Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Iз тэй сьцiплай колькасьцi школьнае лiтаратуры, якую некалi чытаў, намагаўся Янук знайсьцi гэроя ў падобнай сытуацыi. Выбар невялiкi. Магчыма, што Дыкэнсаў Алiвэр Твiст, зь ягоным «яшчэ». Але там, здаецца, больш сарака такiх самых галодных, як ён, перапалоханых, маўчала. Адзiн ён, наiўны, з растрывожаным апэтытам сустрэў азызлы падбародак i заплыўшыя тушам вочы. I само яно, тое слова вырвалася неяк. А гэтта?

Янук, сьцяблiнкай з гэнай «сакавiтай рунi» асьмелiўся на вялiкага сейбiта зiрнуць, паглядзець што ў гумне дзеiцца. Вон!

Хто ён такi, той дзядзька з калючымi вачмi? А цi ён, Янук Бахмач, гэта новы Алiвэр Твiст у новым часе, каторы ня крычаў «яшчэ», але патрабаваў да сябе ўвагi? Дыкэнса чытаў яшчэ ў польскiм перакладзе й запомнiўся яму малы Алiвэр. Ды не. Мусiла дзесьцi ў мастацкай лiтаратуры быць апiсаная больш адпаведная сытуацыя. Дзе? Хто? Цi было штосьцi падобнае ў беларускай лiтаратуры? Ня ведаў. А калi ня было апiсана, то, пэўне-ж, магло ў жыцьцi здарыцца. Вазьмi Янку Купалу, Якуба Коласа, Цётку, Багушэвiча, Багдановiча. Цi ня было ў iх чагосьцi падобнага, калi бяздушны ўраднiк каторага за дзьверы выгнаў? Магло быць. Адно, што нiхто гэтага не апiсаў…

Назаўтра Янук сядзеў перад маладжавым з выгляду, гадоў мо сарака, з чубам у складкi, Вяршынным, тым самым, каторы пра «рунь» пiсаў. Вяршынны гаварыў роўным i цiхiм голасам:

— Узяць вось ваш першы верш «Каб быў я арлом»… Першая спроба нядрэнная…

Вяршынны разлажыў перад сабой папку гадавiка газэты й нарэшце знайшоў верш.

— Вось чытаем першую зваротку:
Калi я учора на сонца глядзеў,
Жадаў, каб у высь я арлом паляцеў,
Над роднай краiнай кружыў-бы кругом,
Ох, як было-б добра, каб быў я арлом!

— Ну, што пра яе можна сказаць? Рытм i рыфмы ўпарадку. Думка ёсьць. Паэзii, быццам, няма. Але, што-ж, як першую спробу, яно пайшло. I то, паколькi помню, нехта з нас папраўляў, можа навет i я. Бачыце, два першыя радкi дзеясловамi канчаюцца. Гэта нядобра. дзеясловы рыфмуюцца надзвычайна лёгка, кажнае дзiця гэта здолее, а таму ў творчай працы трэба гэтага высьцерагацца. Пачытайце хаця-б Багдановiча цi Купалу, самi пераканаецеся. Цяпер-жа ў двух першых радкох у ваз займеньнiк «я» аж два разы. Абыйшлося-б адным. Калi-б, прыкладна, замянiць «у высь я» на «пад неба», дык глядзiце што выйдзе: «жадаў, каб пад неба арлом паляцеў». Верш адразу ўзбагацiўся, а сэнс не мяняецца. Дый наагул, як сказаў я, у гэтай першай зваротцы паэзii ў вас няма, хаця ў далейшыых ёсьць яе проблiскi. Паўтараю: проблiскi. Разумееце? Паэтычны палёт у вас таксама ёсьць. Ня турбуйцеся, не сьпяшыцеся. Вам трэба добра жыцьцю прыглядацца, а яно перапоўнена паэзiяй, горкай i салодкай… Справа ў тым, што запраўднай i прыгожай паэзii сiлай з сэрца ня выдушыш… Цяпер узяць вашу другую зваротку, дзе далей арлом сваё падарожжа прадаўжаеце…

Вяршынны гаварыў павольна, сяброўскiм тонам. У пакоi, сумежным з тым, адкуль учора дзядзька з калючымi вачмi Янука вон выгнаў, нiкога, апроч iх ня было. Янук уважна слухаў i зайздросьцiў гэтаму экспэрту такiх ведаў з паэзii. Вяршынны на хаду рэарганiзоўваў Януковы радкi, каб iлюстраваць свае думкi.

Пасьля паўгадзiннай гутаркi крытык пажадаў Януку плённае творчасьцi, моцна пацiснуў руку ды параiў схадзiць да сакратаркi па ганарар. Крыху пазьней Янук выхадзiў з рэдакцыi i з задавальненьнем сьцiскаў у кiшэнi атрыманыя сорак тры маркi. Першы ганарар! А ў вушах зроўнаважаны й аўтарытэтны голас раiў як пiсаць. Горкая праўда. Ня было ў ягоных вершах паэзii, адно проблескi яе. Чырванеўся юнак, намагаўся прыгадаць кажнае слова Вяршыннага.

— Агулам, яшчэ раз добра прачытайце й прадумайце мой артыкул пра «рунь», — гаварыў крытык з «Парнасу». — Там многа парадаў, зь якiх трэба было-б вам скарыстаць…

«Трэба будзе», — думаў Янук, пакiдаючы пасьля зруйнаваную сталiцу.

25

Янук сядзеў на абшырным бальконе ў выгадным, плеценым з лазы, крэсьле. Перад iм зграмазьдзiлiся малыя, з чырвонымi чарапiчнымi й шэрымi гонтавымi дахамi, хаты. Вакол iх — невялiкiя агародчыкi, дзе ля парканаў усьмiхалiся сланечнiкi, а на лехах — буйнае варыва. Дзесьцi на вiшнi тарарахала сарока. Далей лянiва плёскала ў берагi марудная Вяльля, а за ёй, пад прапаласканым небам, узвышалася Замкавая гара. Калiсьцi спад Януковага, нянадта спрактыкаванага, пяра нарадзiлiся радкi:

Грозна, думна з гары пазiраюць муры
Помнiк слаўных часоў Гедзiмiна.
Шмат пражыў чалавек, не адзiн прайшоў век,
Сьлед пакiнуў на шэрых руiнах.

Муроў тых замала асталося, каб яны «грозна, думна» пазiралi, адно адзiн, зьлiзаны часам, лабаты кутавы сэктар. Адылi здалёку гэны кут натхняў Янука да палёту ў вунь якую буйную фантазiю. I чамусьцi ў сувязi з гэным вершам прыгадаўся яму iншы, напiсаны зараз-жа пасьля прыезду на навуку ў Вiльню:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x