Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дом, ля якога скончыў няслаўны жыцьцёвы шлях «фольксдойч» Бронхэр, мяшчане называлi забягалаўкай, калi не хацелi папулярна-брыдкiм словам карыстацца. Паненкi забаўлялi там палiцыянтаў, а больш дападлiвыя пахатухi апавядалi, што шырока лiлiся там самагонка й шнапс, нiколi не бракавала шчодрай закускi. Ведама было таксама, што «гандэлькам» загадвала Бронхэрава мацi, удава, жанчына, ведама-ж, немаладая, узнагароджаная ў гэтым кiрунку, вiдаць, немалымi здольнасьцямi.

Падчас нямецкае акупацыi такiя, нiколi нярэкламаваныя, дамы йснавалi навет у малых мястэчках, дзе было войска й палiцыя, згодна, вiдаць, старога гандлёвага права — дзе ёсьць патрэба там знойдзецца й тавар. Цывiльным ня было туды не патрэбы, нi доступу.

У час, калi забiты быў Бжончэк-Бронхэр, ня iснавала яшчэ й ценю якое-небудзь небясьпекi ад чырвоных бандаў, а людзi ў мундзiрах, што сьцераглi «новага парадку», сьмела хадзiлi начамi, пераклiкалiся сваймi, адным iм ведамымi, паролямi. Нiкому з уладаў, вiдаць, ня прыйшло ў галаву, што самое палажэньне «дому пацехi», у якiм калiсьцi жыло «тоўстае» бальшавiцкае начальства, магло прадстаўляць нейкую небясьпеку. Часы забясьпечаныя цi абаронных пунктаў, калi ноч падпiльноўвала акупантаў, былi яшчэ далёка наперадзе. Дык нiхто, вiдаць, не зьвярнуў увагi на доўгую, аброслую жываплотам, клёнамi й бэзам дарожку, дзе глухой ноччу можна лёгка скрыцца й асачыць пажаданую ахвяру.

Бронхэра з гонарамi пахавалi на мясцовым могiльнiку, а Немцы жандармы ня надта рупiлiся расшукаць забойцаў i задаволiлiся павярхоўным сьледзтвам. Чалавек быў «фольксдойчам» i за забойствы такiх, дзе няведама хто падняў на яго руку, ня ўжывалiся тады рэрэсii як за самых «обэрмэншаў». Палякi-ж, што абсадзiлi мясцовы гарнiзон палiцыi, трымалiся iншае думкi… I вось пра гэта цяпер адбывалася гутарка.

Вечар дзёгцем чарнеў у вокнах. Падгайскi зусiм ня зьдзiвiўся, ведаючы ранейшыя Антосевы «прыгоды», калi той, цiха пастукаўшы ў дзьверы, зьявiўся на ягоным парозе.

— Што-ж, умеючы нядоўга, — адказаў Дзяркач на тое пытаньне.

Аграном прыкiнуўся зусiм абыякавым, адно пiльна зiрнуў Дзеркачу ў вочы i ўбачыў там пацьверджаньне. Так, вiдаць, навет ён не дацанiў гэтага праныры. Пакуль мяркаваў, як пазбавiцца зьненавiджанага легiянера, Дзяркач яго ўжо на той сьвет адаслаў. Устаў i завесiў фiранкi на вокнах.

— Вып'ем? — спытаўся.

— Налiвай, — адказаў Антось.

Нямецкi шнапс аблiў Антося прыемнай гарачынёй. Забыўся пра зяб, што яго па дарозе праняў.

— Ну як там твая Нiна? — зьмянiў тэму аграном.

— Эт, нiчога сабе, — зiрнуў Антось таму пiльна ў вочы.

— Жывеш зь ей?

— А чаму-ж не…, - неахвотна адказаў Антось. Пра свае любошчы Дзяркач не жадаў расказаць дый мяркаваў, што яны ня надта цiкавiлi Кастуся.

— Вось што, братка, — паволi, думаючы, гаварыў Падгайскi. — Зрабiў ты гэта на сваю руку, проста наперад нам забег. Ну але што-ж, добра. П'ю за тваё здароўе.

Паднялi чаркi. Пiлi мала, адно вусны памачылi.

— Раскажаш? — пытаўся гаспадар.

— Як гэта? Падробнасьцi хочаш?

— Як сам знаеш…

У вадказ Антось вынуў з-за пазухi паляўнiчы нож, тойсамы, каторы некалi аглядаў на балоце Янук, ды палажыў яго на стол. Падгайскi асьцярожна, каб быццам крывёю не запэцкаць рук, падняў двумя пальцамi, прыглядаўся.

— Пекны, што й казаць… I гэта ты зь iм цэлы час за пазухай ходзiш?

— Чаму-ж, навошта…

— Глядзi, баранi, Божа! Як задзержуць то абшукаюць.

Антось маўчаў. Ён узяў нож i зручным рухам улажыў яго ў похву пад левай рукой.

— От што… Паляч'ё цяпер пiльней нюхаць будзiць. Мне чалавек ужо даносiў. Праўда, яны камунiстаў падазраюць, але-ж сам ведаеш каго яны камунiстамi лiчуць. Дый тое, што аднэй брыды ў нас паменшала, нiчога нi вырашаiць. Нам трэба думаць, як iх усiх лiквiдаваць. Як ты з Паўлоўскiм?

— Добра.

— Зьмен нiма?

— Нiчагусенькi. У домыслах ён губiцца. Дый можа зьверху яшчо наказу нi маiць.

— А цi думаў ты, каб у палiцыю паступiць?

Антось скрывiўся й няўцямна пазiраў аграному ў вочы.

— Ты гэта што, кепiкi зь мяне строiш?

— Ды не, я саўсiм паважна.

Разумелiся з паўслова. Антось адразу вымяркаваў, чаму Падгайскi такую думку кiнуў. А можа яна ў яго й даўно нарадзiлася; меў-жа там некага свайго, пра якога адкрыта не гаварыў, значыцца пайменна не называў.

— Агiдна! — плюнуў Антось. — Каб у сваю, дык яшчо-б…

— Зробiм зь яе сваю. От ты паступiў-бы, там ужо нашых двух было-б. Сваiх болей цягнулi-б. А там зробiм нейкi плян. Трэба са сваймi ў другiх гарадох трымацца. Там-сям нашы верх узялi. Адзiн-аднаму памагаць трэба. Гадаўё, нашых людзей найлепшых вынiшчаюць. Каб мы верх узялi, дык табе цi каму другому ня трэба было-б пабандыцку ноччу падпаўзаць, а калi дзе якi мярзотнiк галаву падняў-бы, дык можна было-б яго легальна. Кумекаiш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x