Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І пакуль ён так наракае, поўны неспакою і ліхой згрызоты сэрца, бачыць, — начная цемра пачынае мільгацець, і адчувае, — у пакоі нехта праступае зь ценю.

— Нічога табе ўжо не дапаможа, — кажа Лёйхтэнтрагер, бо гэта ён, які раптам набывае абрысы й стаіць перад ім, — і ўся твая чытаніна й вучаніна й зубраніна проста нонсэнс, альбо ты ўведаеш, калі прыйдзе на тое час і яны спытаюцца ў цябе, альбо ты не даведаешся, і будзе самае лепшае на поўны язык заявіць, што ўся тэалогія гэта толькі пустая слоўная малатарня, і што заўсёды на ўсё знойдзецца нейкае выслоўе.

Юны Айцэн лепш за ўсё пракляў бы яго, але гэтага ён ня робіць, бо няма тут нікога іншага на добрае настаўленьне.

— У маім мазгу неразьбярыха, — скардзіцца ён, — быццам там тысяча чарвякоў, і ўсе зьвіваюцца, пераплятаюцца; чорт прыбраў мае мазгі й усё ў іх перакруціў.

— Чорту, — кажа Лёйхтэнтрагер, — ёсьць чым заняцца й без тваіх мазгоў. Але ўсё ж я табе пасоблю.

— Пасобіш, — сказаў Айцэн, — як пасобіў з Маргрыт, калі ў цябе на вачах пырх! — і паляцела з тым жыдам.

— Ты не хацеў, каб я пасабляў, — кажа Лёйхтэнтрагер, — інакш усё абярнулася б зусім інакш; але жыд, скажу табе, — што трэба.

— Мне хацелася б ведаць, — кажа Айцэн, — як ты зьбіраешся дапамагчы мне, калі я стаяцьму перад доктарам Марцінусам і магістрам Мэланхтонам?

— Я буду там, — кажа Лёйхтэнтрагер.

— Вялікая мне радасьць, — кажа Айцэн. — І будзеш адказваць замест мяне?

— Я буду там, — кажа Лёйхтэнтрагер, — а адказвацьмеш ты.

— Ты можаш ведаць адказы ў калодзе картаў, — кажа Айцэн, — якая нездарма ж называецца чортавым малітоўнікам. Але як ты акажаш сябе ў божым вучэньні, калі нават я ня ведаю ні пачаткаў яго ні канчаткаў, і лепей бы мне ўзьнесьціся ў нябёсы на вогненнай калясьніцы, як прарок Ільля, чым заўтра валачыся ў унівэрсытэт.

— Я ведаю, пра што яны ў цябе папытаюцца, — кажа Лёйхтэнтрагер.

— Як гэта? — сумняваецца юны Айцэн. — Яны трымаюць гэта ў вялікай таямніцы, інакш хто хоч мог бы прыйсьці й праэкзаменавацца, і доктарскія шапкі йшлі б па грош за тузін.

— Але я ведаю, — кажа Лейхтэнтрагер, — і магу пабіцца з табою ў заклад: калі тое, што я кажу табе, няпраўда і ў цябе заўтра папытаюцца нешта іншае, дык я буду табе слугою больш года, і ты спагоніш зь мяне па ўсёй поўніцы.

— І Маргрыт?

— І Маргрыт.

Юны Айцэн палохаецца, а раптам спраўдзіцца сябрава прароцтва, альбо што Лютэр ці настаўнік Мэланхтон прагаварыліся ў яго прысутнасьці, і пытаецца:

— А чым жа я сплачу, як прайграю?

— Нічым, — кажа Лёйхтэнтрагер, — так і так я спаганю зь цябе, што мне трэба.

Юнаму Айцэну дастае ў самую душу, што не, ня можа ён быць глінай у руках такога творцы й што Лёйхтэнтрагер ведае пра гэта; але цяпер яму ўсё-такі карціць пачуць, па якой тэме ён будзе заўтра апытаны, бо ў такім разе яшчэ можна было б падналегчы й сёе-тое падагнаць.

— Яны будуць экзаменаваць цябе па анёлах, — кажа яму Лёйхтэнтрагер, — а якраз бо пра іх я ведаю больш, чым твой доктар Лютэр, твой магістр Мэланхтон і ўся ўніверсітэцкая прафэсура ўсім кагалам.

— Але ня я, — стогне Айцэн, шукаючы сярод кніг на стале й хапаючы нарэшце сьвятога Аўгусьціна: можа, ў яго што-небудзь падбярэцца.

Але сябар кладзе яму руку на плячо й кажа:

— Калі нават вызубрыш усяго Аўгусьціна й дзевяцьсот дзевяноста дзевяць разоў па тысячы імёны анёлаў у дадатак, што табе гэта дасьць, калі заўтра нічога ў галаву не заскочыць? Давай лепш вып'ем.

Тут забірае юнага Айцэна поўны адчай, і ён думае, што так і гэтак прапаў, і калі пацьвердзіцца, што доктар Марцінус і настаўнік Мэланхтон пройдуцца зь ім па анёлах, дык сама лепш бы яму хай да Бога ў вышнія, хай да д'ябла ў ніжнія. І ён тупае за сябрам уніз па лесьвіцы й бачыць, што ў пакоі ўжо чакаюць пляшкі зь цёмначырвоным, іскрыстым, і ён зноў бачыць Маргрыт, як яна сядзіць на каленях у жыда, і яму адразу загарчэла ў роце, і ён думае, што а няхай бы яна лепей сканала, чым ціскацца з гэтым жыдам, і сам палохаецца такіх грэшных подумак.

— Пі! — кажа Лёйхтэнтрагер. — За ўсіх любенькіх анёлкаў!

Айцэн п'е за любенькіх. І на сэрцы робіцца так лагодна й так лёгка на душы, што ён зусім не заўважае, як яны адкаркоўваюць пляшку за пляшкай, пакуль сам ня падае на грудзі Лёйхтэнтрагеру і ўжо больш нічога не валачэ.

На раніцу, яшчэ зь вінным чадам у галаве, ён брыдзе ў унівэрсытэт, папярэдне марна прагукаўшы сябра, які павінен быў дапамагчы яму ў ягонай экзаменацыйнай плязе; але таго ані сьледу ані ценю, ні ў доме ні на дварэ. І вось ён нарэшце стаіць ва ўрачыстай зале, увесь у страху й трывожнай немарачы, зьлева й справа й за ім сьвятарства й з гарадзкое рады, а з курфюрставай управы нехта з пазалочаным ланцугом на шыі, а таксама студэнты й ўсякая іншая навалач, а перад ім герства экзаменатары, пасярэдзіне ягоны настаўнік Мэланхтон і вялізазны доктар Лютэр, абодва ў мантыях; але яму здаецца, быццам гэта два каты зь сякерамі пад вопраткай, быццам ён бачыць, як незычліва яны разглядваюць яго, яго засьлёзьленыя вочы й раскудлачаныя валасы, як магістр Мэланхтон трымае пад носам хустачку, бо ў кандыдата Паўлюса патыхае сьмярдзючым перагарам з пашчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x