Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зусім іншае, калі гаварыць пра Ваша паведамленне з архіва Высокай Порты, якое я прыняў да ведама з вялікай удзячнасцю. Шкада толькі, што нельга атрымаць фотакопіі рукапісу, бо, як нам вядома, гэты архіў, падобна ватыканскаму, дазваляе рабіць фотакопіі толькі ў выключных выпадках. Быў, значыцца, нехта Агасфер, які быў дарадцам імператара Юліяна Апастаты; у князёў заўсёды было пра што параіцца з разумнымі яўрэямі, як і яўрэяў заўсёды цягнула да князёў. Але ці павінен Агасфер, які ў 364 годзе быў чвартаваны, абавязкова быць ідэнтычны нашаму шаўцу-гандляру з Дарогі Смутку — Віа Далароза?

Ставіць пытанні — азначае адмаўляць іх. У гісторыі, як Вы гэта ведаеце лепей за мяне, было больш, чым адзін Агасфер; нагадаю толькі пра цара з такім імем у Кнізе Эстэр, які, згодна з Бібліяй, таксама ўжо меў цяжкасці з яўрэямі. Гер прафесар Вальтэр Бэльц з універсітэта ў Гале пацвердзіў мне, што імя Агасфер ёсць няўдалае арамейскае выпраўленне персідскага «Артаксэркс», якое, імя гэтае, вы маглі б перакласці як «богам узвышаны», альбо «богам любімы», карацей, па-нямецку «Готліб». Не будзеце ж Вы сцвярджаць, што Ваш Агасфер ёсць рэінкарнацыя персідскага цара?

Я мушу, паважаны гер калега, падкарэктаваць Вашую заўвагу адносна суперінтэндэнта Паўля фон Айцэна, якога Вы пазначаеце як «сведку існавання Агасфера». Я далёкі ад таго, каб абараняць такога зацятага лютэраніна, як Айцэн, але я павінен сказаць на яго карысць, што ў ніводным з яго пісанняў, ні ў шматлікіх лацінскіх, ні ў «Хрысціянскім настаўленні», у якім ён разважае пра прадвызначанасць і пра эўхарыстыю, ні ў ягоным зборы казаняў («Postille»), няма хоць якога нават намёку на сустрэчу аўтара з Вечным Жыдам; у «Гісторыі царквы ў Шлезвіг-Гольштэйне» Фэдэрсэна, у якой шырока і падрабязна гаворыцца пра Айцэна, таксама нічога пра тое не паведамляецца. Ці не думаеце Вы, дарагі гер прафесар Лёйхтэнтрагер, што такі пісучы чалавек, як Айцэн, які да таго ж яшчэ амаль штонядзелі прапаведаваў асабіста, не ўпамянуў бы такой ўсё-такі напэўна ж даволі хвалюючай сустрэчы і не выкарыстаў бы яе дзеля цікавага маральна-карыснага ўжытку, калі б такая сустрэча сапраўды мела месца?

Ці не мог бы я напрыканцы свайго вельмі доўгага пісьма яшчэ дадаць, што Вы забыліся адказаць мне на пытанне нашага прэс-рэферэнта д-ра В. Якша, менавіта, як так сталася, што звычайна такія ахвочыя да сенсацый заходнія медыі дагэтуль не занатавалі сабе нічога пра верагодна сама мала двухтысячагадовага чалавака? Я хацеў бы дэталізаваць гэта пытанне пасля атрымання фотаздымкаў гера Агасфера на фоне ягонай майстэрні: Як сталася, што гер Агасфер сам яшчэ ніяк не скарыстаўся з таго факту, што ягоная крама яшчэ і сёння працвітае на тым самым месцы пры дарозе на Галгофу, дзе ён калісьці прагнаў асуджанага Ісуса ад сваіх дзвярэй? Амаль дзве тысячы гадоў той самы гаспадар той самай лаўкі на тым самым месцы — якое яшчэ ў капіталістычнай краіне прадпрыемства магло б пахваліцца хоць нечым падобным! З чым я, па-сяброўску вітаючы Вас, застаюся

Ваш пакорны

(праф. д-р Dr. h. c.)

Зігфрыд Байфус

Інстытут навук. атэізму

Берлін, сталіца ГДР

Разьдзел сёмы. У якім асьвятляецца, як нехта, навучаны адрозьніваць правільную веру ад ілжэвучэньняў, увогуле можа гаварыць і пра такія рэчы, пра якія ён ня мае аніякага ўяўленьня

Юны Айцэн сядзіць перад стосам старых кніг за сталом і ўздыхае, аж сэрца кроіць, бо перад вачыма ў яго плыве, і мудрагошчы сьвятых айцоў царквы й іншых аўтарытэтаў абляпілі яго з усіх бакоў, як заедзь на балоце, і ня можа ён ні агрэбціся ні атрэсьціся.

Было вельмі міла з боку дактароў і прафэсароў унівэрсытэта, што яны хочуць праэкзаменаваць яго без чаргі й загадзя, з увагі на блізкі скон яго бацькі, але цяпер ён будзе змушаны паказаць, што навучыўся адрозьніваць правільную веру ад ілжэвучэньняў, якія чорт падсоўвае людзям, і знаходзіць адзіна правільную дарогу й цытаваць адзіна правільныя словы, бо ўсё астатняе ад лядашчага нячысьціка й вядзе напрасткі ў ерась. Ах, калі б ён, думае з раскаяньнем, у свой час болей шчыраваў і з большай палкасьцю ўлягаў у вучоныя дыскусіі, але цяпер ён думае больш пра Маргрыт, чым пра consubstаntаtio і transsubstantatio і часта дазваляе сабе са сваім сябрам Лёйхтэнтрагерам прапусьціць яшчэ па адной шкляначцы віна й яшчэ па адным куфэльку піва, каб навучыцца тонкаму адрозьніваньню, якое ўдавалася рабіць сьвятому Атанасіусу паміж Айцом, Сынам і Сьвятым Духам, паводле каго, Атанасіуса — вядома, першы ня быў ні зроблены, ні створаны, ні народжаны, а другі ні зроблены, ні створаны, бо сам нарадзіўся, і нарэшце трэйці ні зроблены, ні створаны, ні народжаны, а быў, так бы мовіць, зышлы; але каторы ад каторага й чаму?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x