Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Айцэна дрыжаць калені. І хоць пры гаварэньні чалавек карыстаецца толькі губамі й языком і горлам і часам рукамі, тым ня меней яму патрэбна вялікая сіла асабліва тады, калі ён хоча, каб яго прамова была адухоўленая; і як што словы кандыдата напоўнены духам пабожнасьці, у гэтым герства экзаменатары й на чале іх доктар Лютэр і магістр Мэланхтон, і ўся астатняя набрыдзь у зале перакананыя, дык Айцэн лічыць, што ўжо ён падвёў іх да добрай кандыцыі, сказаўшы пра Страшны суд і пашанаваньне анёлаў, але як што ў сьвеце ніякае Так ня бывае бязь Не, ніякае Дабро без Благога, дык ён выдае яшчэ сaput, у якім гаворка ідзе пра ліхіх анёлаў, ня так дзеля вучонага герства, якому цалкам удастаткавалася ўжо пачутага, а таму, што ён адчувае, як яно быць павінна. Але калі ён падымае вочы для інсьпірацыі, каб натхніцца, Лёйхтэнтрагера ўжо няма; у полі свайго зроку ён знаходзіць толькі доктара Марцінуса й свайго настаўніка Мэланхтона, абодва поўныя чаканьня, і нікога больш паміж дзьвюх галоў, і яму робіцца страшна й ня ведае, што сказаць, ён ведае толькі, што, хто гаворыць ад чорта, таго чорт і пад'юджвае.

Але тады раптам адчувае, што гэны як рыхтык тут каля яго, гэта ягонае дыханьне, ня больш, і ён бачыць, як збоку на яго глядзіць Лёйхтэнтрагер, якраз як мінулай ночы, калі той на поўны язык заявіў, што ўся тэалёгія — гэта толькі пустая слоўная малатарня. «Angeli mali sunt, — гучыць з Айцэнавых вуснаў, — qui in concreata sapientia et justitia non perseverarunt», і ён ня ведае, ці сапраўды кажа гэта альбо празь яго маўляе нехта іншы, і зьдзіўляецца, што ніхто з герства экзаменатараў не пратэстуе супроць прысутнасьці кагосьці іншага на баку кандыдата, бо такое, увогуле, не практыкуецца, калі не забаронена зусім. Але гаворыць далей пра ліхіх анёлаў, якія не застаюцца ў дадзенай ім мудрасьці й справядлівасьці, а па сваёй волі зьвіхнуліся і ўхіліліся ад Бога й шляхоў праведнасьці й гэтым самым зрабілі сябе закончанымі ворагамі Бога й людзей.

Так шырока, так добра, і доктар Лютэр задаволена пашкрэбвае пашчанку; у яго свой вопыт з усялякімі адпадлымі анёламі, у аднаго зь іх ён папусьціў чарніліцай з атрамантам, але не пацэліў — міма. А ў юнага Айцэна словы так і ніжуцца з вуснаў, гэта як усё адно нейкая апантанасьць, адно за адным пералічвае ён паскудзтвы, якія чыніць ліхі анёл пабожным людцам, як насылае на іх хваробы й паслабляе іх моц і ўводзіць іх у спакусы й пнецца адвярнуць іх ад Бога і ўшчапляе ў іхні розум фальшывыя спадзяваньні; і далей, як ён абыходзіцца з бязбожнікамі, апаноўвае іхнімі целамі й іхнімі душамі й яшчэ пры жыцьці ўсяляк скубе й шчэміць; асабліва кладуць ліхія анёлы вока на сьвятарства, дапускаючы затручвацца ерасьсю і падбухторваючы пабожных клірыкаў да непаслушэнства і ўхіляючы розум мольбітаў у кірсе ад пропаведзі, карацей, перасьледуючы тых, што спрамагаюцца целам і духам дзеля царства Хрыстовага.

Кандыдата Айцэна трасе сьмех, гэты сьмех можа быць ягоны, а можа, і не, бо ён заўважае, як прысутныя герства прапаведнікі й пастары зьлізваюць словы, якімі ён кажа, быццам гэта былі самыя лепшыя прысмакі. У галаву тут жа прыходзяць і іншыя падобныя да герства з гарадзкое рады й з курфюрставай управы, бо што аднаму ў самы раз, тое ў гатоўку й іншым, і вось ён ужо рэверуе-дакладае, як ліхія анёлы роем раяцца сярод начальстваў і як яны парушаюць гармонію ў дзяржаве, падтрымліваючы дысідэнтаў альбо выступаючы сьведкамі на іх баку, як яны йграюць на руку супастату, умушчаючы імпэратру й князям фальшывыя парады альбо разьдзімаючы смуту, псоту й незадаволенасьць сярод паспалітага людзтва.

Гэта як нябесная музыка ў вушы службоўцам і герству-радцам, якою пацьвярджалася ім з дасьведчаных вуснаў, што не яны вінаватыя ў сваіх нехлямяжых выбрыках, а нахрапістыя падкопы д'яблавых служак; і калі б усё залежала толькі ад іх, яны з ходу й з радасьцю выдалі б кандыдату «summa cum laude». А таму здаецца, быццам сябар запаўзае яму ўсярэдзіну, аж так шчытненька ён прытуліўся да яго сваім горбам і кульгавай ножкай. І ён голасам, які пранікае ў самога да мозгу, усклікае:

— Але ў ліхіх анёлаў улада куды больш пераважае ўсю чалавечую, бо яна ад Божай сілы непасрэдна й толькі крыху меншая, чым магутнасьць у Бога. І іхні валадар ёсьць анёл Люцыпар, які царуе над ніжнімі сфэрамі й сядзіць на чорным троне, сярод полымя, а другі ёсьць Агасфэр, які хоча зьмяніць сьвет, бо ён думае, што яго можна зьмяніць, як і людзей у ім. І ніхто ня ведае, колькі яшчэ іх тут і ў якім яны вобразе.

І змаўкае. Лютэр, бачыць, увесь нейкі неспакойны зрабіўся; такіх глыбокіх ведаў доктар Марцінус яшчэ не сустракаў, ніхто ня ведае, ад каго яны дасталіся геру кандыдату. А самому Айцэну чым далей тым робіцца ўсё больш несамавіта, апускаецца цемра, як на дварэ, так і ў памяшканьні, і перад самым акном бліскае маланка, і разам зь ёю ўдар грому. Айцэн падае на калені.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x