Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абцягваючы падняты купал сукенкi, пабегла туды. Пад пахi, як пташку на распасцёртых крыллях, яе паднiмаў тугi вецер. Пад нагамi бэрсалася густая цемната. Шарэла, выплываючы, як утопленая крыга з цёмнае вады, сухая пясчаная вулiца.

Каля застрэшка Мондравай хаты шастаў саломаю, густа шумеў, як у сухiм троснiку, вецер. Забiваў Вользе дух, як малое дзiця, што не ведае яшчэ брыдкасцi, паднiмаў на ёй сукенку, аблiваў холадам сцёгны.

Сярод вулiцы нешта раптам зачарнелася, нiбы паднiмаўся п’яны. У Вольгi абмякла сэрца, яна адскочыла ўбок i раптам засмяялася сама з сябе — пазнала той пляскаты з выдзеўбленым умшэлым крыжыкам камень, што ляжаў тут на вулiцы напроцi Мондрых. I каб не ведала, што ён тут ёсцека, але ж уночы ўсё, як нанава, бачыш…

Завярнула з дарогi, абмацваючы нагамi сцежку, што паднiмалася на грудок да Лiтаваравага плота, i зноў самлела ад страху. Злiваючыся з цемнатою, нехта папраўдзе iшоў сюды — заскрыгаталi на ржавых завесах веснiкi.

— Ой, хто гэто? — каб перамагчы свой страх, спытала Вольга.

— Гэта я… Не бойся! — голас быў Лiтавараў.

— Ой, начысто перапалохаў, — паспакайнела Вольга.

— А ты ўжо такая баязлiвая, — ён заступiў ёй дарогу.

— Дальбог, вунь каменя i таго спалохалася, — яна распазнала яго белаваты ў цемнаце твар.

— Ну? — Лiтавар, распасцёршы рукi, злавiў яе, прыцiснуў да сябе, засоп недзе каля вуха: — I нiц сабе выходзiць?..

— Не чапiсё… Цi табе дзевак нiмашука?

— З бабамi латвей… Дзеўка покуль рассмакуецца…

— А за Корсакаваю наймiчкаю, нябось, бегаеш?..

— Бо цябе рэдка калi зловiш.

— Не гавары абы-што, — Вольга выкруцiлася з яго рук, паўзiралася ў густы, збэрсаны ветрам поцемак, зашаптала: — Цi чуеш, нехта як плача?

— Дзе?

— Як на шашы сяроўна…

Лiтавар насцярожыўся, кашлянуў i таксама пачаў слухаць.

Недзе здалёк, з-за Лiтаваравай хаты, быў чуваць заглушаны, разарваны ветрам плач.

— Мо Рэпкавага Сяргея вязуць? — Вользiн голас залекацеў i ад холаду, i ад нечаканае здагадкi.

Топячыся па самыя пахi ў глыбокай цемнаце, Лiтавар высунуўся з-за невысокага плота на ледзяны вецер, прыгнуўся, узiраючыся на шашу. Пад мiгатлiвымi, разарванымi сеткамi бярозавага вецця варушылася фурманка, на бiтых каменнях ляскаталi колы. Захлёбваўся ад ветру сплаканы кабечы голас:

— А сыночак мой, а дзiцятка маё, а чаму ж ты маўчыш, а чаму ж ты слова не абмовiш?..

Плакала старая Рэпчыха. Плач блiзiўся — з’ехала з шашы i ўтапiлася на пясчанай дарозе фурманка. Сухiм расшчэпленым дрэвам заскрыпелi гужы, зарыпеў стары расхiстаны воз.

Востра напроцi каламутнага неба цямнеў старавечны дубовы крыж. Змогшыся, вецер паласкаў на iм белы кужэльны ручнiк.

Да Лiтаваравай хаты, у невiдушную ноч, ляцеў абамлелы бяспамятны енк:

— А чаму ж ты апярэдзiў мяне, а чаму ж ты выбраўся ў гэткую дарогу першанькiм? А сынок мой, а што ж ты нарабiў? А-я-ё-ой!

Налёгшы на частакол, Лiтавар слухаў гэты нядужы, ледзьве жывы голас. Яго душыла нейкая глухая, перамешаная са страхам радасць, што на свеце няма аднаго Ката. I тым часам прыдушаны сорам заварушыўся ў iм, рабiлася непамысна, ён чуў, як у яго шэрхне скура ад гэтага енку, як сыры лядовы холад аблiвае, цiсне грудзi.

— Iдзём жа ж, глянем хоць, — недзе блiзка каля яго захлiснулася ад ветру Вольга i пабегла на дарогу пад крыж — нiбы ў каламутнай вадзе, раставаў, гiнуў яе кажушок.

Лiтавар нацягнуў нiжэй на лоб кепку, угнуўшыся пайшоў процi ветру, але Жэнiкаў голас перапынiў яго:

— Мама, мама, цi чуеш, ну сцiхнi! Цi падымем ужо яго? Мама!..

У Лiтавара раптам завiравала, падпялася даўняя помста на Рэпку, i ён крута завярнуў назад. Хаваючыся ў зацiшку за плотам, глядзеў на вулiцу.

Фурманка, мiнуўшы равок, змяшалася з поцемкам. У першых хатах напроцi ясных акон замiльгаў цень — бабы выбягалi страчаць нябожчыка. Вецер глушыў дробны спешны тупат iхнiх ног, скоранькi i востры скрыгат адчыненых веснiкаў, гэты працяжны, спакутаваны плач Рэпчыхi.

Толькi тут, за чэрстваю дарогаю, ляпаў на абымшэлым камлi прысадзiстага дубовага крыжа палатняны аб’еханы ручнiк, звiнела выгнутая брыльком бляшка, што была прыбiта над злiнялым абразком, ды на карэлых бярэзiнах пры шашы цякло i шумела доўгае всцце.

Высока паднiмаючы ногi, каб не спатыкнуцца ўпоцемку, Лiтавар збег з грудка ў равок i пайшоў яшчэ на сяло да Мондрых — брала цiкавасць паслухаць, што скажуць бабы, калi вернуцца ад воза.

XIII

Што нi сон у Алесi, то ўсё пра тое, як даўней было.

То снiцца Восека: той стары лес, ад якога ўжо знаку няма — высеклi, выкарчавалi ўсё, i цяпер аруць, урабляюць навiну, — а яна ў тым лесе ягады збiрае, i мацi-нябожчыца з ёю. Шморгае, як доiць, абедзвюма жменямi ў падвязаны збаночак чорныя, абкураныя сiняватай смугою бубкi, а ў яе, у Алесi, ягады бягуць, выслiзгваюць мiж пальцаў, сыплюцца на лапушысты, што дробненька дрыжыць, нiбы ад дажджу, ягаднiк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x