Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сышоў-бы ты з маiх вачэй, гультая кусок! Дзе ты такi зломак на маю галаву ўзяўся! — бурчыць стары Шпунт, бачачы сына за бязьдзелiцай. Адно Шпунцiха сяк-так сынавы iнтарэсы талеравала. У яе-ж ён — адзiная пацеха.

I сам Лявон надумаўся з вачэй сыйсьцi бацьку, калi не назаўсёды, дык хоць часамi. Меў ён добры новы ровар. У гэны час ровары ў «панстве» польскiм надта-ж дарагiя былi. Як-нi-як, з-за межаў часткi прывозiлi, а ўдома складалi. I вось паехаў аднойчы Шпунт на тым ровары ў воласьць, каб працу напытаць.

Першы раз не пашэньцiла, дый столькi тэй бяды. Яму-ж не сьпяшалася. Усё абнюхваў распытваўся, думаў. Аднойчы неяк мяйсцовы солтыс «дзiравы шляхцюк» Паўлоўскi нехаця нацякнуў, што «драгомiшча» да направы валасных дарогаў трэба было-б. Солтыс, вядома, ня выдумаў гэта, а ледзь ня з самага верха чуў. Лявон аберуч за такую нагоду ўхапiўся. Навошта ўжо тады была ягоная шасьцiклясная асьвета, каб, прыкладна, якой канавы ля дарогi адмерыць ня здоляў, цi «шарварку» дагледзець, каб выкапалi, ня мог? Адбылася такая транзакцыя мiж «панам солтысам» i Шпунтам: Лявон задубiў шляхцюку пляшку «чыстай звыклай», зь якой тут-жа й пацягнулi за посьпехi будучага «драгомiшча», а солтыс пагаварыў iз валаснымi дарожнымi ўладамi, i ў вёсцы Лiтоўцы новы «ужэнднiк» пан Лявон Шпунт нарадзiўся.

Прайшоў месяц i гляньце, людцы мае: «драгомiшч» Шпунт так руку на новай працы набiў, што здавалася «драгомiшчаўскiя» мудрагельствы ён яшчэ з матчынай калысцы iз соскай усвойтваў. Асаблiва-ж выгляд: выглянцаваныя iз кароткiмi хромавымi халяўкамi боцiкi, за халявiнай мерка, зялёныя галiфэ порткi, чорны або шэры пiнжак, расхрыстаная ў палоскi кашуля («драгомiшч» у гальштуку не выглядаў-бы падзелавому), кепка-шапка набакiр. Бальшыня такiх, як Шпунт, начальнiкаў гiмназiскiя шапкi з абгрызенымi цэшкамi насiла. Лявон-жа й блiзка гiмназii ня быў, дык вось i мусiў у шэрай кепцы начальнiчаць.

А прыгледзелiся-б вы як Лявон на працы паводзiцца — пацеха цэлая. Iдзе з такой важнецкай мiнай, дубчыкам хвоскiм па халявiне для фасону сьцёбае, працу разьмяркоўвае. Здаецца, што палкi й брыгады войска да бою ставiць. I голас Лявонаў, як трэба дзе падагнаць было, надта-ж стымулюючым быў. Добра папацелi людзi пад Шпунтовым наглядам, што й гаварыць.

Спачатку аднавяскоўцы, даведаўшыся, што Лявон такiм важным начальнiкам стаўся, надвое варажылi: а мо й лепш, што свой, мо й пасобiць калi, лiшняга адработку прыпiсаўшы. Бывала цi адзiн селянiн, гэтага новасьпечанага начальнiка сустрэўшы, шапку зьняць i дабрыдзень сказаць памкнуўся. Усё да часу. Шпунт хутка сябе добрым панскiм служакам выявiў. Людзi абмiнаць яго на дарозе пачалi.

— Нi па бацьку ён пайшоў, - казалi лiтоўскiя. — Мусiць, не на той капыл роблены. Удаўся во хлыст апантаны, людцаў бедных ганяiць.

Меў Лявон i якасьцi, зусiм у Сабакевiча непрысутныя: адфраньцiцца ды на людзкое вока паказацца любiў. Дяўчатаў-жа любiў амаль усiх без разбору, толькi адных больш а другiх менш. З гэтай прычыны даўно прылiплi да яго дзьве мянушкi: франт i бабнiк, а пасьля ўжо й хлыст. Апошняя замацавалася ў пазьнейшы час.

Адно схiлiцца на захад сонца, глядзiш — Шпунт-Хлыст, адчыканiўшыся, у вёску дарожкай на ровары з бацькавага хутара прэ, ажно пыл ззаду курыць; блёнд-чупрына, набок зачэсаная, зь ветрам забаўляецца. Калi мiнае хату або дзе дзяўчыну ўгледзiць, да якой яму цяпер ня рупiць, наўмысьля прыкiдваецца, быццам ня бачыць яе, яшчэ больш на роварныя ступнi нацiсьне: гляньце, не да вас мне цяпер. Справы ў мяне вунь якой важнасьцi й размаху. Чалавек я наагул, казаў той, бывалы, не абы каму роўня ды й вунь якiмi вялiкiмi справамi варочаю.

Зiрнуць вясковыя жанкi, як Шпунтоў даўгi цень па вулiцы й сьценах гаспадарскiх будынкаў выкрыўляецца, дый кажуць: «Глянь, во як папёр падла! Цi не абнюхаў ужо што ў другiм месьце…»

А Шпунту-Хлысту якая да таго справа, што вясковыя жанкi языкамi меляць? На тое-ж даў iм Бог языкi даўжынi адпаведнай. У яго свае, аднаму яму толькi шпунтоўскiя справы вядомыя. Цяпун кабетам на языкi! Лявон — чалавек хаджалы, абабiты, дый кругом, казаў той, удалы; ён — зусiм непаседлiвая птушка, iнтарэсаў у яго безьлiч. Iнтарэсы гэныя яго кожны вечар у людзi гоняць, ажно бедны ровар ад уцехi з таго гону пiшчыць.

Меў адну слабасьць Лявон. Каторы ўжо год на трохрадцы пiлiкаў, граць вучыўся ды як сьлед налажыцца ня мог. Усе ведалi, што не музыка, а партач зь яго. Але Лявон думаў накш. Глядзiш, бывала, на вечарыну сваю новую, дарагую трохрадку прывалачэ, дзесь збоку воддаль ад музыкi прымосьцiцца. Калi-ж Тадэўка ад сваiх трасухаў зьняможыцца, перадыхнуць захоча, падойдзе хто з маладых — скажа Шпунту: «Заграў-бы ты, Лявон, што небудзь, танцаваць-жа рупiць.»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x