Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тры цi чатыры гады кравецкаму рамёству вучыўся Сабакевiч. Павесялелi за гэны час лiтоўскiя людзi, лякчэй пачало вадзiцца сабакам, калi Ромка ў старога Бурака на прывязi скуголiў.

Аб тым, што за гэны час кравецкага шкаленьня Сабакевiч зусiм новую й пабочную навуку здабываў, нi ведаць, нi сьнiць лiтоўскiя не маглi. Заразiўся Косьцiк камунiзмам. Нарэшце, — наважыў Косьцiк, — тутака ўсе адказы былi. I на будучыню ўсё добра варажыла. Вунь зь Менску (тады ўжо на Мiнск Маскалямi перайменаванага) цэлы час гарлапанiлi, што яны аб заходня-беларускiх сялянах i рабочых турбуюцца ды ў гэнай турбацыi прост-напраст бяссоньнiцай морацца, што калi насьпее такi час, дык тут не агледзiсься, як яны гэтым бедным заходнiм Беларусам руку дапамогi пададуць. Рука тая даўно, быццам, выцягнутая чакае, адно, вiдаць, час яшчэ не насьпеў.

I пачала iнтэнсыўна й напорыста працаваць Сабакевiчава галава, тая самая, якую нядаўна яшчэ «дурной як трэба» называлi. «Чакайце-ж, — думаў Косьцiк, прыдзе дзень, дык усiх вас як сабак выдрасiрую».

Найбольш Сабакевiчу ў камунiзьме ўсе гатовыя адказы да смаку прыйшлiся. Чым больш думаў аб iх трапнасьцi й правiдловасьцi, тым больш iмi захапляўся. Вазьмi хаця гэты, што ў тым «тэрцыянале» быў: «мы наш, мы новы мiр пастроiм, хто быў нiчэм, той станiць фсем». — От дык хвостка. Проста цымус! — усклiкнуў Косьцiк, першы раз яго пачуўшы. Ад захапленьня чаго не прысеў. Гэта-ж трэба вунь якiя галовы, каб так выдумаць! Чалавек цi адзiн злысеў-бы й рады ня даў, а тутака так проста й ясна, як у сук уляпiў: «хто нiчэм, той фсем». У тым лiку, пэўна-ж, i ён, Буракоў Косьцiк, што да гэтага часу самым апошнiм шэранькiм «нiчэм» па завугольлях лындаў, дык адразу цi не на самы шчыт узьлезе. Пры такой саладжавай думцы ажно шырэў i распрамяняўся задаволенай зьедлiвай усьмешкай таўсташчокi Косьцiкаў твар. «От каб так было, — думаў, гэта-ж нi аднаму дзе ракi зiмуюць паказаў-бы». Думаючы пра гэтае апошняе «паказаў-бы», зьзялi ў Сабакевiчавых вачох больш зласьлiвыя агенчыкi, чымся тады, як свайго Ромку на чужых сабакаў нацкоўваў.

Калi-ж стравiў ужо адну такую, як яму здалося, вялiкую мудрасьць, калi пасьля гэтага наважыў шмат чаго й цiмала каму будучынi паказаць, насьпела чарга й на iншае пытаньне: «А што-ж рабiць, каб тыя, што ёсьць нiчэм, найскарэй сталiся фсем?» Тут чырвоны агэнт, гэны самы, што Сабакевiча вучыў, напагатове з адказам: «работаць, таварышч. Iдзею в масы, от как!» Той чырвоны нозьбiт цэлае бярэмя iншага наплёў, дый ня ўсё яно ў Косьцiкаву маланаўчоную галаву адразу памясьцiлася. Адно спанатрыў, што перш павiнен сам «рускай грамаце» падвучыцца, каб пасьля тую «iдэю ў масы» нясьцi й шырыць, каб якнайхутчэй «новы мiр пастроiць i стаць фсем».

Косьцiк так заядла за працу ўхапiўся, што «рускую грамату», быццам той галодны заяц мёрзлую капусту, церабiў. Свае лiтоўскiя людзi нашто ўжо Косьцiкаву натуру ведалi, а цяпер, каб гэта ўбачылi, дык нiколi не далi-б веры, што гэты пiльны вучань быў той самы злодзей i злыдзень Сабакевiч, што некалi ў пачатковай школе дзiркi на каленях папрастойваў.

Калi Косьцiк пасьля навукi з рамёствам у руках у родную вёску вярнуўся, мала хто яго пазнаў. Падрос, паразумнеў, нават папрыгажэў. Ужо хто як хто, але нават тая самая пахатуха Аўдоля галавой зьдзiўлена кiвала: «А ягодка-ж мая, а мiленькая, глянь, як зьмянiўся хлапец. Як свае навучыць нi сумелi, дык чужыя радачку далi. Як пагараваў, дык i агледзiўся, нябось. Можа й будуць з яго яшчэ людзi, ягодка ты мая любая».

Нiхто ў Лiтоўцах аб заразьлiвай Сабакевiчавай хваробе ўявы мець ня мог, аж пакуль каля людзей не пачаў церцiся. Сяляне-ж лiтоўскiя наагул чыстыя й здаровыя былi, на сваiх трывалых устойлiвых карэньнях гадаваныя, чужымi моднымi хваробамi нiколi дагэтуль не занемагалi. Хто-ж мог тады ў чым Сабакевiча падазраваць?

Сам Косьцiк напачатку надта-ткi нясьмела й асьцярожна пачаў. Калi-ж спасьцярог, што хвароба даўжэйшы час да нiкога прышчапiцца не хацела, iзноў тыц да таго агэнта: «так i так, маўляў. Памажы, бо нiчога нi выходзiць». Той насамперш Косьцiку добрую языковую лупцоўку даў, а пасьля раiў: «ты, брат, что? Беларучкай iдзею в масы думаеш? Так ня йдзёт! Ты iм, мол, проста й адкрыта, да ешчэ й лiцературу, вот как!» Пасьля такога настаўленьня ўзяўся Косьцiк iншым тэмпам, з агнём i энтузiязмам завiхацца.

Людзi лiтоўскiя цi раз раней пра камунiзм чулi, а часамi й ад перабежчыкаў (мяжа-ж не за гарамi была) «з таго боку» весткi лавiлi. Цiкава-ж было, як там «у самым раi» жывецца. Ды неважнецкае ўцекачы пра «чырвоны рай» апавядалi. Значыцца, i ў гэтай галiне многiя лiтоўскiя падкаванымi былi. Жахнулiся, спасьцярогшы, што рабiў Сабакевiч. Iзноў вясковую рэакцыю на ягоную працу цi не найлепш падсумавала Аўдоля:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x