Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Януковым уяўленьнi стаяў гiсторык Сабалеўскi. — Для Палякаў, тлумачыў настаўнiк, — Люблiнская вунiя трыюмфам завяршыла дзясяткi гадоў натужанай працы iхнага клеру, магнатаў i шляхты. Як пасьля народ беларускi агледзiўся, для яго тая-ж вунiя, прымусам яму накiнутая, дамавiнай сталася. Яна шырака адчынiла Палякам дзьверы да калянiзацыi нашай бацькаўшчыны. Па ўсей зямлi нашай паступова й няўхiльна пачалi гаснуць агнi беларускай культуры, самастойнасьцi, нацыянальнага жыцьця, якое тады было…

«Дамавiна». Слова настырлiва паўтаралася, пагражала.

Вось дзе й калi яно пачалося. Адчынiлiся вочы, перад якiмi вырастала трагiчная панарама ўпадку вялiкага народу. Вiдаць, што заходнiя хiжакi доўга й старанна плянавалi й капалi магiлу, рыхтавалi дамавiну. Дый цi толькi заходнiя? Сабалеўскi-ж адно цяпер да Люблiнскае вунii дабраўся. А там далей з усходу дзяржыморда неўзабаве абаронныя ўмацаваньнi Вялiкага Княства Лiтоўскага праломiць. Пад нагайкай «чужака-дзiкуна» паўстане нязносны прыгон i павядуць на сьмерць гордых i непакорных найлепшых сыноў i дачок.

— А чаго-ж ты, Янучок, так задумаўся?

Заўсёды прыемны й мiлы голас Дунi, тут-жа праз вушанку, вярнуў яго да рэальнасьцi. Дзяўчына ўзяла яго пад руку, прыхiлiлася, а васiлькi вачаняты iз затоенай iскрынкай гарэзьлiвасьцi сквапна шукалi на Януковым твары прычынаў ягонай задуменасьцi.

— Ды нiчога, — буркнуў адчэпнага Янук.

— Ну скажы, скажы пра што думаў! — налягала дзяўчына.

Блiзка былi ейныя вусны, тыя самыя, каторыя некалi ў канюшыне яго спакусалi. Але цяпер яны ня прынаджвалi, а быццам загадвалi.

— Думаў аб Люблiнскай вунii, — адказаў Янук. — А яшчо болi пра дамавiну.

— Ха-ха-ха! — разрагаталася дзяўчо. — А я думала, што ён… А чаму пра дамавiну?

— Ну знаеш як Сабалеўскi казаў. Ты-ж на лекцыi была, мусiць-жа слухала.

— Янучок, Янучок, я-ж табе казала, што як будзеш надта многа думаць, дык скора састарэешся.

Голас лёгкi, жартаўлiвы, тварык ясны, марозiкам зачырвонены-прыкрашаны. Гэта ня тая частая надзьмутасьць i ня колкасьць у вачанятах-васiлькох. Здаецца, што знаеш яе ўсю, наскрозь, але вось адкрываеш новае ў наступным павароце…

— Ты, Янучок, ня чуў колькi дзiравы шляхцiц кажухоў сабраў?

Ад дамавiны да кажухоў. Зручны скок. Цяперашняе, калi навет i ня грэе, дык усё-ж цела блiжэй чымся халодная, даўная, з выразным прыцiскам Сабалеўскага, дамавiна. Роўным скрыпам гаманiў пад нагамi мароз, брылянтамi расьцьвiталi на галiнах азяблыя сьняжынкi. Аблiваючы ягоны твар цёплым дыханьнем, штурхала ў плячо Дуня.

— Нi знаю. Вiдзiў, як зь нейкiм Немцам на развалках жабраваў. Да нас заходзiлiся, фiгу дасталi. А навошта мне ведаць?

— Я ўчора да цёткi Вульляны забеглася, мацi мяне была па нешта паслала. Казала Вульляна, што ад яе адзiн кажух вымантажылi. Ды знаеш як? Прывёз ёй дзiравы шляхцiц паштоўку, што праз Чырвоны Крыж прыйшла, пра ейных сыноў-галубкоў.

— Што ты кажаш? Дзяцюкi жывыя, абое?

— А як-жа, жывыя. Дый разам яны сядзяць, значыцца ў адным абозе. Дык Вульляна так узрадавалася, — нi жарцiкi гэта, яна-ж вочы сабе за гэтыя гады выплакала! — што чаго таго Немца й дзiравага шляхцiца з радасьцi нi расцалавала. Таму, мусiць, лёгка было ад яе кажух вымантажыць.

— Няўжо-ж…

— Казала, што кажух гэны Паўлюкоў, ужо падношаны. Наце вам, кажа, кажух майго сына-галубка, нiхай вам Бог здаровейка дасьць за такую вестачку.

— А ты паштоўку гэну чытала?

— А як-жа. Зьверху нейкi «сталяг» i нумар яго, гэта значыць абоз палонных зазначаны. А пасьля якiх пятнаццаць слоў усяго, мусiць болей пiсаць нi даюць. «Дарагая мама. Мы твае сыны Антон i Паўлюк цяпер у лягеры пленных. Добра маемся, здаровыя, есьцi досiць. Нi бядуй, вернемся» Дый падпiсалiся. От i ўсё.

— I напiсана, што «добра маемся»?

— Ага. Я тры разы перачытвала, а Вульляна дык напамяць знаiць.

— Можа так добра маюцца, як гэтыя ў Бярэзьвечах?

— Што ты! Нi дай, Божа! Кажу, што чытала. Ды гэтыя-ж савецкiя, дык iх голадам мораць i страляюць, а яе-ж сыны былi ў польскай армii. Казаў яшчо дзiравы шляхцiц Вульляне, што польскiя палонныя ў нямецкiх лягерах каторыя, дык iм пасылкi зь ежай Чырвоны Крыж з Англii прысылаiць…

— Дзякуй Богу за гэта. Кажаш, пiшуць, што вернуцца?

— Ага, сама чытала.

18

Пазiраючы на «дзiравага шляхцiца» й Левандоўскага, што сядзелi на лавах пры стале ў Нiнiнай хаце, Антосю Дзеркачу навет ня трэба было ўгадваць, што яны, пэўне-ж, «нi так сабе ходзяць». Без патрэбы не завiталi-б да яго ў гэты засьнежаны пасьлякалядны дзень. Прыехалi собскай брычкай Паўлоўскага каля абеду. Значыцца, солтыс мусiў у Гацi паехаць, забраць новага фэльдфэбэля-каманданта, што на месца Бронхэра прыйшоў. Як i папярэднiк, гэты таксама фольксдойчам быў, папольску нядрэнна гаварыў, дзесьцi з Памор'я паходзiў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x