Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак гаворачы, Тодар выцягнуў з торбы празрыстую паўлiтроўку маскоўкi, сьвежы бохан крамнага хлеба й кавалак сала. На доўгiм стале напокуцi, побач рознага посуду, шыпеў вялiкi руды самавар. Пах селядцоў, капусты й печанай цыбулi атакаваў нос. Адзiн столiк пуставаў ля дзьвярэй. I трымаў, мусiць, Шапiра поўны самавар на выпадак, калi хто зайдзе пагрэцца.

— Ай, Тодаг, ты чалавек боскi, ты са свая гагэлка ходзiць, усьмiхнуўся лысы, пузаты, з малой, сiвой бародкай Хаiм.

— Як ты, Хаiм, зноў пачнеш прадаваць гарэлку, дык ня буду сваей прыносiць, — усьмiхнуўся Кмiта.

— Праўда кажаш, — згадзiўся Жыд. — Можа чай падаць?

— Давай, браток. Наш Антось цi нi прастыў во…

Тодар налiў чаркi, парэзаў сала, адкроiў хлеба.

— Дык давай, за тваё здароўе, — падняў чарку. — I за дарогу дамоў, падмiргнуў вокам. Гэткiм чынам Жыд не зразумеў пра што йдзе.

Пасядзелi ў Шапiры, мусiць, каля гадзiны. Антось павесялеў. Гарэлка добрым цяплом разьлiлася па акалелым целе. Сьвежы крамны хлеб з салам быў як-бы збаўленьнем. Добры чай зь лiмонам дапоўнiў Антосева задавальненьне.

— Алi-ж заседзiлiся. Трэба ехаць, бо баба навалiцца, — усхапiўся Тодар.

— А чаго-ж тваей бабе нi хапаiць? — спытаў Антось, нацягваючы сярмягу, якую Тодар трымаў на сядзеньнi й цяпер пасулiў лёгкаапранутаму дзяцюку.

— Ды чаго ей… Ня ведаiш трапла? Но-о-о-о, пашоў! — гукнуў Тодар на каня й кароткай пугай сьцебануў паветра.

— Алi-ж цябе як Бог падаслаў. Калi-б гэта я дахаты дабрыў, задаволена-вялым голасам сказаў Антось.

— Дарога цяпер ужо ўтоптаная. Нi я дык нейкi другi Макар падвёз-бы.

Тодараў малы, шустры конiк узяў трушком i, мiнуўшы вакзал, пераезд, пабег яшчэ весялей па гладкай, добра ўзежджанай дарозе. Абапал гасьцiнцу павесiлi аброслыя iнеем бароды старыя кашлатыя вербалозы. На паўднi, за Гаравацкай пушчай вызiрнула халоднае зiмовае сонца. Iскрыўся серабром сьвежа халодны сьнег на хвалiстых гонях, маўчалi маестатычныя хвоi й замерлi кастлявыя вольхi на лузе. Прыемна скрыпелi палазы. Дзяркач жмурыў вочы ад дражнячага, яркага блеску сьнегу, з асалодай удыхаў чыстае марознае паветра. Яго хiлiла на сон. Тодар параiў закруцiць ногi ў дзяругу, што ў санёх трымаў.

— Дык як-жа гэта, кажаш, Косьцiка й Лявона забралi? За што-ж iх? цiкавiўся Дзяркач.

— Чорт iх знаiць. Лiтоўскiя ня могуць у тым нiякага ладу дайсьцi. Гэта-ж iхныя, казаў той, найлепшыя людзi. Казала Шпуньцiха, што ночы ынкавудысты наляцелi, як ваўкi дзяцюка пацягнулi. Ды пазабiралi й другiх камунiстаў, з другiх вёсак. А нашто й чаму?

Як кароткая Тодарава пуга, каторай не патрабаваў навет паганяць конiка, новае, цiкавае пытаньне павiсла ў паветры.

30

Вялiчынёй з добрае памяло, мышынага колеру барада пракiдвалася белаватымi пэйсамi й закрывала шырокiя грудзi. Яна то патакiвала-трэслася зьверху ўнiз, то запярэчвала, на бакi гойдалася. Вусны гэтага дзiвака, што назваў сябе Максiмам Паўлавiчам, варушылiся скора, паказвалi два залатыя зубы ў адтулiне мiж вялiкiмi вусамi й барадой. Увага клясы сканцэнтравалася на тых вуснах i бледна-ружовых, хваравiтых шчоках, бульбападобным носе, баразнаватым шырокiм лбе й вялiкай лысiне, сiвымi касмылямi абкружанай. Малыя, рудыя вочкi коўзалi па вучнях, або, калi трэба было падчыркнуць нейкi загiб аргуманту, пазiралi дзесь у няведамую даль.

Прыгадваў Янук зь нейкай кнiгi здымак. Дзядзьку з такой дубiнай, як пастухi маюць, ды вялiзнай барадой i круглай лысiнай назвалi тады "iзраiльскiм прарокам". Прозьвiшча Янук ня прыгадваў. Дай вось такi даўгi кiй Максiму Паўлавiчу й вылiты прарок будзе.

Прывёў яго ў клясу дырэктар сямiгодкi Якаўлеў, сказаў вучням, што прыслалi яго з адзьдзелу "народнага абразаванiя" для выяснения "некоторых вопросов по религии".

Якаўлеў пайшоў, клясны апякун Мiкiта Пятровiч прымасьцiўся на крэсьле ля вакна й пачаў драмаць, а гэты дзядзька гаварыць пачаў паволi, а цяпер ужо й запраўды расплыўся. Можа й сам у сваю гаворку верыў, калi па шчырым выглядзе меркаваць. Адзiн Ёсiп Вiсарыёнавiч, што вiсеў на даўно паскрэбанай рознымi пiсакамi к просячай хварбы пярэдняй сьцяне, абыякавымi ледзянымi вачмi пазiраў недзе праз вакно на гацкую чыгунку.

Сочачы гэту бараду, прыгадваў Янук Янук iншую. Вялiкi ўказальны палец да гаркаты сьлёз парнуў у жывот i пачуўся зьдзеклiвы голас: "Ну что, мужык, нажрался бульбы?" Казалi, што Абухаў вёў людзей да Бога, а гэты, мусiць, да чорта, цi, як паiхнаму сказаць, да дыявала. Абое рабое.

Максiм Паўлавiч трашчэў, як накручаная шарманка: "…обезьяна сломила ветвь и вместе с нею упала на землю. Перад нею лежал большущий, круглый, с толстой кожей плод дерева, ветвь которого она сломила. Следующей задачей обезьяны было питание этим плодом. Но вот здесь что то необыкновенное случилось. Как усердно не старалась обезьяна раздавить этот плод, ничего не получалось. Она задумалась. Сообразила взять его в лапы, ударяя одной то другой, но напрасно. После длинных и бесполезных усердий, взяла обезьяна ветвь, отломила самый толстый и тяжёлый конец её и этим то концом начала ударять плод. Таким образом, при помощи сломаной ветви удалось обезьяне разбить плод дерева.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x