Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасярэдзіне пакоя, трохі бліжэй да дашчанай сценкі, стаяў круглы, засланы белаю сурвэткаю, стол, які пры патрэбе мог стаць у два разы большы — рассоўваўся, а пры ім — чатыры недарагія крэслы, абабітыя светлаю стракатаю матэрыяй.

— Цяпер суха, можаце не разувацца, — сказала маці. — Вы тут пасядзіце, а я прыгатую што-небудзь перакусіць, час палуднаваць.

— Дык я табе памагу, мама, — сказала ёй дачка.

— Абыдуся і без цябе, — коратка махнула рукою маці.

— Мы тут сяго-таго прывезлі, я зараз дастану. I табе падарункі.

— Якія яшчэ падарункі? — як абурылася маці. — У мяне ўсяго хапае.

— А вось такое начной кашулі і няма. I свэтра такога няма. Вось паглядзі. — I яна дастала з сумкі даволі вялікі пакет, загорнуты ў шэрую паперу. — Кашуля цёплая, на зіму, і свэтар таксама, ружовы, цёплы. Haсі здаровая! — I Рагнеда паклала падарункі на швейную машынку. — А вось яшчэ крэм для рук...

— Ну дзякую, што з вамі зробіш? Нібы ў мяне няма тых кашуляў? Вось шыю сама сабе, адна знаёмая дала матэрыялу. А свэтраў таксама хапае. Вам абы грошы патраціць, — бурчэла маці, але тон яе быў даволі мяккі, падарункі ёй, відаць, спадабаліся.

Тым часам Янка дастаў з чамаданчыка батон доктарскай кілбасы, кавалак галандскага сыру, пачак масла і перадаў Рагнедзе, а яна панесла на кухню.

За ёю пакіравала і маці, там яны пра нешта загаварылі, маці зноў стала адбівацца ад усякай дапамогі.

— А вось вядро амаль пустое, -— сказала Рагнеда, потым крыкнула, каб дайшло да Янкі: — Яначка, бягом па ваду! Вераб’і калодзезь абярнулі! Чуў ты такую прымаўку?

Янка зайшоў на кухню, жынчыны рыхтавалі абед.

— Я й сама прынясу, памочнікі мне знайшліся, — усё яшчэ не здавалася маці, баронячы сваю незалежнасць.

— Як гэта так? Мы сядзім, а ты носіш ваду? Мама, навошта такая ахвярнасць? Мы ж не госці тут у цябе, — даказвала сваё Рагнеда.

— А хто вы, калі не госці? — не згадзілася маці. — Уласнікі? Палавічнікі? А без памочнікаў я абыходжуся...

— Пасля гэтага я маўчу, — сказала пакрыўджана Рагнеда.

— Ну і маўчы, лепей будзе, — абсекла яе маці.

Аднак Янка самахоць узяў амаль пустое вядро і пайшоў па ваду. Яму не спадабалася, што маці неяк нехаця прымае да сябе ўвагу і цеплыню пачуццяў свае дачкі, што не лічыцца з яе меркаваннямі, што паводзіць сябе надта незалежна і не хоча прымаць іх за сваіх памочнікаў, а толькі за гасцей. Навошта ёй так казырацца? Для яго гэта было зусім незразумела, бо ў сям’і, дзе ён рос, усё вырашалася прасцей.

Калодзезь тут быў глыбокі, мо на дзесяць ці болей бетонаў-трубаў, вада ледзь віднелася, пабліскваючы ў паўзмроку. Ён пусціў вядро ўніз, яно загайдалася і стала падаць усё хутчэй і хутчэй, валёк калаўрота круціўся таксама хутчэй, і Янка, як і нядаўна сусед Пятрок, тармазнуў яго далонню, ажно яна стала гарачай. Урэшце вядро плюхнулася на ваду: яно з аднаго боку почапкі мела прывязаную цяжкую шайбу, і гэтая шайба адразу клала вядро набок, яно пачынала заглытваць ваду і тут жа тапілася. Янка крутнуў калаўрот — і вядро паслухмяна пайшло ўверх, расплёскваючы лішнюю ваду, а потым зазвінелі толькі кроплі — цінь-цінь-цінь.

Калі Янка прынёс ваду на кухню, маці і дачка пра нешта мірна гаварылі між сабою, і ён супакоіўся: вось і добра. А сам сказаў:

— Вось і я не дармаед, зарабіў на абед.

Жанчыны засмяяліся, а Рагнеда сказала:

— Ты тут як пабудзеш, то на паўмашыны заробіш.

— А на паўмашыны ты — вось і паедзем адсюль не аўтобусам, а на ўласным аўто, — дадаў ёй у тон Янка.

Маці не далучылася да іх жарцікаў, не сказала што-небудзь такое: «Вельмі вы ў мяне шмат заробіце», а моўчкі крышыла памідоры, у той час як Рагнеда скрыляла кілбасу, раскладвала роўным кружочкам па талерцы.

Янка хацеў напрасіцца накроіць хлеб, але ён ужо быў гатовы і ляжаў на плеценай з лазы хлебніцы.

— Янка, насі на стол, — сказала яму Рагнеда.

— Не трэба, — не згадзілася маці. — Я там памяняю настольнік.

— Дай я памяняю, што ты ўсё сама? — настойвала Рагнеда.

— Таму, што я тут гаспадыня, — адказала маці сур’ёзна. — Як мяне не будзе, тады будзеце вы гаспадарыць.

Янка адчуў сябе лішнім і выйшаў на ганак. Нездарма Рагнеда сказала, што ёй далёка да маткі. Адразу паказвае хто ёсць хто: яна гаспадыня, а вы тут часовыя, прыбышы, госці — няпрошаныя. Голасу ў вас свайго няма. Праўдзівей, тут няма, мо там дзе і ёсць, а толькі не тут.

Ён пастаяў трохі на ганку і паволі пайшоў у сад. Сад быў стары, пасаджаны радкава, яблыні мелі мо пяцьдзесят ці болей гадоў, ад некаторых засталіся толькі прыкметныя месцы — вось раней тут расло дрэва. Сёлета на яблынях было шмат пладоў, галіны ажно гнуліся да зямлі, некаторыя нават ламаліся, пад яблынямі ляжалі ападкі. Вось імі і трэба будзе заняцца, — падумаў сабе Янка. А яблыні былі вельмі розныя, не падобныя адна на другую, рэдка якая мела правільную форму. Некаторыя былі ўжо без верху, аднабокія-касабокія, разгалістыя, адны высокія, другія — ніжэйшыя, на іх можна было лёгка залезці. Але, як ні дзіўна, плады давалі спорна, хоць яблыкі на кожнай яблыні мелі нейкі свой выгляд і форму, нягледзячы на тое, што ўсе яны былі антонаўкі, відаць, тое самае можна сказаць і пра іх смак...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x