Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну от, братка, чуў?

— Ну ты й маладзец! — адказаў Дзяркач. — Дык навошта табе плёткi слухаць, калi з таго боку чуеш?

— Ды чаму-ж… Яно-ж варта слухаць адно й другое…

— Цяпер буду знаць каго за язык пацягнуць калi захачу праўды даведацца.

— Толька-ж, братка, глядзi нi прагаварыся, хаця-б Паўлоўскаму, перасьцярог аграном.

— Ты што, жартуеш?

Антосеў зрок налiўся дакорам.

— Выбач, я нi падумаўшы сказаў, - спахапiўся Кастусь.

Прасядзелi за поўнач. Паволi, упоцемку, ледзь ня вобмацкам выбiраючы аднаму яму вядомыя сьцежкi, да свае Нiны, пад нагрэтую коўдру Антось сьпяшыў. На чыгуначнай станцыi Гацяў цьмяныя сьвётлы змагалiся зь цемрай i станцыя, як-бы ўсё на сьвеце мiрна й нармальна, жыла сваiм руплiвым жыцьцём. Марасiў дробненькi дожджык i з захаду дзьмухаў лёгкi ветрык. Антось думаў i перадумваў пра той заморскi «варожы» сьвет «плютакратаў i падпальшчыкаў».

Трэба будзе, устаўшы заўтра ранiцай, усё новапачутае ў лад прывесьцi, падсумаваць, абмяркаваць, перажваць ды мо неяк i выкарыстаць…

17

Гучна-гарластае «Москаў капут!» хрыпам захрасла ў выцьцi вясеньняга ветру й сьнежнае вiхуры ды пасьля зусiм заглохла ў гуле гарматаў першай вялiкай бiтвы, каторая «Даёш Берлiн!» нарадзiла. Вестка пра першую вялiкую паразу «Дранг нах Остэн» маланкай абляцела захутаныя ў глыбокiя сьнягi палi й гасподы, закаваныя ў лёд воды ды перабралася на захаднi бок фронту. Зусiм абыякавы да лёсу чужой i няпераможнай дагэтуль армii селянiн зьдзiўлена кiваў галавой, поўны недаверу.

— Такая сiла, Божа мой! А глядзi во!

Наўздагон нечаканай вестцы перапаўзьлi на захаднi бок агнявое лiнii й дэталi вялiкае бiтвы. Выявiлася, што шчодрыя дый цi не найбольшыя заслугi ў тым дужаньнi прыпiсвалiся гэтта ведамаму яшчэ з налеонаўскiх часоў генэралу Марозу. Гэта ён, казалi, а ня хто iншы спаралiжаваў магутную ваенную машыну, гэтак дбайна сплянаваную й выпрадукаваную там, дзе некалi змайстравалi вялiкую Бэрту.

Зусiм накш выглядаў вялiкi паядынак асiлкаў паводля галасоў з таго боку, што апавядалi пра яго па радыё. Iшло тое тлумачэньне, вядома, калi не ад самой «Стаўкi» дык ад прапаганднага палiтадзьдзелу. Генэрала Мароза зусiм ня згадвалi, быццам ён у гэнай мясасечцы ўдзелу ня браў, затое перамога, як мага пераўвялiчаная, прыпiсвалася заслугам «доблiснай» Чырвонай армii дый перадусiм нiколi анi на калiва «непамыльнаму й генiяльнаму айцу народаў», таму самаму, каторы на працягу апошнiх пару гадоў вялiкi хаўрус iз «саюзнай Вялiкагерманiяй» дзяржаў i народнае дабро дзень i ноч туды пхаў. Такой iнтэрпрэтацыi вялiкай бiтвы денэрал Мароз, з прычыны натуры свае, нiяк ня мог запярэчыць, але гэта не азначала, што маўчаньне ягонае знакам згоды было.

Няпрытарнаванай да зiмовай вайны зброяй надта не наваюеш, дый акалелыя ўжывальнiкi яе мелi-б мець цёплыя плечы й непадмарожаныя канцавiны. I тады пiльны зрок нямецкiх ваенных верхаводаў спынiўся на мясцовых жыхарох i спасьцярог кажухi. Умiг нарадзiўся клiч: кажухi на ратунак! А мясцовыя, як рэха гэнаму клiчу: кажухамi адбой генэралу Марозу!

Апрануўшыся ў адопаведную канцылярную хворму, загад разросься й расплыўся па занятай зямлi. Нiякае ўзнагароды за кажухi акупант ня сулiў. Вынiкамi таго найлепшыя й найнавейшыя кажухi з рэкорднай хуткасьцю зьнiкалi ў зусiм тайных i бясьпечных месцах, быццам-бы да часу, пакуль распагодзiцца. Народ пераапранаўся ў латанае, абношанае-абшмулянае стар'ё.

Нашто ўжо кемлiвы й выпрабаваны селянiн, але гэтта, казалi, крыху падшванкаваў, бо ўсё-ж даўся чужынцу скубануць. А на пацьверджаньне ў Лiтоўцах апавядалi, што быццам ня хто iншы, як сама дападлiвая пахатуха Кмiтава Аўдоля бачыла, як «на хронт» кажухi вязьлi. Ляцеў, бачыце, зусiм нiзка-нiзенька пузаты нямецкi самалёт якраз тады, як Аўдоля не за чапялу цi качаргу трымалася, а выбегла на двор паглядзець чаго доктараў сабачонак упрысядкi аж разбрахаўся. I трэба-ж… — Павер, мiлая ягодка мая, гэта-ж ляцiць, каб яго пранцы, гэты iраплан гэтак саўсiм нiзка. Дык вiджу, матляецца так, высунуўшыся праз вакно, рукаво ад кажуха. Гэта-ж Немiц, знаеш, на хронт назьбiраныя нашы кажухi павёз.

Разумнiкi кпiлi, што акупанту ўдалося надта мала, дый то старых i палатаных кажухоў вымантажыць i што гэна стар'ё нянадта пасобiць «Дранг нах Остэн» пхнуць.

Янук i Дуня ўжо добра пратоптанай лясной сьцежкай са школы дадому йшлi. На заходнiм небакраi вынырнула з-за хмараў сонца, умiг ператварыла сьнег i вакольную пушчу ў яркую, зьзяючую, цяжкую на вочы бель. Мароз прыемна скрыпеў пад падэшвамi. Сьцюжа праймала Янука праз палатаную, парудзелую тужурку-абносак. Адно прыемным цяплом трымалася на галаве палiняная вушанка. «Як разумна зрабiў, - думаў юнак, — што накруцiў на ногi ў дзiравыя боты болей анучаў». Забясьпечаная некалi камбедам Дуня Макатунiшка вызiрала зарумяненым марозам носiкам з башлыка цёплай, суконна сiняй тужуркi. А на нагах мела цёплыя валёнкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x