Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Колькі ён прабыў у садзе — мо якіх хвілін дваццаць? — а ўжо адчуў нейкую палёгку, расслабіўся, як цяпер кажуць, і ўжо вяртаўся другім чалавекам — спакойным і лагодным, у якога зляцелі з душы ўсякія клопаты, а з галавы — трывожныя думкі.

Калі Янка вярнуўся ў хату, на круглым стале ўсё было раскладзена як мае быць: стаялі тры плыткія талеркі, ля іх — злева відэлец, справа нож, тут жа папяровыя сурвэткі, у цэнтры красавалася фарфоравая салатніца з памідорамі, залітымі смятанай, на меншых талерках — скрылікі сала, гарадская і сялянская, пханая пальцам, кілбаса. Нарэзаная тонкімі скрылікамі, тут жа — пішчы цыбулі, яшчэ зялёнай, нібы яны нядаўна з грады, хоць у гэтую пару цыбуля, як ведаў Янка, ужо вырасла і саспела, яе пара даставаць з зямлі і сушыць, заплятаць у пляцёнкі і потым вешаць на жэрдачцы дзе-небудзь пры печы. А тут печы няма, ёсць толькі кафляная печка-стаяк, а на кухні — шведская пліта з мноствам фаерак і з духоўкаю.

Янка не ўтрымаўся і спытаў, адкуль узялася зялёная цыбуля, на што маці не без гонару сказала, што ў яе гэтая цыбуля з Польшчы, ёй дала суседка гады тры назад, яна — зімовая, расце круглы год, называецца парэй.

— А я не ведаў, што ёсць такая цыбуля, — здзівіўся Янка. — I калі ўжо пытацца далей, дык што ў вас у гэтай пляшцы, якую я бачу на стале?

— Зараз пакаштуеш і скажаш, — адказала першая Рагнеда. — Гэта з маміных запасаў, не ведаю толькі, якой даўнасці.

— Якой даўнасці? — не ўтрымалася маці, каб не паправіць дачку. — Мне нядаўна суседка дала, яна да мяне па зелле ходзіць. А ты кажаш пра нейкую даўнасць. Ёсць у мяне сёе-тое, будзем каштаваць, як заслужыце, толькі невялікімі дозамі.

— Будзем старацца, — падхапіў Янка. — Як сказаў старажытны доктар Гіпакрат, алкаголь у малых дозах — лякарства, у вялікіх — яд. Прымем гэта за правіла. Хоць у Якуба Коласа яшчэ лепш сказана: як ракам стаў — ужо даволі. Але гэта жарт, хоць і не надта вясёлы.

— Гіпакрата ў нас мала хто ведае, а вось Коласаваю парадай шмат хто карыстаецца, — з падколам зазначыла Рагнеда, бліснуўшы вачыма на Янку: маўляў, і ты, Брут!

Урэшце селі за стол, а за круглым лепш, чым за кантовым: дзе ні сядзь, усё роўна ты ў цэнтры, а не з краю. Янка сядзеў побач з Рагнедаю, пры ёй села маці — бліжэй да дзвярэй у кухню. Падзялілі на талеркі яечню з патэльні, Янка адбіваўся, што яму шмат паклалі, але маці сказала, што работніка трэба накарміць, а тады ўжо запрагаць у работу.

Выпілі вішнёвае наліўкі, яна была надта салодкая, але моцная, няйначай, нечага яшчэ падмешана, мо нават спірту, бо п’ецца як лікёр, — так, ва ўсякім разе, здалося Янку. Але бярэ за галаву, ён адчуў гэта праз кароткі час, а як выпіў яшчэ кілішак, дык зразумеў, што ўжо даволі — не хапала яшчэ апраставалосіцца, бо жанчыны толькі каштавалі, а ён піў да дна, нібы яго хто прымушаў.

Ён, як мог, стараўся быць далікатным за сталом: акуратна еў, не плямкаў губамі, карыстаўся нажом, як маці і яе дачка, хоць дома, у сваёй сям’і, яму хапала аднаго відэльца ці адной лыжкі, каб падзяліць ці раздушыць якую катлету ці нешта добра разваранае. Усё гэта ён рабіў не так для сябе, як для Рагнеды, якая, калі яны яшчэ ехалі ў аўтобусе, прасіла яго не паказваць сваіх сялянскіх замашак, якія ў ім моцна сядзелі і вельмі лёгка вылазілі наверх менавіта вось у такія моманты, як застолле. Прасіла яшчэ, каб не пачынаў з маткаю спрэчак, бо яна вельмі не любіць, калі з яе думкаю не лічацца, лезуць са сваімі довадамі-доказамі. Як яна сказала, так і пра­вільна, як яна сказала — так і павінна быць.

Нешта вельмі падобнае за гэты год Янка адкрываў і знаходзіў у свае жонкі, і выходзіла, што ўсё гэта не яе ўласнае, а запазычанае ў сваёй маткі: яблычка ад яблыні недалёка падае. Ён згадзіўся, што будзе асцерагацца, каб не сапсаваць настрою сваёй другой маме, сказаўшы, што будзе называць яе менавіта мамай, і Рагнеда з радасцю ўхваліла яго намер.

Сёння за сталом усё ішло гладка, без ніякіх памарак, маці нікому з іх дваіх не сказала рэзкага слова, хоць Янка ўжо ведаў і ад Рагнеды, і са сваіх нямногіх назіранняў, што маці, калі трохі нешта не так, слоў не выбірае, і пад настрой можа лёгка ўжыць не зусім прыемнае слоўца — не ў сэнсе лаянкі, а ў сэнсе рэзкае, негатыўнае ацэнкі нейкага там твайго ўчынку, ці жэсту, ці не так сказанага слова. Такія людзі вельмі лёгка яго «заводзілі», і ён тут жа гатовы быў кінуцца на слоўную дуэль са сваім суразмоўцам. Але іншая рэч, калі гэта твой таварыш, хоць бы нават і жонка ці сястра, і зусім іншая, калі гэта твая новая цешча. Тут вуха трэба трымаць востра. А калі ўлічыць, што яны яшчэ будуць гаварыць з ёю пра нейкае там перасяленне пасля выхаду на пенсію, пра сумеснае жыццё пад адным дахам, дык тут наогул трэба быць цішэй вады, ніжэй травы. Хоць потым усё гэта можа вылезці наверх, але калі тое будзе! I яшчэ ці будзе...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x