Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ведаеце, мая жонка вельмі раўнівая і нястрыманая, калі што заўважыць, дык будзе на баранкі мне і прыхільніцы.

— У вас і дзеці ёсць?

— Дачка.

— А я так і не адважылася завесці дзіця, хоць даўнавата замужам, нешта стрымлівае мяне ад гэтага кроку, хоць і хочацца...

— Адклад не йдзе на лад.

Ягоныя словы пра сям’ю быццам вярнулі Аду да ўспрымання рэчаіснасці. Яна разулася, увайшла ў ваду, паклала кветкі на ваду і іх падхапіла плынь.

— Гэта ахвяра Бярэзіне, каб помніла нас, — сказала яна, вяртаючыся на бераг.

— Я зразумеў.

— А цяпер мне пара. Вельмі прыемна было з вамі пазнаёміцца. Я напішу тэкст і магу прачытаць вам яго па тэлефоне ці, калі вы не супраць, сустрэнемся яшчэ раз у зручны для вас час.

— У мяне заўтра яшчэ выезд ў буйны калгас, запрашаю паехаць са мной. Яны прышлюць машыну, так што я буду вольны казак.

Ада ўзрадавалася і не прымусіла сябе ўпрошваць. Безумоўна, яна паедзе, каб яшчэ хоць адзін дзень пабыць разам з Касьянам.

У калгасе іх добра сустрэлі, наладзілі вячэру. Старшыня, яшчэ не стары чалавек, адразу пачаў заляцацца да Ады, што выклікала рэўнасць Касьяна. Аду смяшыла такая праява пачуццяў з боку барда. Кахання няма, а рэўнасць ёсць.

Старшыня, хоць і быў на падпітку, але ўзяўся завезці іх у Бабруйск. Ён гнаў машыну на страшэннай хуткасці, а Касьян абдымаў Аду за плечы, паказваючы, што гэта ягоная жанчына. Адзе было прыемна адчуваць ягоную прыхільнасць, яна нават не думала, што з імі можа здарыцца нешта благое. Нічога не магло здарыцца, бо яна нарэшце сустрэла таго чалавека, які ёй быў наканаваны лёсам для шчасця. Сапраўды, яны даехалі да гасцініцы без прыгод. Старшыня галантна і не без шкадавання развітаўся з імі, мусіць, адчуў нейкім чынам і сваю далучанасць да мастацтва.

Пакуль ехалі, Касьяна добра разабрала. Ада ўзялася правесці яго ў нумар, тым больш, што Касьян патрабаваў, каб яна неадкладна прачытала яму тэкст інтэрв’ю.

Яны селі ў крэслы адно насупраць аднаго. Ада пачала чытаць. Касьян уважліва слухаў, згодна ківаў галавою. Пасма залацістых валасоў упала яму на лоб. Ада перастала чытаць, зірнула на яго, пагладзіла па валасах. Ён перахапіў яе руку, пацалаваў пальцы і сказаў:

— Дзякую, гэтак хораша пра мяне ніхто не пісаў.

— Калі вас тэкст задавальняе, дык буду аддаваць у друк. Пакіньце мне адрас, я вышлю вам газету.

Ён прадыктаваў адрас, Ада запісала, але ёй хацелася, каб і ў яго ўсё ж засталіся нейкія звесткі пра яе, таму прапанавала:

— Запішыце мой тэлефон.

Касьян дастаў нататнік, разгарнуў. Ада ўбачыла, што на старонцы запісана дзясяткі два тэлефонных нумароў без імёнаў і прозвішчаў. Яна зразумела: столькі нумароў нельга было трымаць у галаве, ён запісвае нумары таму, што не можа адмовіць, але нікому і ніколі не тэлефануе! Яна для яго толькі адна з мноства іншых жанчын, якія мільгаюць перад вачамі шэрай масай. Мо ў кожным гарадку знаходзіцца не адна такая, як Ада, якая набліжаецца да яго і знікае назаўсёды. Яна прыхавала крыўду, абуджаную здагадкай, пачала развітвацца.

— Пабудзьце са мной. Нешта мне зрабілася самотна.

Ада засталася, пасядзела і пагутарыла з ім. А як сцямнела, усё ж пайшла дамоў. Касьян падаўся яе праводзіць. І тады паўтарыўся сон. Яны на развітанне пацалаваліся пад зорным жнівеньскім сонцам. З неба шчодра падалі знічкі на вялікае іхняе шчасце, толькі яны нічога не заўважалі...

Ада абудзілася ад успамінаў. Зразумела: і далей будзе думаць пра Касьяна, дык не засне да ранку, а затым будзе кляваць носам на занятках. Ёй удалося хутка заснуць, але сярод ночы раптам нехта моцна пагрукаў у дзверы. Яна падхапілася, сэрца хутка-хутка калацілася з перапуду, але не паднялася, голасу не падала, за дзвярамі таксама маўчалі. Падумала, нехта заблудзіўся, пераблытаў пакоі, легла зручней і сцішылася.

5

Першы дзень заняткаў, сонечны і цёплы, парадаваў курсантаў і выкладчыкаў. Лекцыі былі ўводныя, усё толькі пачыналася, але Ада з Эмай, якія сядзелі за першым сталом, старанна запісвалі ўсё, што казаў выкладчык. У час перапынкаў хлопцы выходзілі пакурыць, часам да іх далучаліся дзяўчаты, абмяркоўвалі навіны літаратуры, жыццё.

Ада прыглядалася да аднакурснікаў. Сярод мужчын вылучыла афганца Латыфа, смуглага з непрагляднымі чорнымі вачамі і правільнымі рысамі твару. Вельмі прыгожы быў Грыша Вепраў, светлавалосы, па-юначы стройны, які ведаў на памяць процьму вершаў і мог у любы момант па-майстэрску пачытаць што-небудзь сваё ці чужое. Да паступлення на курсы ён працаваў у Сібіры ў нейкай філармоніі як спявак і чытальнік. Сімпатычнай выдавала Агнія Дымава, у вельмі акуратна пашытай уласнымі рукамі сукенцы. Ада высока ацаніла яе выраб, бо іншы раз таксама нешта бралася сабе шыць, але ці швы ў яе аказваліся занадта перацягнутымі, ці нешта кроілася не надта ўдала, рэдка калі заставалася задаволеная тым шытвом.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x