Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ага.

— Ну дык як?

— Падумаю.

— Падумай.

— А цi прынiмаюць яны цяперака? — спытаўся Антось.

— Нi чуваць каб… Як будуць, накажу.

— Добра.

Падгайскi ўстаў, выйшаў за дзьверы й па нейкай хвiлiне вярнуўся. На стале перад Антосем палажыў «Беларускую газэту».

— Сьвежая?

— Ага.

— Ведаеш, што я пабеларуску слаба чытаю. Пры бальшавiкох трохi наламаўся.

— Дык як умееш э, памаленьку, — адказаў аграном.

«Вялiкая перамога нямецкай зброi» — паволi й з натугай прачытаў дзяцюк.. — Усё пра вялiкiя пiрамогi. Нешта цi нi захрасьлi яны пад Масквой. I тут многа прапаганды, — спасьцярог Дзяркач.

— Вядома-ж, усей праўды ня скажуць. Але як паслухаеш з двух бакоў,дык сярэдзiну можна выбраць.

— А ты чуеш з другога?

— Чаму-ж не, — сьцiпла адказаў Падгайскi. — У мяне-ж радыё ёсьцiка.

Антось дапiў сваю гарэлку, закусiў агурком.

— Як гэта ёсьць? Загадалi-ж здаць, здаецца… А ты што, не баiшся? Ты галасьнiк маеш?

— Галасьнiк. Адно здаў i квiт маю. А хто там знаiць, што ў мяне два былi…

«I праўда, — думаў Антось, — проста й спрытна. Улада нi прычэпiцца, бо радыё здаў».

— Дык можа паслухаем?

— Падгайскi выцягнуў кiшэнны гадзiньнiк, зiрнуў на яго.

— Яшчо Лёндан навiнаў папольску нi пiрадаець, ажно за гадзiну. А Маскву якi чорт будзiць слухаць. Пазьней.

— Дык ты кажаш, што зь Лёндану папольску? Як-жа яны, гэтыя пшэкi чэрцi туды залезьлi?

Аграном адказаў не адразу. На ягоным шэрым твары ледзь заўважна зарысавалася грымаса.

— Ты, Антось, як цябе знаю, кемлiвы й спрытны, а гэттака як дзiця ўсёроўна. А чаму-ж зь Лёндану нi маюць папольску гаварыць? Англiя, сам знаiш, хаўрусьнiк Польшчы. Там i ўрад польскi, што адгэтуль уцёк, сядзiць. Народ-жа польскi пад акупацыяй…

— Ну добра, добра, я пасьмяяўся, — спынiў Антось Кастуся. — Ведаю сам. Толькi раскажы што яны праз радыё гавораць. Цi гэтапраўда, як тутака пшэкi раструбiлi, што Сiкорскаму Сталiн у Расеi пазволiў польскую армiю зрабiць?

Падгайскi ўстаў.

— Хочаш чаго лепшага пiракусiць? Кiлбасы можа? А гарэлкi ў мяне ёсьцiка, нi бядуй. Нямчура прыпрэцца, каб iм то тога, то гэнага, дык гэтага дабра прывалакуць.

— Ты-ж знаiш, што я за гарэлкай нi прападаю. А пiракусiць? У цябе-ж кiлбаса добрая, дык давай, — усьмiхнуўся Антось.

Калi Падгайскi нарэзаў пахучай вэнджанай каўбасы, зноў выпiлi й закусвалi. Аграном паволi, паясьняючы пра дыплямацыю, расказаў Дзеркачу пра ўмову Сiкорскi-Майскi, на аснове якое творыцца ў Савецкiм Саюзе польская армiя для змаганьня зь Гiтлеравай Нямеччынай. Ён адказаў на некаторыя Антосевы пытаньнi i ў тых адказах назваў людзей i факты, пра якiя нiяк ня мог ведаць чалавек, што ня слухаў навiнаў з варожага да Нямеччыны боку. I слухаючы агранома, Антось аж зьдзiвiўся, што ён, — дарэчы, як i бальшыня мясцовых, — прост-напраст заглох, часта не разумеў таго цi iншага сьвету, пра якi гаварыў Падгайскi. Ледзь не два гады савецкае акупацыi, бесьперапынная барабанная савецкая прапаганда зрабiла сваё. Чалавек накш думаў. Перакруцiлi, сьвет дном уверх у галаве перакулiлi. Чалавек забыўся як тыя ў вольным сьвеце думаюць, якiмi катэгорыямi разважаюць.

Пасьля Падгайскi завёў Антося ў сваю бiблiятэку. Дзьве сьцяны полак былi застаўлены кнiжкамi, пераважна з аграномii, аж у чатырох мовах. Побач iх вялiкае месца займала клясычная лiтаратура, у арыгiналах i перакладах. Багатай была й сэкцыя ў беларускай мове. Зь нiжняй полкi ў куце Падгайскi адлажыў набок некалькi кнiг. Паказалася маляваная на зялёны колер кардона. Аграном лёгка папхнуў кавалак яе i ў сьцяне паказаўся радыёпрыёмнiк. Гэта быў адзiн з апаратаў фiрмы Тэлефункэн, каторыя Антось некалi бачыў у краме ў Глыбокiм. Але не па ягонай кiшэнi той апарат быў. Падгайскi ўключыў радыё. Пасьля шуму й трэску, — былi гэта, вядома, кароткiя хвалi, — пачуўся стук, як быццам хто дзесьцi лёгка па бочцы стукаў, аж чатыры разы. Гэта паўтарылася яшчэ два разы. Выразны голас папольску аб'явiў: «Тут гаворыць Лёндан. Перадаём апошнiя навiны зь БiБiСi. Учора, у сувязi з апошнiм асьветчаньнем прэзыдэнта Рузвельта, прэм'ер-мiнiстар Чэрчыль заявiў…»

Голас далятаў, здавалася, зь недасягальнае адлегласьцi, быццам марскiмi хвалямi, то прыблiжаўся, мацнеў-магутнеў, а пасьля зусiм кволенькi, ледзь-ледзь лiпеў. Агулам чуваць было ўсё. I апавядаў пра баi на морах i акiянах, у краiнах заходнiх i ўсходнiх, гаварыў пра палiтычна-прапагандовую вайну. А пасьля галоўных навiнаў нямала ўвагi прысьвяцiў падзеям у акупаванай Польшчы. У пяршыню пачуў Антось i новае слова «гетто» ў адносiнах да Жыдоў у Варшаве. Пасьля праслуханьня навiнаў Кастусь старанна засунуў назад зялёны кардон, якi залажыў кнiгамi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x