Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, — кажа дэкан, — вы гатовы, гер кандыдат?

— У імя бога, — кажа юны Айцэн і адчувае, як расплываюцца ўсе ягоныя веды, акурат як воблачка дыму ў паветры, і ў поўнай роспачы азіраецца, ці няма, калі ўжо не анёла-збаўцы, дык хоць бы Лёйхтэнтрагера недзе паблізу.

— Малады чалавек, — кажа доктар Марцінус, фіксуючы яго сваім адзіным здаровым вокам, — а ці не далажылі б вы нам ласкава, што вы ведаеце пра сьвятых анёлаў і іх сутнасьць. Такі так яно, думае Айцэн, правільна напрарочыў Лёйхтэнтрагер, і ня будзе ён мне служыцца больш году, і з Маргрыт нічога ня выйдзе. І апрача гэтага ніякіх больш думак, і ня ведае, што ён там мае сказаць герству дактарам і прафэсарам на прадмет анёлаў і іх сутнасьці, і жаласна мармыча нешта й перамінаецца з нагі на нагу, быццам якраз ужо стаіць на распаленай да чырвонага патэльні над пякельным агнём.

— Гер кандыдат! — напамінае яму доктар Марцінус. — Анёлы!

І тут, калі ўжо хацеў быў бегчы з вачэй людзкіх куды вочы глядзяць у поўнай ганьбе, раптам бачыць Лёйхтэнтрагера, і раптам кандыдату Айцэну робіцца так дзіўна ў галаве, — і быцам пасыпаліся яму іскры на лоб, і ён падымае галаву, словы самыя па сабе пачалі гаварыцца зь яго, сам ня ведае, адкуль, і ён дэкламуе:

— Angeli sunt spiritus finiti, з духоўнай субстанцыі, лікам канечныя, створаныя Богам, надзеленыя розумам, а таксама свабоднай воляй і прызначаныя рупліва служыць Богу. Іх атрыбуты суць ad primum негатыўныя: іndivisibilitas, бо яны не скампанаваныя з часьцінак, а ёсьць адна суцэльнасьць; invisibilitas, бо іхняя субстанцыя нябачная; immutabilitas, бо яны не растуць і не памяншаюцца; incorruptibilitas, бо яны несьмяротныя; і illocalitas, бо яны ўсюды й нідзе. Ad secundum…

Айцэн бачыць, як расхлябенілася пашча ў доктара Марцінуса й як вылупіў вочы магістр Мэланхтон, чуючы такое вучонае словацечыва, але дух, які найшоў на яго, парывае яго за сабою, і ён паведамляе ad secundum, пра афірматыўныя якасьці анёлаў, нібыта гэта былі іхнія vis intellectiva, бо яны адораныя разуменьнем, іхнія voluntatis libertas, бо ў іх ёсьць сіла і на добрае й на благое, іх facultas loquendi, бо яны часта гавораць зь людзьмі, як паміж сабою, далей іх potentia, якая, хоць і mirabilia, але цудоўная, бо не miracula, г. зн. не як цуд; а пасьля, паколькі іх duratio aeviterna, трэба ўзяць пад увагу, не aeterna, інакш бо яны былі б непераходнымі, але ня вечнымі, бо мелі пачатак; і нарэшце яны валодалі б ubietatem definitivam, адназначным месцам жыхарства, і agilitatem summam, бо яны з найвялікшай рухавасьцю паяўляюцца то тут, то там.

Аж дасюль хапіла дыханьня кандыдату Айцэну, а цяпер трэба было перавесьці дух і набраць паветра, як, зрэшты, і герству экзаменатарам і тым, што з гарадзкое рады, і тым, што з курфюрставай управы, якія ўсе яшчэ ніколі ня чулі на экзаменацыйных выспытках такіх абшырных да найдрабнейшых драбніц дакладных адказаў і, натуральна, былі ўражаныя перажытым. А студэнты, якія ня дужа шмат чаго чакалі ад Айцэна, затупаталі нагамі, загрукаталі кулакамі па сталах, а ў іх гэта такі звычай, што гер дэкан пачаў пабойвацца за сьцены і рухомасьць. Толькі Лёйхтэнтрагер робіць твар, быццам для яго гэта чыстая будзёншчына, крыху прыўзьнімае гарбок, і Айцэн адчувае, як яго забірае зноў і што ён павінен гаварыць далей, як колісь прарокі, зь языка, толькі ня ведае, ці ягоны язык ад Бога ці ад чаго яшчэ.

— Angeli boni sunt, — кажа ён, — qui in sapientia et sanctitae perstiterunt, — якія, такім чынам, стаяць на сваім у мудрасьці й сьвятасьці, так што яны, несапсаваныя грахамі, маглі б маліцца Богу й жыць зь яго вечных шчадротаў. Частка гэтых добрых анёлаў цяпер вызначана на службу Богу й Хрысту, а другая частка дбае й рачыць за ацаленьне людзей. Такога роду анёлы служаць асобным пабожнікам, ад маленства да іх пачэснай сьмерці, і яны, як гэта лёгка ўбачыць кожны разумны, асабліва адказныя за прапаведнікаў сьвятога слова.

Пры гэтым юны Айцэн кідае позірк поўны значэньня на Лютэра й свайго добрага настаўніка Мэланхтона, пасьля чаго паварочваецца да герства з рады й службоўцаў курфюрста і ўзьнёслым голасам працягвае:

— Але яны таксама абавязаныя сваёй палітычнай прызначанасьці, яны падначаленыя палітычным законам, падтрымліваюць слуг начальстваў, абараняюць іх ад несправядлівасьці ворагаў!

Тут, вядома ж, самае натуральнае, што герства з рады й герства ад курфюрства ківаюць і мармычуць, і шмат у каго зь іх прыкметнае адчуваньне, што прыстаўлены да іх з вышніх сфэраў ахавальнік-анёл стаіць за сьпінай, заглядвае праз плячо й кажа, кажучы: Тут я, тут, гер Першы Сакратарыус.

Пры такім узьдзеяньні яго слоў ня дзіва, што кандыдат Айцэн ўсё больш і больш натхняецца й апісвае, як добрыя анёлы дакладаюцца дапамогай і ў гасадарцы, падтрымліваючы гешэфты пабожнікаў, і вядуць да добрых удачаў, і ў сем'ях, абараняючы іх і падтрымліваючы ў іх парадак, бо сям'я ж у малым тое самае, што дзяржава ў вялікім. Аднак in summa ўсё гэта, заяўляе ён, толькі ргаерaratio для іх задач на Страшны суд, дзе добрыя анёлы маюць падрыхтаваць судовы вырак Хрыста, служачы там у якасьці асэсараў і аддзяляючы пабожных ад бязбожных, пабожных на правы бок на іх будучае месца праваруч Хрыста, а бязбожнікаў страмотыч уніз у пекла. Таму належыць кожнаму, каб мы ўсхвалялі анёлаў і любілі й асьцерагаліся сустракацца зь імі пры іх благаслаўнай дзейнасьці; пасылаць малітвы да іх — нягожа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x