Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Беларуская газэта» i «Голас Вёскi».

Вось яны абедзьве разам, пад адным дахам. Мiлыя сястрыцы, цi як iх назваць? Ужо калi ня тут Парнас, дык дзе тады? Моцна стукала Янукова сэрца, калi дрыжачая рука адчынiла дзьверы. Трапiў у нейкiя сенi, цi пусты пакой. Было тут змрочна, неяк сыра й дзiка. А пад цёмнай стольлю млява сьвяцiла адзiная электрычная лямпачка. Янук стаяў i разглядаўся. Спасьцярог двое дзьвярэй. За аднымi зь iх нехта нешта пiльнаваў, а за другiмi роўнамерна стукала машынка. Янук, памяркаваўшы, адчынiў дзьверы. Пры стале, бокам да яго, сядзела маладая стройная дзяўчына, а пальцы ейныя хутка танцавалi па кнопках машынапiскi. Пальцы спынiлiся й дзяўчына зiрнула на хлопца.

— Скажыце, калi ласка, дзе рэдакцыя? — спытаў дзяўчыну Янук.

— А там наверсе, iдзiце па сходах, — адказала яна службовым голасам i адразу-ж зноў узялася пiсаць.

Скрыпучыя драўляныя сходы прывялi Янука на другi паверх, дзе ў калiдорчыку пабачыў аж трое зачыненых дзьвярэй. На iх ня было нiякiх напiсаў i юнак мяркаваў куды далей пайсьцi. Доўга ня думаючы, адчынiў сярэднiя дзьверы й апынуўся ў вузкiм пакоi, якi, як яму здалося, быў з боку вулiцы, бо ў сьцяне было адзiнае, даволi вялiкае вакно. Ля сьцяны з правага боку за доўгiм сталом, нагнуўшыся над паперамi сядзела двое: жанчына з каўказкiм тварам, а побач яе з правага боку, — чалавек сярэднiх гадоў, з падоўжаным тварам, яснымi валосамi. Выглядала, што людзi гэтыя былi занятыя. Жанчыну Янук ведаў зь нейкае здымкi й чытаў ейную паэзiю. Яе не спадзяваўся тут бачыць, а мужчыны зусiм ня ведаў.

Каля левай сьцяны стаяла вялiкая шафа, а тут-жа побач — даўгая лава. На сьцяне вiсеў гэрб пагонi, мапа Эўропы, а на другiм стале пры вакне ляжалi газэты, кнiжкi, розныя паперы, прылады да пiсаньня. Стол гэны, вiдаць, пакiнуў гаспадар, якi неўзабаве вернецца.

— Добры дзень, — сказаў Янук, зьдзеўшы шапку.

На ягонае прывiтаньне людзi за сталом не адказалi, толькi паэтка ледзь заўважна галавой кiўнула.

— Цi мог-бы я бачыць рэдактара? — спытаў Янук.

Пытаньне павiсла ў паветры без адказу, а двойка за сталом прадаўжала цiхую гутарку. Зусiм зьнiякавеўшы, Янук ня ведаў, што далей рабiць. Ён аглянуўся навокал, пастаяў некалькi часiнаў i сеў пры сьцяне на лаву.

Абмяркоўвалi архаiчныя словы, выражэньнi, што былi часткай нейкай гiстарычнай драмы. Турбуючыся сытуацыяй, у якой апынуўся, Янук усё-ж вымяркаваў, што людзi гаварылi пра лiбрэта опэры «Усяслаў Чарадзей», якое, мабыць, апрацоўвала паэтка. Даволi павярхоўнае знаёмства зь ейнай творчасьцю падказвала хлопцу, што i ў гэным жанры яна мела набiтую руку. У нянадта спрыяльных умовах менскi тэатр абнавiў працу, ставiлiся драмы й опэры, аднаўлялася старое, некалi бальшавiкамi зьнiшчанае, тварылася й новае. Цяпер гэтая пара ператрасала твор, аснаваны дзесь на далёкай мiнуўшчыне. Роўныя галасы й поўная канцэнтрацыя падказалi, што людзi гэтыя думкамi жылi ў адлеглым сiвым стагодзьдзi, а зусiм ня тут, у рэдакцыi менскай на вулiцы Алеся Гаруна. Магчыма, што яны й не заўважылi юнака ў паўсуконнай шэрай сьвiтцы, зялёных штанох, а калi й спасьцераглi, дык, бяз сумлеву, зусiм яго на ўвагу ня бралi.

Iшоў час, а Янук сядзеў. У гэткiм становiшчы нiколi Бахмачу не даводзiлася раней быць. Пад iм гарэла лава, нэрваваўся. Ведаў, што назаляць гэтым занятым людзям не павiнен, што, вiдаць, трэба было-б устаць, перапрасiць iх i выйсьцi. Ды простай адвагi не хапала. Людзi гэтыя раней яго не спасьцераглi, а што будзе цяпер? Упiкнуты iхнай абсалютнай няўвагай да яго, юнак так зьбянтэжыўся, што нiяк наступнага кроку ня мог вымяркаваць. Гэтта-ж ясна бачыў, што гэтым людзям перашкаджае, што ён тут зусiм непажаданы. Гэтак бывае, калi чалавек, зьбiты з нармальнага тропу ў жыцьцi, сам сябе заганяе ў тупiк, калi самая звычайная дзейнасьць, нейкая лёгiчная акцыя магла-б зьмянiць сытуацыю. Колькi пасьля ня думаў Янукк пра той выпадак, бачыў свю звычайную дурноту. Чаму ня ўстаў, зусiм проста не адчынiў дзьверы й ня выйшаў? Але нiяк ня мог рацыянальна вытлумачыць таго, што ён тады зрабiў. А справа ў тым, што зрабiў абсалютны ноль. Проста сядзеў, быццам прыкаваны да тэй лавы й зьбянтэжанымi вачмi паглядаў на двойку людзей, каторыя яго бачылi й ня бачылi.

Мужчына зiркаў на Янука ўсё часьцей i ў ягоных шэрых вачох, як здалося юнаку, скакалi iскры нецярплiвасьцi. Падпершы рукой падбародак, ён часьцей торгаў галавой. Жанчына разважала над старымi словамi й фразамi зь бястурботнай флегмай. Але раптам шэрыя мужчынавы вочы зрабiлiся калючымi iголкамi, зiрнулi проста на Янука, а тут-жа загрымеў рэзкi загадны голас:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.