Виктор Казько - Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Казько - Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Шпіёны, аддайце мячык...

Сапраўды, усё таемнае з цягам часу становіцца яўным, як тыла, ў мяшку: згвалтаваная і падманная гісторыя, сапраўдны кошт усіх рэвалюцый, справядлівых і несправядлівых войнаў, крывавая, забітая ў ГУЛагах праўда. І гэта толькі здаецца, што ўсе мы розныя і таемныя. Карэннае, нашчадкавае, у барадзе Карла Маркса, не схаваеш, у дрыгве і багне не стоіш, чужое ёсць чужое. Сваё ж заўсёды бярэ верх, кілой яно выпрэ з цябе. Кожны на зямлі смяецца, плача, робіць і нават крадзе і хлусіць так, як бацькі і бацькаўшчына запаветавалі.

Я і куратар, здавалася, дзве супрацьлегласці. Але гэта зусім не так. Адно мы з ім. Я марыў быць разведчыкам, шпіёнам, а ён здзейсніў маю дзіцячую мару. Ці не адэска-бабруйская гэта розніца паміж намі, паляшукамі вясковага паходжання, што само па сабе надыктоўвае: не вытыркацца гарэлым пнём сярод зялёнага гала. Не спяшацца са сваім словам і розумам. Больш падтакваць чужому і неўдавана гнуцца перад ім. Гнуцца, але не ламацца. Такое ўжо нашае гнуткае, ды не ломкае наканаванне ад веку ў век. З гэтага пайшлі, ідзем і ісці будзем. Таму і сёння яшчэ тэпаем, брыдзем, блукаем - губляемся і знаходзімся.

Інакш сярод балотаў і дрыгвы ды ліхіх суседзяў не выжыць. З аднаго боку ляхі, з якімі мы патаемна пабраталіся мовай і звычкамі, зямлёй, схільнасцю думак і сэрца, але ніколі не прызнаемся ў гэтым, як і яны. Толькі ўзаемна душа здрыганецца, калі іх ці нашае слова ды песню пачуе. З другога - наканаваны ці навязаны гісторыяй старэйшы брат, з трэцяга... Ёсць, ёсць і з трэцяга, калі аблога, то з усіх бакоў. А пад нагамі могілкавы белы пясочак, багна і балота. І над галавой з неба то залева, град і снег, то спёка. І заедзь-гнюс сляпіцай у вочы.

Як тут не гнуцца, не адстойваць сябе - жыць доўга, вельмі доўга трэба, каб з цягам часу аказваць сябе, сваю годнасць і вартасць, нябачна загартоўвацца да легіраванай сталёвасці. Агрызацца і выскаляцца так, што ўласнаму, роднаму чорту ў балоце моташна стала. Вось гэта прыроднае, вясковае яднала і радніла нас, службоўца-кадэбіста і мяне, няпэўнага, невядомага яшчэ мне самому прыдурка, але з нечым сваім у галаве. Як у кожнага палешука, колішняга яцвяга, зніклага, кажуць, цяпер. А ён нікуды не знік. Дрыгва і балота ўсё прыбіраюць і тояць у сабе да пары, да часу. І пакрыўджаны, абыйдзены Богам той, хто ўспрымае наш спакой, ціхмянасць і міралюбнасць за адметнасць характару і пакору. У ціхім балоце ўсе ж чэрці водзяцца.

Я неасэнсавана зайздросціў свайму куратару. Падсвядома адчуваў у ім самога сябе. Міжволі думаў - чаму я не падпалкоўнік, сын бы ганарыўся. А так... што і хто мы для сваіх сыноў, асабліва ў трэцім тысячагоддзі?! А між тым мы абодва разам з падпалкоўнікам шпіёны. Лічыцца, што самая старажытная на зямлі прафесія - прастытуцыя. Падман. Выведка - яна прастытуткай была ці не раней. Калі ўжо не блізняты яны, то, бясспрэчна, аднаяйкавыя родзічы. І зусім нядоўга дзве старажытныя прафесіі заставаліся паасобку. Як заведзена, лайно да лайна плыве. Сустрэліся, пабраліся шлюбам, пазналіся і парадніліся. А там і дзеткі пайшлі. Памножыліся. Асабліва падчас здрадаў, рэвалюцый і войнаў. Так званай ВАв - Вялікай Айчыннай вайны. Зацяжарылі і апрасталіся пятай калонай, Камінтэрнам. А ў нашыя дні палюбоўна і зачаравана зрасліся: “муж і жана адна сатана” - прастытуцыя і разведка. Здрада, шпіёнства, выведка паўсюдна і на ўсіх узроўнях. Няма шпіёна без прастытуцыі, а прастытуцыі без шпіёнства. Адсюль на ўсім свеце і такія крывавыя хлопчыкі - тэрор, смертнікі, шахіды, камікадзэ. Такая ўжо плата за ўсе ідэалогіі свету.

Праўда, некаторыя з сучасных тэарэтыкаў выведак адмаўляюць ідэалогіі. Маўляў, у большай пашане з цягам часу стаў карпаратыўны гонар, кланавасць. Але ж ці не ад гэтых кланавасці і карпаратыўнасці чакаць новай крыві, рэвалюцый і ўзрушэнняў. Таму што ў гэтай старажытнай і вечнай справе не злічыць папярэднікаў, геніяў, месій усіх часоў і народаў, хуткіх розумам жанчынаў і мужчынаў, прызнаных светам, што моліцца на іх.

Разведчыца, шпіёнка, Мата Хары пачатку дваццатага стагоддзя, набліжаныя да нас па часе Вольга Чэхава, Марлен Дзітрых, Како Шанель. Як і ўсе Рэрыхі, Васка да Гамы і наш Восіп Гашкевіч у Японіі. Дарэчы, адзін пісьменнік-японец, шпіёнячы за звычкамі сваёй рускай жонкі, за кожным яе крокам, нават фізіялагічнымі адпраўленнямі, і найбольш за імі, напісаў кнігу, якая на доўгія гады стала бестселерам.

Такім чынам, усе мы ў гэтым жыцці шпіёны. Без гэтага, пэўна, нам і не адбыцца б. Шпіёняць за светам нават нашы сперматазоіды. За мной шпіёніць зямляк, разведчык-нелегал, не аднойчы паранены ў чужых краінах. Сляды варожых куль яскрава чытаюцца на яго плячах. Я шпіёню за ім, мо крыху і за самім сабой, а больш за чужой жыткай, у чужой мне краіне Амерыцы. Бескарысна, але ж, але ж... Хто ведае, хто ведае: самы подлы смех - смех шчыры і не за плату. Не толькі каты і коткі млеюць ад гуляў. Мы ім не саступаем. Асабліва, калі за забаўкай - пазнанне. І небяспека. Без адрэналіну сёння няма жыткі. Гармон - зусім як колісь гармонь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку»

Обсуждение, отзывы о книге «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x