Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А пасьля, — гэта ўжо ад бацькi, доўгiм вечарам увосень. На пяколку падкорчаныя бацькавы босыя ногi, а гэтта-ж побач — Януковы й Мiколавы. I дзьве, авечымi нажнiцамi ў пасы пастрыжаныя, галовы побач вусаў, што вось цяпер варушыцца пачалi.

— Эх, сынкi! Гэта-ж як прыпомню маладыя гады й Пiцярбург!

I лiтоўскiя падлёткi падарожнiчаюць з бацькам над Нявой, даведваюцца пра нейкую самарынскую, падцягваюць з бацькам «каробушку», або навет пачуюць рэха пра тыя «арудзiя ў рады» i «геройскую гiбель Варага» зь японскае вайны…

Дзе было спалучэньне? Той — чалавек зь iншага сьвету, самародны iнтэлiгент, якога безьзямельле на чужы бераг некалi выплюнула… Лiпеў пры пiсарскiм, цi не апошiм, стале слаба аьветленай канторы. I ўпарта, кажны дзень пяром акуратна выводзiў свой надта-ж прыгожы почырк. А потым вечарам, пасьля таго пiсарскага стала, апрануўшы новы касьцюм iз такiмi сьмешнымi цяпер порткамi, — калошы як тонкiя дудкi, — вандраваў можа тымi самымi завулкамi, дзе калiсь валачыўся, баючыся чарговае трасцы, тварэц Раскольнiкава й сквапнае старое… I сын… Бадзёры юнацкi крок на менскiм ходнiку, а ў галаве поўна гарачага патрыятычнага пылу. Перад iм Верхнi горад, Пляц Волi й ягоны, новы Парнас. У таго былi немалыя жыцьцёвыя прыгоды. З iмглiстага гораду, пад градам куляў рэвалюцыi вярнуўся да родных гоняў. Высокалётныя мары, жаданьне нейкiм чынам перабудаваць сьвет уперлiся нарэшце ў вузкую палоску зямлi. Зiрнеце на яго сяньня: згорблены, зьняможаны, ён усё трывае, упарта валочыць жыцьцёвы цяжар. Ахвяра незалежных ад яго абставiнаў, яму не дадзена было нiчога зьмянiць, як нi намагаўся. Але чаму з такiм жарам стараўся запярэчваць поглядам сына? Цi таму, што адвечная галеча назаўсёды сьвятло засланiла? А калi-б навет i так, дык цi гэта давала яму права не спанукаць сына да росту, да сьвятлейшае будучынi? Цi ня лепш было-б замiж таго «сынок, скруцiш галаву», добрым словам сына ў дарогу праводзiць?

Думкi Януковы пераключылiся. Перад iм станулi незнаёмыя да ўчарашняга людзi з Камароўкi, пра iснаваньне якiх кагадзе зусiм ня ведаў. Перадусiм добразычлiвая й гасьцiнная гаспадыня з лагоднымi мацярынскiмi вачмi. I клопаты: а што, а як, а куды пойдзеш? Як удома. Апавяданьнi пра яе родную, прыгожую Лагойшчыну. Удава з суседамi Бахмачовымi нейкай тонкай нiткай зьвязаная. Апавяданьне пра копныя суды, што ад свайго дзеда яшчэ чула. А пасьля пра бомбы й полымя, што слаўны горад над Нямiгай жэрла.

Уражаньнi, уражаньнi! Колькi сьветаў. У кажнага свой. I цяпер перад юнаком зусiм новы, няведамы, нязьведаны, чыста ягоны сьвет распрасьцёрся. «Дуня, дарагая сяброўка мая! Каб ты цяпер са мной была», — зьвярнуўся Янак у думках да мiлай дзяўчыны. — «Узяў-бы я цябе за шурпатую ад зьбiраньня зёлак руку, прыгарнуў-бы, i пайшлi-б мы супольна гэты няведамы сьвет пазнаваць». Шчымлiвае юнацкае сэрца, ты зноў да лёту паэтычным iмпэтам акрыляешся. Колькi-ж тваё хваляваньне й цярпеньне й колькi юнацкае галавы трызьненьне на розныя лады паэты апiсвалi.

Хацелася прысесьцi на гэнай сiратлiвай, пад абсмаленым дрэвам, лавачцы, за алавiк узяцца. Але вакольныя руiны, рэдкiя прахожыя, што як перапалоханыя сабакi аглядалiся, вайсковыя машыны, што за сабой хмару пылу ўзьнiмалi, усё гэта руйнавала натхненьне. У грудзе цэглаў ляжала пажоўклая, абарваная, вiдаць, тэатральная афiша:

…тэатры. Тодара Лебяды
ЗАГУБЛЕНАЕ ЖЫЦЬЦЁ

Загубленае жыцьцё, амаль дашчэнту зьнiшчаны горад. Пусьцее Пляц Волi. Яшчэ ўчора кiнулася юнаку ў вочы, што мала цывiльных па вулiцах бачыў. Дый дзе-ж iм было быць? Пэўне-ж, шмат перабiлi, а многа паўцякала. А ўсё-ж… Цi тыя, што жылi, баялiся па вулiцах хадзiць?

I вакол гэтае плошчы мала чаго ўцалела. Зь левага боку высiлася абшарпаная, асколкамi пабiтая сьвятыня зь дзьвюмя барокавымi вежамi, падобная на тыя, што бачыў у Пархвенаве, Будславе цi Бярэзьвiчах. Мусiць усе яны, — i гэта, i тыя таксама, — будавалiся цi не ў адным стагодзьдзi. На помач, мабыць, паклiкалi з далёкае Iталii нейкага Манджэлётты цi iншага Сквiранчэлi. Магнаты машнамi золата мералi, а за таннымi мясцовымi рамесьнiкамi затрымкi ня было.

Гэтта дзесьцi ад плошчы адходзiла тая жаданая, — так i стаiць у вачох, як магнiт прыцягвае, газэтны радок з адрасам, — вулiца Алеся Гаруна, Менск. I сама рэдакцыя ледзь не на рагу вулiцы пры Пляцу Волi. Янук стаяў задаволены, разглядаўся. Вузкаватая вулiца, амаль зусiм ад вайны ўцалеўшая, пахiла зьбягала ўнiз. Воддаль вiдаць нейкiя майстэрнi, групы людзей. А дзе людзi, там i жыцьцё. На рагу прыбiтая да сьцяны дошчачка iзь сьвежым, не такiм ужо, як на ваенную бяду, аматарскiм напiсам: вулiца Алеся Гаруна. Янук ледзь не падскочыў з радасьцi. А колькiм вулiцам у Менску дадзены беларускiя назвы? А колькi зь iх наагул напiсы мае на рагох вулiцаў i на дошчачках? А гэтая ня толькi названая, але й пазначаная. А далей, ужо зусiм асьцярожна ступаючы, Янук падыйшоў да двухпавярховага будынку й затрымаўся перад дзьвярмi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x