Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як? — спытаўся юнак.

— Проста. Надта проста. Вiдзiш Янук, ты малакасос яшчо, многа чаго нi знаiш. А тутака нiма нiчога такога надта скамплiкаванага. Трэба табе ведаць, што кажны чалавек маiць свае слабасьцi й гэны брыда таксама маiць свае. Трэба iх толька нам знаць. I я пастараюся даведацца. Перш за ўсё трэба ведаць дзе фольксдойч Бронхэр гуляiць, як i колькi п'ець. Я пра яго многа чуў. Таксама ведаю, што ён iз гэтай курвай Марыськай Закшэўскай… Чуў, што гэныя «хлопакi» ягоныя з палiцыi ох якiя ахвотнiкi пагуляць. А калi так, дык недзе-ж яны гуляюць. I вось, знайшоўшы ўтоптаныя iмi сьцежкi, трэба падпiльнаваць. А тады… Адзiн момант, адзiн удар нажа, каб цiха, каб ня чуваць было, от так, здалёку.

Антосева рука маланкава выхапiла з-за пазухi нешта прадаўгаватае i зьзяючае, i ня ўсьпеў Янук навет разгледзiць, што робiцца, як нож крывуляй сьвiснуўшы ў паветры, крокаў пятнаццаць воддаль уеўся ў камель бярозы. Антось падыйшоў да дрэва, выцягнуў нож, выцер зьзяючае лязо, ды зь любоўю, здавалася, паглядаў на яго й падаў Януку.

— На, паглядзi. Цяпер кумекаiш?

Янук трымаў i ўважна абглядаў паляўнiчы нож з прыгожымi касьцянымi чыранкамi.

— Пекны нож. Знаеш, я некалi такi ў Лазоўскага вiдзiў. Ягоны?

Антось не адказаў на пытаньне.

— Спрабуй, пацэль так у дрэва, як я, — запрапанаваў дзяцюк.

Янук паглядзеў на забойчую прыладу, памяркаваў, зiрнуў на Антося, нацэлiўся i зь вялiкiм размахам кiнуў нож у бярозу. Нож крутнуўся ў палёце, збочыў, бразнуўся аб камель i ўпаў.

— Нi так лёгка, як здаецца, га? — суха ўсьмiхнуўся Дзяркач. Ён узяў прыладу зь Януковай рукi й пакуль юнак азiрнуўся, яна дакладна, як раней, сьвiснуўшы ёмка ў паветры, уелася ў камель дрэва.

— Каб табе гусак на нагу наступiў! Як ты гэта робiш спрытна! — крыкнуў з захапленьнем Янук. — Навучы мяне.

— Яно нi так проста, як выглядаiць. Трэба перш ацанiць адлегласьць, а як кiдаеш нож дык знаць яго цэнтар вагi; от кiдаеш ручкай i мусiць перакруцiцца, каб упiўся ў дрэва носам. Кумекаеш? Алi гэта найболi практыкi трэба. Мусiш ужо мець так руку набiтую, каб яна сама, як кажацца, пранюхала… вока глянула, ацанiла, а рука ўжо й знаiць як… от. Практыка вялiкая трэба.

— А ты доўга кiдаў, пакуль навучыўся?

— Эх, гадамi. I многа залежыць яшчо, што кiдаеш. От гэты нож я па вазе выбраў, якраз на маю руку. Знаеш, ты пэўня чуў, што Цыганы, Гiшпанцы й паўднёвыя народы, як Iтальянцы, яны ў гэтай штуцы вялiкiя майстры, добрыя, прыгодныя для кiданьня, паляўнiчыя нажы маюць.

— А ў цябе яшчо болi такiх нажоў ёсьцiка?

— Казаў табе: як многа будзеш ведаць то скора састарэешся.

Янук зморшчыўся.

— Ну ня крыўдуй на мяне, — усьмiхнуўся Антось, — што я пажартаваў. Пэўне-ж у мяне ёсьць яшчо… Калi-небудзь пакажу, калi цябе зiкавяць.

Запахла печанай бульбай. Антось разгарнуў прысак, выхапiў бульбiну, памацаў яе, абцёр попел, разламаў.

— Вяры, гатовая.

Янук узяў бульбiну, пачаў хукаць на яе, абiраць ды сеў на чурбан дрэва.

— От каб яшчо шчыпцi солi да гэтага.

— А во, на, — выняў Антось зь кiшэнi закручаную ў шматцы соль. — Бяры на руку.

Воддаль, на нязусiм яшчэ добра ўмерзлых, сьнегам прыцярушаных купiнах ля кустоў лазьняку нешта заварушылася. Янук спасьцярог яго першы. Гэта быў высокi, з шырокай, разьлеглай, сукаватай каронай лось. Ён спакойна разглядаўся.

— Глянь, Антось, тамака, пад той стажок!

— Iш ты яго! — захапiўся Дзяркач. — Даўна-ж я такога ня вiдзiў. От каб добрую дубальтовачку ў рукi!

— I ты забiў-бы яго?

— А чаму-ж не?

— Шкада. Я такога першы раз на свае вочы вiджу. Раней толькi ў падручнiку прыроды з прыроды спатыкаў, - зьдзiўляўся Янук.

Разгледзеўшыся ды, мусiць, наважыўшы, што небясьпекi зьнiкуль няма, лось паволi наблiзiўся да стага й пачаў скубсьцi сена.

— Калi нi я дык нехта другi заб'ець. Цяперака, вайной, знаеш…

Антось устаў, улажыў у рот пальцы й моцна сьвiснуў. Лось падняў галаву, зiрнуў у гэты бок i, не марудзячы, накiраваўся ў гушчар.

16

Пры яркiм сьвятле электрычнай лямпачкi Падгайскi пiльна прыглядаўся Антосю Дзеркачу, Здавалася, што пытаньне, павiслае ў паветры, адказам сьвяцiлася ў вачох агранома.

— Дык як табе гэта ўдалося?

Тыдзень перад тым, у глухую васеньнюю ноч, калi золь трымала людзей на запеччах, калi, згодна народнае мудрасьцi, «добры гаспадар скацiны на такую непагадзь ня пусьцiць», у ноч цёмную, «як пальцам у вока», нехта нарэшце справiўся з камандантам Бжончкам-Бронхэрам. Крывёю сьцёкшага, апруцянелага, знайшлi яго на сьцежцы ля жываплоту й прысадаў ля дому на водшыбе ад Гацяў. У кабуры — нязакрануты пiсталет, а пры трупе — нiякае прылады забойства. На мясцовым мэдпункце жандармэрыi вымяркавалi, што быў забiты ззаду, доўгай прыладай, якая спад левае лапаткi дастала да сэрца. Паводля пазыцыi, у якой ляжаў, сьледчыя вымяркавалi, што каманданта забiлi й неспадзеўна, бо пазыцыя, — тварам унiз, з аднэй падкорчанай рукой, — не паказвала, каб баранiўся ад нападу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x