Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падгайскi задумаўся.

— Слухай, я табе што-небудзь з вопраткi дам дый памагу грашмi. Яшчэ дам пару адрасоў сваiх сяброў у Вiльнi. Ты да iх зайдзiся. Нехта зь iх будзiць кватэру мець. Гэта я табе ўсё раскажу й дам пiсьмы да iх. Ды не забывайся, што ў Вiльнi ёсьць наш бiларускi камiтэт, якi, мне здаецца, таксама можа памагчы студэнту ў выпадку патрэбы. Адным словам, з голаду й холаду нi памрэш. Мне здаецца, што ўдома ў вас нiнадта пiразь бiрагi пiралiваецца капусты ды крупы. Дык i ў Вiльнi нейкая там капуста будзiць.

Дырэктар Грышкевiч запрапанаваў сесьцi й распытваўся адкуль Янук з дому. Ён ужо ведаў ягоную школьную кар'еру з тых дакумантаў, якiя Янук учора пакiнуў у канцылярыi разам з заявай, а цяпер у руках сшытак зь сiняй вокладкай, першыя плёны Януковай паэзii. Ня прыпадкова Янук учора пакiнуў разам з заявай i гэны сшытак.

— Пясьняр, значыцца? — сказаў дырэктар бацькоўскiм тонам. — Прачытаў пару вершаў. Добрыя. Хочаш вучыцца? Вайной ды аж за дзьвесьце кiлямэтраў ад дому? Гэта — адвага! Я пастараюся даць магчымасьць. Адносна ўступных iспытаў…

Гэтта дырэктар паясьнiў, што вымагалася. Пытаньнем была лацiнская мова, якой Янук нiколi ня вучыўся. У працягу наступных пару дзён ён спасьцярог, што iспыты гэныя былi нецяжкiя, хоць, праўда, ягоная ранейшая падкаванасьць ува ўсiх прадметах добра памагла. I такiм чынам неўзабаве зьявiўся ён мiж вучняў сёмае, значыцца перадапошняе клясы гiмназii.

Усё пачынаецца ад жывата. Даведаўшыся, што ў цiхай i прыгожай Вiльнi харчы прадаюцца адно на карткi, параiлi сябры Януку й Лявону пайсьцi ў адну «вальдзiс», значыцца мясцовы лятувiскi гаспадарчы ўрад, дзе выдаюць харчовыя карткi. Кантору тую знайшлi хлопцы тут-жа побач вулiцы Мiцкевiча, недалёка Зялёнага мосту. У канцылярыi было пару ўраднiкаў i ўсяго адна наведвальнiца. Яна хутка выйшла й хлопцы падыйшлi да старэйшай, тоўстай, з выгляду надта занятай жанчыны. Зьвярнулiся да яе панямецку:

— Мы хацелi-б харчавыя карткi атрымаць.

Жанчына падняла галаву з-над лiста паперы, уважна зiрнула на студэнтаў i нешта адказала палятувiску.

— Мы палятувiску не разумеем. Але-ж вы, пэўне, панямецку мусiце гаварыць. Дык мы просiм вас выдаць нам харчовыя карткi.

Гэтым разам на жанчынiным твары мiльгануў выразны цень незадавальненьня, язык ейны больш разьвязаўся, але ў тэй самай мове.

— Што гэта такое? Ня можа быць, каб яна панямецку ня ведала. Чакай, а можа пабеларуску?

Янук зьвярнуўся да ўраднiцы пабеларуску.

Iз трэцяй спробы нiчога не атрымалася. Жанчына ня скрывала сваей няпрыязьнi. Яна навет адвярнулася ад хлопцаў. За другiм сталом шлёпала на машынцы маладая дзяўчына, а за дзьвярмi чуваць былi мужчынскiя галасы.

— Што будзем рабiць? Гэта яна хiба-ж наўмысна? — сказаў Янук.

— А можа панямецку ня ведае? — сказаў Лявон.

— Кiнь ты. Дык чаго тады яна тут сядзiць? Цьфу, што за народ.

З гэткiмi словамi хлопцы выйшлi. Давялося йсьцi ў Беларускi Нацыянальны Камiтэт, што быў тут-жа недалёка, i прасiць помачы. Пару дзён пасьля, карыстаючыся перакладчыкам, ды прадставiўшы дакуманты, што яны ёсьць студэнтамi, хлопцы атрымалi харчавыя карткi. Гэткiм чынам першы кантакт з Жамойцамi, якiя пад крылом акупанта загнязьдзiлiся ў старой лiтоўскай сталiцы, паказаў юнаком твар яшчэ аднаго ворага. Калi-ж выпадак з нашымi студэнтамi сьветчыў пра адносiны Жамойцаў да бальшынi жыхароў гораду, якiя лятувiскае мовы ня ведалi, то Жамойцы мусiлi нажыць сабе шмат ворагаў.

З кватэрай студэнтам пашанцавала. Сябра Кастуся Падгайскага, аграном Казьляк меў двухпавярховы дом з абшырным нiзам i трыма пакоямi на другiм паверсе. Два пакоi далi студэнтам. На пытаньне пра плату, аграном Казьляк, мужчына скорагаворкi й энэргiчны, махнуўшы рукой, сказаў:

— Разьлiчымся. Пажывеце, вучыцеся. Далей будзем бачыць. Сам я вунь некалi вучыўся ня ўлегцы, дык ведаю, як вам нялёгка, асаблiва вайной.

Жонка Марыля аказалася надта ветлiвай i добрай гаспадыняй. Замуж яна выйшла, як пасьля хлопцы даведалiся, позна i ў сям'i быў адзiн дзесяцiгадовы сын Янка. Так пасьля й злажылася, што аграном памагаў навет харчмi, бо сам працаваў у нейкiм сельскагаспадарчым «штэле», калiшнiм бальшавiцкiм саўгасе, адкуль нярэдка валок дадому гароднiну, садовiну й навет мяса.

У гэнае нядзельнае паабедзьдзе ўся Казьлякова сям'я пайшла да некага ў адведзiны, а Янук сядзеў на бальконе й згадваў нядаўную прошласьць. Яшчэ раз пабег у пакой i выцягнуў з шупляды Дунiн лiст. Атрымаў яго мiнулага тыдня й ня мог iм яшчэ ўволю нацешыцца.

«Янучок», — пачынала Дуня. Не напiсала «дарагi» цi якi, а проста «Янучок».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.