Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6

Касьян сапраўды прыехаў у жніўні, папярэдне патэлефанаваў ёй у рэдакцыю, а потым яны сустрэліся ў гасцініцы. У ягоным нумары працаваў тэлевізар. Касьян уладна абняў Аду. Дыктарка прамовіла:

— Мужчына ёсць мужчына.

Так супала. Было незразумела, чаму яна гэта прамовіла? Але Касьян парывіста выключыў тэлевізар і абхапіў Аду за плечы.

— Як жа я засумавала па табе, Лятаўчык мой! — прашаптала яна.

— Сумаваць не варта, мы ўсё дагонім. У нас цэлае жыццё наперадзе.

— Цяжкая справа — усё жыццё даганяць ды чакаць, — засмяялася яна. — А нельга неяк проста жыць, нічога не даганяць і не спаганяць?

— Мусіць, можна, толькі ў мяне не атрымліваецца. Хочацца шмат паспець, — сказаў ён, яшчэ мацней прытуліў да сябе жанчыну і доўга цалаваў.

Яна адказвала ўзаемнасцю, гэта былі хвіліны любасці, пра якія яна марыла, аднак, не да канца перакананая ў ягоных пачуццях, спытала:

— Ці кахаеш мяне?

— Анягож, — адказаў ён адным словам, і яна паверыла яму, бо прагнула пачуць прызнанне, няхай сабе і так.

Потым было мілаванне, захапленне і пяшчотныя словы. Ён называў яе ластавачкай і сонейкам, чаго яна ніколі і ні ад кога не чула, што западала ў душу і заставалася там назаўсёды, як памяць пра лепшы час жыцця. Упершыню Ада адчула сябе часцінкаю другога чалавека, свайго Лятаўчыка. І гэта было дзіўна, бо такога адчування ніколі не перажывала.

Праз тры дні Касьянавы справы былі скончаны, ён адвыступаў, адспяваў і паехаў. Ада адразу напісала яму, паслала новыя газетныя нататкі пра ягоныя песні і талент. Дарэмна чакала званка ці ліста. Толькі аднойчы выпадкова ўключыла тэлевізар і ўбачыла яго з гітарай, ён спяваў і чытаў вершы. Яна падумала тады, што, мусіць, магла б усё жыццё праседзець ля тэлевізара, каб толькі глядзець на яго:

— Лятавец мой, Лятавец. Дзе ж ты лётаеш? Чаму ніколі не згадваеш пра мяне?

Яна набралася адвагі і патэлефанавала сама, сказала, што глядзела па тэлебачанні перадачу з ягоным удзелам, і вельмі ёй спадабаліся вершы. Пагутарылі нядоўга, бо Касьян некуды спяшаўся. Яна папрасіла напісаць ёй доўгідоўгі ліст, ён паабяцаў і ўсё ж напісаў. Толькі давялося ёй чакаць некалькі месяцаў.

«Дзень добры, Сонейка, Сонейка-Слязінка!

Вось і пачаў гэты доўгі-доўгі ліст. Праўда, не маю пэўнасці, ці скончу сёння. Хаця і так затрымаўся з ім аж занадта. Даруй. Праўда, парываўся, але то тое, то гэта, адным словам — нечага не хапала. А можа, таму што я ўсёткі эгаіст, атрымаў ад цябе вестачку з аўраю дабрыні і любові і сяджу, як той англійскі лорд, маўляў, мне добра, дык, пэўна, добра і ўсім.

Маўчанне, маўчанне, заснула душа, а мо і не прачыналася. Жыццё складаецца з суцэльнай бязладнай мітусні. Займаешся чорт ведае чым, толькі не сваёй душою. А яна ж птушка далікатная, паганяць цябе не будзе. Сядзі, куме, можа, высядзіш трасцу з халераю. Пі гарэлку, калі надта прыцісне, марнуй час.

Я ведаю, як цяжка жыць і помніць пра смерць, і ведаю, што іншага шляху няма, і ўсё-ткі жыву, як гарох пры дарозе. А засталося ўсяго нічога, агарак свечкі... Запаленай... Кім? Куды іду? Куды вядзе дарога? Як сплаціць тыя паскудствы, да якіх прычыніўся? А поўня вісіць над све­там, як бубен, грукае па сэрцы: плаціць, плаціць. У гэтым свеце за ўсё трэба плаціць, нават за знічку, якая ляціць не ў твае далоні... За позірк... Значыць, усё залежыць ад таго, якімі вачамі ты глядзіш на гэты свет. Заблудзіўся, закруціўся з высалапленым языком, з няўцямнымі вачыма подбежкам шыбую да ямы, у якую буду падаць усю рэшту вечнасці.

І сапраўды, без’языкі звон гайдаецца над галавою. Бом. Бом. Толькі аглухлы ўсё адно нічога не чуе. Бом. І паляцела пясчынка часу няўзнак ператварацца ў валун. Бом — і канат, які звязвае цябе з гэтым жыццём, выцягваецца ў тоненькую нітку. Бом! І замест торнай дарогі — балота! А ўсё ж насуперак усяму подбегам, подбегам...

Бывай здаровенькая, купальская зараначка».

Ада чытала, перачытвала гэты ліст і не знаходзіла нічога, чым магла б наталіць сваё каханне, каб яно расло і дужэла, каб імклівай ракой поўніла істоту. Гэта быў ліст ні пра што, каб толькі адчапіцца ад надакучлівай жанчыны. Ён здаволіўся яе каханнем, яна для яго толькі адна з мноства іншых, якія, магчыма, таксама дамагаюцца ягонай увагі.

Яна адступілася. Паміж імі ўсталявалася доўгае маўчанне, пакуль выпадкова не сустрэліся ў Вязынцы, дзе ладзілася свята паэзіі. Сутыкнуліся твар у твар і хвіліну стаялі, быццам не пазнаючы адно аднаго ў дзіўным утрапенні. Пасля загаварылі разам, спехам, жартамі ды смехам. А праз колькі хвілін разышліся ў розныя бакі, бо Касьяну трэба было напрыканцы дня выступаць, спяваць песні ды чытаць вершы, а ёй шукаць спадарожны транспарт і памалу дабірацца ў Бабруйск. Адчуваючы віну за тое паспешлівае развітанне, ён прыслаў ёй яшчэ адзін ліст:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x