Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дуня ўсхапiлася й кiнулася наўцёкi. Закрываўленая, з голымi грудзьмi, яна бегла, часта спатыкаючыся аб карчы й карэньне на дарозе, баялася азiрнуцца назад. Куды бегла, сама ня ведала. Абы далей ад гэтага дзiкага чалавека. Ззаду пакiнула напалову запоўнены грыбамi кошык.

VII

Цi раз перадумваў Янук дзедаву гутарку пад дубам Архiпам. Добра ўсьведамiў ужо, што дзед расчынiў перад iм навосьцеж нейкiя таемныя дзьверы, што ён зрабiў ужо першы крок праз парог. А што-ж бачыў за тым парогам? Было першае ўсьведамленьне адносна жыцьцёвага парадоксу вось на гэтай, крывёй i потам сваiх людзей, як казаў дзед Якуб, прасякнутай зямлi. Цяперака зусiм iнакшым у пастуховых вачох выглядаў i ягоны гаспадар асаднiк Лазоўскi, i тая местачковая палiцыя, якую бацька, — зь нябожчыцай на покуцi тырчма сапхнуты на прадоньне трагiчнага жыцьця — так адважна пагнаў iз свае хаты. Iнакш выглядалi й навакольныя людзi — ягоныя вяскоўцы. Як тыя краты рылiся яны пры цяжкой i непаплатнай працы. Гэта яны былi гэтай зямлi гаспадары, а тыя, што выглядалi чыстымi, сытымi, прыгожа апранутымi, задаволенымi, iз гладкiмi безмазолiстымi рукамi й такiмi-ж гладкiмi тварамi, — тыя былi чужымi паразiтамi. Пры ўсьведамленьнi гэтага Янук аж страпянуўся. Думка абнадзейвала й палохала яго.

Малы Бахмач наразе быў задаволены тым, што вось нехта дапамог яму адкрыць вялiкую праўду. Адылi адчуваўся нясьмелым у гэтым новым сьвеце. Як малое дзiцё, што вось толькi зрабiла першых колькi самастойных крокаў, ды прытулiлася да прыполу маткi, вагаючыся далей пазнаваць сьвет iз собскага ходу, гэтак Янук ня ведаў цяпер, у якiм кiрунку даць наступны крок. А рупiла йсьцi далей, адкрываць новае, дагэтуль непазнанае й нязглыбленае. Ведаў, што галавы ў прыпол яму ўжо не схаваць, так цi йнакш пойдзе наперад.

I так гаравацкi князь, што перш уцёк з поля бою, а пасьля — калi ворагi на яго напалi — загiнуў у вабароне роднае зямлi, дый гэтае апошняе вялiкае народнае паўстаньне, удзельнiкам якога быў некалi дзед Якуб, заваявалi ягоную багатую ўявай i думкамi йстоту. Пхалi некуды да таемнага й нязьведанага. Тымчасам прабаваў вобмацкам. Дзедава гутарка ня толькi адкрыла перад iм новы, дагэтуль нязьведаны сьвет, але нарадзiла больш загадкаў, чым высьвятлiла.

Пра паўстаньне супраць царскае Расеi вучыўся некалi ў школе. Там нацiск клаўся на польскi характар, кiраўнiцтва, iдэйную лiнiю гэтага паўстаньня. Праўда, «чырвоны дыктатар Лiтвы» — Кастусь Калiноўскi, займаў пачэснае мейсца ў лiку гэрояў, але ў параўнаньнi зь iншымi яму давалi скупа ўвагi. Дый самое слова «Лiтва» было нейкай загадкай. Як гэта так, што гэная Лiтва, што цяпер вось тут побач iзь Вiльняй, сталася такой маленькай, а некалi пашыралася й на нашую зямлю? Вось i iхная вёска завецца Лiтоўцы. Цi ў гэтым ёсьць нешта супольнага? Каб гэта тады ўзяў ды спытаўся настаўнiка пра гэта, як аб паўстаньнi й гiсторыi Лiтвы вучылiся? Лiцьвiны-ж — ён гэта чуў — i сваю мову мелi, мусiць, зусiм ад тутэйшай адменную.

Янук зусiм у разважаньнях заблытаўся. Блукаў вобмацкам, упоцемку. Многа было, мусiць, недаказанага. Дый разважаць лягiчна ня ўмеў яшчэ. А чалавек, што адчынiў тыя першыя дзьверы, грэўся нейдзе на прызьбе, з крывой сваёй люлькай, смактаў самасейку. Цi мог-бы ён, падпiраючыся сваiм кастылём i абношанай кульбай, павесьцi ў гэны новы сьвет крыху далей — паказаць i вытлумачыць што й да чаго?

Цi раз пазiраў Янук у глыбокай задуме на волата Архiпа. Колькi бачыў i ведаў гэты магутны дуб! Колькi-ж мог-бы ён распавесьцi, калi-б Бог даў яму мову! А дуб, як валадарны гаспадар, пануры й грозны ў хмарны дзень, малады й задзiрлiвы ў пагоду, маўклiва пазiраў на навакольныя гонi, на запрацаваных людзей. Раньняй вясной слухаў ён крык аратага й сачыў аднастайны крок сейбiта, у касавiцу насалоджваўся водарам сенажацяў i гоманам касцоў, у жнiво млосна-абамлелы — прачынаўся надвечар iзь сьпякотнае дрымоты, каб сквапна лавiць журботныя мэлёдыi жнейкаў. Пад восень, калi ўся прырода навокал прыносiла плёны працавiтаму чалавеку, стары Архiп сеяў на Гараватцы жолуды. I ягоны плён быў ня лiшнiм. Зьбiралi сялянкi тыя жалуды, сушылi, малолi, кармiлi iмi сьвiняў.

Найцяжэй даводзiлася Архiпу ўвосень i зiмою. Дажджавыя й сьнежныя шквалы, вятры блiзкiя й далёкiя — усе па дарозе напатыкалi стагодзьдзямi загартаваныя, войнамi калечаныя Архiпавы грудзi. I кожная бура цi мяцель бралася з гiгантам удужкi, трасла ягоным чубам, прабавала сваю моц. Аблядзянелы й абсыпаны шэраняй, яшчэ больш цудоўна красаваўся гаравацкi волат у сонячны зiмовы дзень. Здавалася, што наўмысьля абрастаў сьнежнай, зiхатлiва-iскрыстай барадой, каб пафарсiць у маестаце поўнае даўжынi свайго веку. Гляньце, маўляў, нiхто тут мне навокал ня роўня!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x