, можа, на прыроду выязджаеце?

— Ездзім на дачу, смажым шашлакі і гуляем у карты.

— А грады?

— Не, мы на такія подзвігі не здатныя!

— Прынясі мне, калі ласка, пачытаць сваю прозу, — папрасіла Ада.

— Добра. А ў цябе што? Толькі вершы?

— Ёсць некалькі апавяданняў і дзве аповесці, але ж яны напісаны па-беларуску.

— А ты перакладзі што-небудзь.

— Добра, паспрабую.

Ада з Эмаю накіраваліся да станцыі мерто, па прыступках спусціліся да платформы і разышліся. Адразу з грукатам падкаціла электрычка, Ада ўвайшла і паімчала ў новае сваё жытло, да якога вельмі хутка прызвычаілася. Гайдаючыся ў вагоне, яна падумала, што пасля заняткаў застаецца вольны час, можна хадзіць у гістарычную бібліятэку і шукаць цікавыя матэрыялы, што датычацца Беларусі. Маскву яна яшчэ разгледзіць, два гады наперадзе! На бліжэйшы час трэба было сабраць падборку вершаў, зрабіць падрадкоўнікі на рускай мове, каб падрыхтавацца да абмеркавання на секцыі паэзіі. Для гэтага варта ўзяць напракат пішучую машынку, не валачы ж яе з дому. А мо ў каго з хлопцаў ёсць тэхніка? Але ж не хацелася ад некага залежыць, трэба разлічваць толькі на сябе і самой спраўляцца з уласнымі праблемамі.

Пасля вячэры яна ўзялася пераглядаць новыя вершы. Усё, што пісалася ў апошнія гады, было звернута да Касьяна ці апавядала пра яе пачуцці і перажыванні, надзеі і расчараванне, чаканні і спадзяванні на шчаслівыя сустрэчы яшчэ і яшчэ... Пасля той самай першай сустрэчы з ім, яна паслала яму артыкул, але адказу доўга не было.

Ада не вытрымала і патэлефанавала. Мусіць, дома ён быў не адзін, бо адчувалася напружанасць у голасе. Плёў нейкую лухту, што на рыбалку не можа паехаць, бо ў яго рэпетыцыя і гэтак далей. Ада спытала, ці атрымаў ён яе ліст, ён адказаў коратка:

— Так.

Яна развіталася, паклала трубку і зараклася больш не тэлефанаваць. Няхай жыве сабе чалавек, няхай будзе шчаслівы з уласнаю сям’ёю. Мусіць, спазнілася Ада з ім сустрэцца, а цяпер ужо нічога не паправіш. Аднак пад самы Новы год усё ж прыйшоў ад Касьяна ліст, ёй захацелася перачытаць яго цяпер. Яна дастала са стала спісаны і згорнуты аркуш паперы, выпрастала яго і пачала чытаць шэптам:

«Добры дзень! Даруй, калі ласка, што не адгукаўся, схіляю галаву сваю грэшную да ног тваёй літасці. Даруй. Бо пісаць лісты для мяне — пакута цяжкая. Сядзіш за сталом, як ёлуп, і думаеш, як сказаць тое, што хочацца, бо думка не сказаная — яшчэ не думка. А думка сказаная, тым больш напісаная, яшчэ не ўся думка — вось і пакутуеш. А раптам цябе не так зразумеюць.

Дзякуй за артыкул, усё выдатна напісана, нават лепш, чым я сам пра сябе думаю. Навін асаблівых у мяне няма — жывём, хлеб жуём ды неба капцім. Так, калатуша нейкая, а не жыццё. Апошнім часам напісаў некалькі добрых вершаў і больш нічога — сумна і холадна.

Яшчэ раз даруй за доўгае маўчанне. Не хацеў цябе пакрыўдзіць, так атрымалася. А гэта табе плён майго доўгага роздуму:

Мне помніцца бераг празрыстай ракі,

Зялёныя вочы, рамонкавы бераг.

Нябачна ў нябёсах пяюць жаўрукі,

Воля і шчасце — без меры, без меры!

Мне трызніцца смеху твайго вадаспад

І ўздых (ад чаго — невядома) працяжны.

Мы поруч, з’яднаны пустэльняю страт,

Між намі кахання агонь недасяжны.

Згарае усё, успамінамі — попел,

Ды ў сэрцы — вачэй тваіх жаўрукі.

Я помню рамонкавы бераг і поплаў.

Даруй, Уладарка празрыстай ракі.

Дазволь павіншаваць цябе з надыходзячым Новым годам. Плёну і шчасця! Касьян Баламут. Яшчэ раз даруй. З твайго дазволу цалую тваю гжэчную ручку. Да пабачэння».

Калі Ада атрымала гэты ліст, дык здзівілася, чаму «недасяжны агонь кахання», калі яна кахае яго, а ён — яе? За што просіць даравання? Што хацеў сказаць? Адны загадкі. Сапраўды, цяжка зразумець чалавека правільна, калі ён сам сабе баіцца праўду сказаць. Ада кахала, але не спяшалася навязвацца са сваімі пачуццямі, спадзявалася, што Касьян, якога яна найчасцей называла «мой Лятавец», летам прыедзе зноў і тады яны разбяруцца з пачуццямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x