Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янукова буйнае ўяўленьне малявала вобраз таго, што мае адбыцца ў рэдакцыi. Вось уваходзiць ён у вялiкае, выдатна абсталяванае бюро. Спачатку адчыняе ён салiдныя й няскрыпучыя дзьверы, але зусiм цiхiя дзьверы i ўва ўсiм маестаце свае лiтоўскае сьцiпласьцi, задаволены, што нарэшце калi не на Парнас дык абавязкова на нейкi там iншы Алiмп узьлез, стаiць перад найгалаўнейшым рэдактарам. Навокал клепяць нешта машынапiскамi дзяўчаты, а рэдактар, каторага Януку карцiць бачыць, задуманы нешта дыктуе сваей сакратарцы. Гэны спадар падобны на настаўнiка Сабалеўскага, адно маладзейшы ды яшчэ з буйнай чупрынай. Твар ягоны — люстра заклапочанае мэлянхолii й ледзь стрымлiваных творчых парываньняў. Гэта наскрозь — зiрнiце вунь на яго народу адданы працоўны iнтэлiгент, абавязкава й зусiм бяз рэзэрвы руплiвы гаспадар гэнае рунi. Апрануты ён у прыгожы, хоць i сьцiплае якасьцi, касьцюм, а на твары муза-натхненьне. Янук цiкуе, калi-ж яго спасьцерагуць, але дарма, усе страшна занятыя. Хлапец спакойны, бо трапiў да найважнейшых на беларускай культурнай нiве дык можа хвiлiнку цi дзьве пачакаць. Дзiва няма, што спасьцерагуць не адразу, не паведамляў-жа, што прыедзе.

I вось, зiрнi. Сам рэдактар быццам прачынаецца з задуменага творчага дурману i неяк адразу сьцямiўшы, што на парозе зусiм нечакана вырасла сьцяблiнка з тае «сакавiтае рунi», твар адданага народу й творчасьцi iнтэлектуала праменiцца вясной радасьцi. Кiўком галавы спыняе сакратарку, устае й бяжыць насустрач Януку.

— А братка, заходзь, сядай. Здароў, як цябе… Вiтаем, вiтаем…

Постаць насычаная суцэльным бацькоўскiм клопатам, сяброўская рука цёпла сьцiскае нязграбную юнацкую далонь. Гледзячы проста й шчыра юнаку ў вочы, чалавек гарне хлапца да грудзей. I здаецца тады Бахмачу, што гэтага выдатнага перадавiка беларускае культуры ён мусiў даўно аднекуль знаць, такi ашаламляючы эфэкт ад цёплага й простага бацькоўскага прывiтаньня. I асаблiва да сэрца лiпне той блiзкi, на «ты», зварот, быццам-бы лiтоўскi шыш нечым раўня яму.

— Дык як-жа завуць цябе? — апамятаўся рэдактар.

— Янук Бахмач.

— Бахмач? Ага, чытаў, чытаў… А як-жа ня чытаць… Такiя выдатныя творы. Пясьняр таленавiты зь цябе будзе, але-ж. Адразу мы цябе спасьцераглi. Няштодзённы такент. Але-ж дазволь…

Гэтта рэдактар спыняецца, просiць хвiлiнку ўвагi. Замiрае кляпаньне машынапiсак, а дзяўчаты з запытальнай цiкавасьцю ўзiраюцца ў чубатага, блакiтнавокага бляндына.

— Зьявiўся да нас во новы, выдатны беларускi песьняр, — урачыста й паволi гаворыць рэдактар. — Вялiкiя надзеi на яго пакладаем. Я рад прадставiць вам яго: паэт i пiсьменьнiк Янук Бахмач.

Радасьць цiсьне Януку з вачэй сьлёзы. Ён задаволена трасе рукi, што цягнуцца да яго, а рэдактар клiча яго зайсьцi ў сваё прыватнае бюро.

Нiкчэмнасьць думак юнацкiх, спадзяваньняў на наiўнасьцi аснованых, салодкасьць лятуценьняў. I добразычлiвыя чытачы прабачаць, пэўне-ж, нашаму нефартуннаму Януку Бахмачу, што на свой апрычоны лад уяўляў беларускае культурнае ўзвышша. Бо як-жа накш? Цi-ж мог падазраваць наш гэрой, што гарачы патрыятызм ня мог апраўдаць няведаньня суровых законаў жыцьця асаблiва ў той час, калi вялiзная навала сiлаў гвалту перачыркнула ўсякую рацыянальнасьць?

На зьмену таму, лятуценнаму, прыйшоў iншы Янук, гэны канкрэтны, каторы цяпер во крочыць па ходнiку, абмiнае бомбавыя варонкi, блукае ў зруйнаваным вялiзным горадзе. Прыгарнула яго на Камароўцы добрая жанчына. I ўся вопратка на iм бацькава, адно ня бацькавы думкi ў галаве. Думкi… Хто ведае, калi-б бацька быў цяпер у ягоных гадох, цi ня думаў-бы ён так, як Янук. Цi-ж ня хвалiўся сыну якiм гэроем калiсьцi ў Пецярбургу быў? Цi ня ён гэта на Неўскiм дзевак падпiльноўвываў, Шаляпiна ў «Дэмоне» слухаў, або кадрылю тады модную танцаваў? Ого, — паслухай яго, — якi фарсун-шчыгiлянт зь яго быў. «Госпадзе, выбач мне. Ня мне судзiць яго».

У сям'i даўно нядоля й над усiм, каб неяк утрымаць, каб жывот напоўнiць i цела пакрыць, трывае бацькава вока пiльнае. Цi гэта той-самы чалавек, якi меў калiсьцi можа большыя лятуценьнi, чымся Янук? У думках юнацкiх «адвечная песьня» прадаўжалася: бацька-сын, канфлiкт, над якiм многа думалi фiлязофы, пра што пiсалi пiсьменьнiкi. Аналiзавалi, рацыяналiзавалi, пад нейкi агольны назоўнiк падганялi.

Вось цяпер, у гэты прыгожы дзень, прыгорблены Пракоп Бахмач, сквапна граблi аблапiўшы, пракос сена варочае. Спынiцца, рукою навотмаш абатрэ пот са лба, разгледзiцца навокал, што дзе суседзi робяць i зноў на граблi налягае. А сэрца яму па жонцы балiць. Куды ня кiнься, а ўсюды сам. I на пустым месцы паўстае яна, такая стройная, але спрацаваная гаротнiца. Вось у руках ейных вязьмо, а на плячы серп. I ўздых: — Божа мой, Божа! Працуеш во й стараешся, iзь сiлаў апошнiх выбiваешся, а як памрэш дык цi хто калi цябе ўспомнiць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x