Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Скула табе ў бок, жыдзiшча пракляты!" — катэгарычна адказаў першаму гэты другi, адважны й непакорны, да канца гатовы змагацца Антось. "Здыхлаты на цябе, нячысьцiк. Зьгiрдзiшся ты перш, чым табе што скажу!"

Пасьля такога канчатковага й наважнага адказу ажно лягчэла Антосю цялеснаму, каторы да сьцяны прылiп.

— Видно, голубчик, — сказаў кручканосы гарбуз, устаючы з-за стала, что баловаться хочешь. Погоди, сам попросиш. У нас время хватит.

З гэтымi словамi сьледчы пакiнуў пакой.

Адно зачынiлiся дзьверы, як Антось сеў на лаву. Дрыжэлi каленi, недзе зусiм да сьпiны прысох жывот i зусiм высах рот, быццам у яго хто жарствы насыпаў. З халоднага ў гарачае кiдала. Цi маглi быць якiя сумлевы, што калi-б дамоў неяк удалося вярнуцца дык прыдзецца ў пасьцелю залегчы.

Ня ўсьпеў Антось як сьлед на лаве расьсесьцiся, як шырака, з гукам адчынiлiся дзьверы й малады, прысядзiсты, шыракаплечы чалавек з каўказкiм тварам убег у пакой. Бачыў Антось яго раней. Сьледчы паклiкаў каўказца на помач, калi Антось адмаўляўся танцаваць пад бальшавiцкую дудку. Каўказец нiчога не гаварыў, адно сьлепа загады выконваў. Вiдаць, што ў сваiм рамясьле набiтую руку меў, бо без найменшага намаганьня так цябе схапiць за найбольш кволае месца мог, што дзясятаму закажаш. У рамясьле тым адчувалася нейкая грацыя й стрыманасьць. Давалася адно столькi фiзычнай сiлы, колькi якраз патрэбна было. I думаў ужо раней Антось, гэта тупалобага робата гледзячы, што бяда была-б тэй ахвяры, якой гэты каўказец усе свае катавальныя здольнасьцi пачаў-бы прысьвячаць.

Як дзярлiвы тыгра, тупалобы мiгам перад Антосем апынуўся. Быццам абцугамi, схапiў дзяцюка пальцамi за нос, паставiў на ногi. Не агледзеўся Дзяркач як хутка й якiм менавiта чынам тое сталася. Войстрай дзiдай кальнула яго нешта пад мышкай, у гарляку залажыла праход для паветра, балюча крутнулася правае плячо й поўным цяжарам звалiўся дзяцюк на падлогу. Калi-ж намагаўся злавiць у лёгкiя хоць крыху паветра, каўказцаў бот душыў тое месца, дзе ля жывата зьбягалiся Антосевы ногi. Нястрыманы боль агнявымi шпiлькамi расплываўся па целе, выцiснуў з вачэй сакавiтыя сьлёзы. "Задушыць, сукiн сын", — мiльганула ў Антосевай галаве. Пачаў крычэць, колькi моцы. Бот адпусьцiў на тым месцы, дзе сыходзiлiся ногi, клешчы злавiлi яго за вушы й мiгам дзяцюк ужо ля сьцяны стаяў. Магутная сiла крутнула рукi й не агледзеўся як прылiп да сьцяны якраз у такой самай пазыцыi як тады, калi сьледчы дзьвярмi скрыпнуў. Адылi цяпер зморанае цела балела ў многiх мясцах i пратэставала. Адчынiлiся ззаду дзьверы й каўказец зьнiк на калiдоры. Ужо па iншых кроках распазнаў Антось таго, што ў пакой вярнуўся.

— Следовательно, повторяю: кто тебе помогал испортить лозунг на литовской школе и с кем ты всё время в деревне делал антисоветскую пропаганду?

Дзiва. Лагодна-памяркоўна гучэў бас. Калi-б гэта дзесьцi ў сямейным коле яго пачуў, пабажыўся-б чалавек, што якраз такiм лагодна-ласкальным тонам бацькi да сваiх дзетак гавораць. А мо гэты агiдны кручканосы гарбуз i меў сям'ю й дзетак, якiх навет мог ласкаць i песьцiць? Што ён за чалавек?

Антось дрыжэў i маўчаў.

Шарганула за сталом крэсла, ацяжэлае, пузатае тулава выгадна распаўзлося, адчынiлiся таўстыя, круглыя вусны й адтуль прыляцеў да Антосевых, смылячых i чырвоных вушэй сяброўскi зварот: — Будьте любезны, садитесь, пожалуйста.

Круты паварот. Але Антось, змораны фiзычным перакананьнем каўказцавых рук, прытомнасьцi яшчэ ня страцiў. Не марудзячы, адыйшоў ад сьцяны й сеў пры стале насупраць сьледчага на самым краю крэсла. Ззаду адчынiлiся дзьверы й перад Антосем на стале касматая, чорнавалосая рука паставiла поўную шклянку чыстай, надта прынаднай, празрыстай вады. Не пасьпелi ззаду сьцiхнуць крокi, як Антосева рука ўжо на стале была.

— Погодите минутку, гражданин, пабеседуем. Вы, наверно, пить хотите?

Пяшчотны тон… Рука сьледчага адсунула на сярэдзiну стала шклянку з вадой. Зьдзек. Антосева рука абамлела на калене. Пiў вачмi. Гарэлi сьмяглыя вусны. Ня было насупраць анi кручканосага гарбуза, анi ледзянавокага Грузiна на сьцяне, адно надзiла, зьдзеквалася зь яго, зьбiтага й зганьбаванага вялiкая, прынадна-празрыстая, жыцьцядайная шклянка чыстай вады. Вада — альфа й амэга ўсяго жыцьця-быцьця, усей шырынi мiзэрнага Антосевага iснаваньня. Як ня дзiўна, адны й тыя самыя рэчы набiраюць зусiм iншага значэньня й моцы, калi бачыць iх у розных пэрспэктывах. Хiба адно змораны, зьняможаны падарожнiк пустынi бачыў калi ваду ў падобным сьвятле, як ўяўлялася яна цяпер Антосю Дзеркачу. Вось яна гэтта, зусiм перад дзяцюковым носам. Адно часiна, адзiн рух рукi i яна асьвяжыць вусны, улiе жыцьцёвую сiлу ў зьняможанае цела. Адылi мiж сьмяглымi, парэпанымi дзяцюковымi вуснамi, сухiм жыватом i вадой-збавiцелькай станула бяздушная, грозная магутнасьць бальшавiцкага палiцыйна-сьледчага апарату. Вада сталася максымальнай прынадай-пасткай. Прадайся, прызнайся, падпiшы ўсё, што вымагаюць, адно тады зможаш адсьвяжыць сьмяглыя вусны, прамачыць страўнiк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x