Сяргей Дубавец - Д’ябал запрэжаны ў плуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Дубавец - Д’ябал запрэжаны ў плуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Д’ябал запрэжаны ў плуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Д’ябал запрэжаны ў плуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Д’ябал запрэжаны ў плуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Д’ябал запрэжаны ў плуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Нічога сабе паралелі ў яго са сваімі калегамі. Пекла! Зрэшты, калі ніякага асабістага руху не адбываецца, дык і сапраўды можна, відаць, дадумацца да такога параўнання. Ён яўна пераседзеў на станцыі свой час», - падумаў Імбрык, а ўголас сказаў:

- Нечакана! Яны стварылі сабе пекла самі?

- Менавіта. Сартр ім стварыў. Ён лічыць, што большага пекла, чым людзі ўчыняюць сабе самі, ніхто іншы ім не зробіць, - сказаў Есіп, робячы крок на зялёны сігнал святлафора. - Табе ў слове «Сартр» не гучыць слова «чорт»?

Імбрык, які ішоў следам, ці то не дачуў пытання, ці то не меў схільнасці шукаць алітэрацыі.

- А пры чым тут саўна Дракахруста на 12-м паверсе гатэля «Дон Джавані»? - спытаўся ён.

- Калі сон - гэта рэпетыцыя смерці, чаму б саўне не быць рэпетыцыяй пекла?..

- Але ж вы не пайшлі ў саўну. Што тут робіце вы?

Яны прабіраліся праз скрогат трамваяў, сіпатыя выхлапы карчаватых гарадскіх аўтобусаў, праз чалавечы натоўп і рушылі далей. Усё ніяк не сканчалася каменная агароджа Альшанскіх могілак, пачаліся шапікі з садавіной-гароднінай, да ўсяго дадавалася атмасфера кірмаша. Есіп спыніўся і, закурваючы, сказаў:

- Ужо амаль нічога. Аднойчы я схадзіў праверыць дзверы. Аказалася, яны адчыненыя. Геніяльны Сартр прадугледзеў і гэта. Дзверы адчыненыя, але тыя людзі, героі п’есы, яны павязаныя сваім пеклам і ніколі не выйдуць з пакоя, настолькі моцна яны злепленыя міжсобку сваёй нянавісцю.

- А вы можаце зліняць?

- Са страшнай сілай. Толькі пакажу табе Прагу, - сказаў Есіп, і яны рушылі далей па Вінаградскай.

- А праз што беларусы палюбляюць Прагу? - спытаўся Імбрык. - Вось вы, напрыклад. Вы яе любіце?

- Кажуць, прыгожы горад, - сказаў Есіп, - шмат старых будынкаў засталося. Мала хто пры гэтым думае, куды ж падзяваліся прыгожыя старыя будынкі ў Менску. Там крыху іншая канфігурацыя, але спрошчана кажучы, тая ж Прага. Была. Да вайны. А пасля вайны тыя будынкі не рамантавалі, а папросту знеслі. І вось была ў мяне такая тэорыя. На сялянскі розум, нішто старое каштоўнасці мець не можа, бо трухлее, гніе, шашаль точыць. Ну што за прыгажосць у старой паўразваленай хаце? Трэба яе знесці і паставіць новую, светлую, хіба не? Хто з гэтым не пагодзіцца. А пасля вайны хто засяліў Менск? Учорашнія сяляне. Яны ўсё старое знеслі і забудавалі новым. А ўжо іхнія гарадскія дзеці і ўнукі едуць у Прагу і захапляюцца старымі прыгожымі будынкамі. - Есіп так глыбока задумаўся, што аж спыніўся. Пасля махнуў рукой і рушыў далей. - Але гэта занадта спрошчаны адказ на тваё пытанне. Калі ўсё зваліць на сялянскі менталітэт. Сяляне маглі не цаніць старое, але прыгожае то яны цаніць мусілі, праўда? Куплялі маляваныя дываны ў Драздовіча і Кіш акурат пасля вайны, вешалі на сцяну. Песні спявалі прыгожыя. Вянкі спляталі. Пралі, ткалі, вышывалі. Убіраліся пры нагодзе па-святочнаму. Ліштвы рабілі разбяныя... Таму адказ мусіць быць іншы. Улада ў Беларусі 200 гадоў не была сваёй. Пры тым гэта былі недастаткова адукаваныя і выхаваныя, дзікаватыя людзі. З барбарскай ментальнасцю. І старыя прыгожыя будынкі Менску былі для іх не толькі чужыя, яны абуджалі ў іх падлеткавую ярасную радасць руйнавання. А да ўсяго яны строга выконвалі ўказанні сваёй партыі. «Весь мір насілья мы разрушім до основанья, а затем...» - спявалася ў іхнім гімне, і галоўнае тут было «мір» і «разрушім», а не «насілья», бо яны самі «насільем» і былі.

- У вас цэлы ўнутраны дыспут адбыўся, - сказаў Імбрык, калі яны падышлі да разложыстага гмаху «Флоры». - Але пра сябе асабіста вы нічога і не сказалі.

- Давай пачнем з піва, - змяніў тон Есіп. - У Празе не прагнуць піва - гэта як абразіць саму Прагу. Некаторыя адмыслова прыязджаюць сюды з Менску, каб зрабіць піўны трып, а не глядзець на прыгожыя будынкі. Найлепшае піва ў Люцэрне. Прынамсі, так кажа Слава Ракіцкі. Але мы туды дойдзем не хутка, не дацерпім. Таму пачнем проста з любой першай установы, дзе ёсць «Пльзень». Вось, глядзі - «Restaurace na krizovatce».

Яны перайшлі вуліцу за гмахам «Флоры» і паселі пад парасонамі пер­шай кавярні, што мясцілася на рагу. Паважнага веку чэх-афіцыянт радасна вітаў іх на ўваходзе: «Were are you from?» - «Мы з Беларусі». - «А, знаю. Мінск, красівые девушкі!»

- Не здзіўляйся, у старэйшых чэхаў гэта першая асацыяцыя, - размясціўся на лаўцы Есіп і пачаў: - з Менскам... у мяне ў дзяцінстве былі вельмі блізкія дачыненні. Я ведаў усе ягоныя пахі кожнай парою, усе адценні, водбліскі, таямніцы. Ведаў, што робіцца ў дварах, у пад’ездах, на паддашках і ў бамбасховішчах. Мы жылі на Круглай. І я быў з тых хлопчыкаў, якія рэдка сядзяць дома, бо ўвесь час недзе «лазяць». Найперш, «дзе не трэба», вядома ж. Асабліва мне падабалася ўдыхаць Менск праз фортку - смог і свежасць утваралі дзіўную сумесь, ад якой цяжка было адарвацца, нібы таксікаману. І я чуў унутраную музыку Менску, якая зразумелым чынам была і мая музыка, бо гучала і ўва мне. Як гэта назваць? Вобраз, эфір, атмасфэра... Атмасфэрнасць. Дурацкае слова. Ок, няхай будзе вобраз, недакладна, але ладна. Вобраз дзяцінства. Пасля аказалася, што ён універсальны. Што ты можаш сустрэць і адчуць яго, зліцца з ім у самых нечаканых гарадах. Гэта як з чалавечай годнасцю - яна для ўсіх аднолькавая, але гадуецца толькі на пэўнай нацыянальнай глебе. Нядаўна я бачыў фільм, называецца «Мандарыны». Там стары эстонец гаворыць маладому чачэнцу: «Гэта я табе кажу, слова эстонца! - Гэта ты кажаш мне, чачэнцу? Гэта ж мы вядомыя тым, што памрэм, але слова не парушым. - Ды якая розніца, эстонец, чачэнец...» Такі там быў дыялог. То бок, калі казаць пра цвёрдасць слова, яна для ўсіх аднолькавая, і для эстонца, і для чачэнца, але ўзнікае яна не зніадкуль, а менавіта з іхняй эстонскасці і чачэнскасці... Добрае піва, замовім яшчэ па адным?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Д’ябал запрэжаны ў плуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Д’ябал запрэжаны ў плуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Д’ябал запрэжаны ў плуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Д’ябал запрэжаны ў плуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x