Алесь Наварыч - Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2011, Издательство: Литература и мастацтва, Жанр: Современная проза, sf_mystic, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу…» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

9

А жыццё ішло далей. Той самай восенню на радзіме Паўла з’явіліся дзве цікавыя і надзвычай каларытныя персоны.

Былі гэта двое мужчын даволі маладога веку — адзін зусім малады. Старэйшы барадаты, а ў малодшага пад носам вісеў, нібы прыклеены, кусцік вусікаў. Апранутыя яны былі ў доўгія з чорнага краму адзежыны, крыху прыталеныя. На нагах цяжкія боты. На галовах мелі шапачкі. Такія шапачкі носяць людзі святарскага чыну і называюцца ў пэўным асяродку скуфейкамі. Вочы прыхадні мелі светлыя, твары шырокія, лагодныя, нават ўсмешлівыя. Гэтыя людзі неслі нешта накшталт фанернага чамадана з ручкай з жалезнага дроту. Валіза была цяжкая, бо час ад часу маладыя перадавалі яе адзін аднаму. Панясе адзін метраў трыццаць і перадае другому.

Прыхадняў бачылі яшчэ ў суседняй вёсцы. Яны і прыйшлі адтуль па прасёлку. Віталіся з кожным, каго сустракалі, нібыта ведалі кожнага. Пры вітанні яны дружна, ніба па камандзе, ківалі галовамі і нават нібы крыху кланяліся. Ад гэтай парачкі сыходзіла сама пяшчота, іхныя твары праменілі добразычлівасць і лагоду.

Каля вясковай крамы прыхадні зайшлі ў двор і папрасілі вады.

Пакуль гаспадар нёс з хаты кубак, яны паспелі выкруціць вады з калодзежа і папіць проста з вядра. Гэта паказвала іх простасць. Яны падзякавалі гаспадару і напыталі хату Ліды Варапай. На развітанне зноў падзякавалі і пайшлі. На вуліцы, каго б ні сустракалі, віталіся, кланяліся, і перапытвалі хату Варапаіхі. Так што прыхадні не паспелі прыйсці да той Варапаіхі, паўвёскі ведала, што да яе ідзе нешта несусветнае — двое мужчын, апранутых як святары, у скуфейках і з драўляным чамаданам у руках.

Гаспадар, які паіў прыхадняў вадой, доўга праваджаў іх вачамі, потым заявіў жонцы, якая ў гэты час выйшла з крамы:

— Арцісты. Бачыла?

— А няўжо ж не бачыла. Але ці арцісты? Бацюшкі нейкія.

— Адзежа ў іх ручное швіво.

— Як ты кажаш?

— Рукамі шытае, шывок няроўны. І боты не з фабрыкі.

Жонка глянула прыхадням наўздагон, відаць не паверыла і толькі сказала:

— Прыдумаеш тожа. Які шавец цяпер возьмецца боты шыць?

— Я табе кажу — арцісты гэта! Ад іх грымам пахне! І адзёжу з нейкага спектакля ўзялі. Я адразу пазнаў, я стрэляны верабей… Ты мне дай — я табе шпіёна злаўлю: хоць англійскага, хоць амерыканскага.

Прыхадні зайшлі да Варапаіхі ў двор. Чамадан асцярожна паставілі каля дзвярэй і пастукалі ў дзверы.

Ліда Варапай мяла хату, калі пачула, як да яе пастукалі. Гэта было дзівам — на вёсцы ніхто не стукаў, а падавалі голас. Ліда ад хвалявання, калі адчыняла дзверы, ударылася галавой аб шалёўку. Ды так рэзнулася, што ажно застагнала. Яе, з венікам у руках, пасадзілі на лаву, нават адзін прыхадзень дастаў насоўку, намачыў вадой з вядра і далікатна прыклаў да лоба жанчыны.

— Дзе, мілая, пісьмо? — спытаў барадаты.

— Якое пісьмо? — спужалася гаспадыня хаты.

— Мы прыйшлі не жарты жартаваць, дзе пісьмо? — цвёрда, але без жалеза ў голасе паўтарыў барадаты.

— Няма ў мяне… — разгублена сказала Ліда. І праз нейкі момант выдала: — У Заранкоў…

Малады дастаў з кішэні некалькі тоненькіх васковых свечак, паклаў на стол.

— Маліся за ратаванне душы, — сказаў ён густым басам, нечаканым для хліпкіх вусікаў.

— Як гэта? Чаго? — зніякавела бедная Варапаіха.

— А ўсё роўна вінаватая, хіба не? — падмігнуў жанчыне барадаты.

— У чым? — пакрыўджана спыталася ўшчэнт перапуджаная Варапаіха. — Я нічога не чытала…

— Не чытала, але ў руках трымала?

Жанчына кіўнула.

— Вось яно што! — падняў палец угару малады. — Ты маліся, а мы паможам. За намі не стане, мілая. А дзе жывуць Заранкі?

Варапаіха кінулася даставаць грошы заплаціць за свечкі, але малады спыніў яе.

— Браточкі, мілыя… Скажыце мне, хто вы? — Рукі ў беднай жанчыны калаціліся.

— Мы ад веку гэтага, не бойся, — пасміхнуўся барадаты.

— Дык вы… — не асмельвалася спытацца Варапаіха, толькі паказвала рукой уверх. Відаць, гэта азначала высокую царкоўную інстанцыю, адкуль былі прыхадні.

— Якая розніца? А вось калі чалавек думае, што ён святы, хай не сумняецца, што гэта ад д’ябла, — патлумачыў малады з ласкавай усмешкай.

— Ліст з посаху ад нячыстага. Мы забіраем яго, — дабавіў да тлумачэння маладзейшага барадаты.

Мужчыны пайшлі. І пакуль яны ішлі, насупраць хаты Заранкоў ужо сабраліся людзі.

— Кажуць людзі, тое пісьмо ад д’ябла! Царкоўнікі прыйшлі забіраць яго, — ужо выказваліся пэўныя думкі.

З’явіліся прыхадні. Яны накіраваліся ў хату. Што было ў хаце, ніхто не ведае. Выйшлі вельмі хутка і, па ўсім было відаць, паспяхова даканаўшы мэты, бо зрабіліся яшчэ больш ветлівымі, а прыязнасць іх перайшла мяжу — яны віталіся нават з тымі, з кім ужо віталіся. Па дарозе назад яны зайшлі ў краму, купілі адну штуку гарэлкі і пайшлі сабе далей. У бок суседняй вёскі. Цікаўныя праводзілі іх датуль, пакуль яны не схаваліся за прыдарожным хмызняком. Потым, праз некалькі дзён, разведчыкі — малыя хлопцы, данеслі, што знайшлі там пустую бутэльку. Закусвалі прыхадні пячэннем «Чайнае». На месцы балю малыя знайшлі кусцік нейкай поўсці на пластыры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…»

Обсуждение, отзывы о книге «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x