Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты, гэта самае, чуў, што Немцы нашых восем чалавек у Глыбокiм расстралялi? I твайго дырэктара Якаўлева? Ды нашага войта Бабра?

Янук анямеў. Што выпiўка лiтроўкi ў Паўлоўскага з гэтым супольнага мела? Цяпер згадалася ўчарашняе «надта важнае». Дырэктара ў школе некаторы час ня бачыў. Казалi, што захварэў, а ягоныя лекцыi зь геаграфii й матэматыкi вялi iншыя настаўнiкi.

— Як гэта расстралялi? Калi й за што?

Антось адказаў не адразу.

— Найболi гэтых, якiх расстралялi, як кажуць, за камунiзм, дык гэта нашыя добрыя людзi. Некаторыя былi ў Грамадзе й Палякi iх судзiлi. А Немцы ў Гацях як вады ў рот набралi. Ад iх нiчога не даведаешся. Камунiсты капут, ды i ўсё! А было гэта зроблена так шыта-крыта й скора, што пакуль людзi спасьцераглi дык тых, найболi з Гацяў арыштавалi, адвезьлi ў Глыбокае й забiлi. I разам зь iмi надта важнага для нас чалавека, войта Бабра. Бандзiты! I толька таму, што наш Кастусь Падгайскi маiць у Гацях у палiцыi свайго чалавека, таму мы й знаем як i хто гэта зрабiў…

— Паляч'ё? — спытаў Янук.

— Ну а хто-ж…

— От нячыстая сiла!

Настала доўгае маўчаньне. Антось упарта пазiраў у тлеючае вогнiшча. Моцна сьцiснула бярозавую палку рука. Канец яе колькi разоў па смаляку ўдарыў, узьляцелi ўверх iскры.

— От, братка ты мой. Пакуль мы агледзiлiся, дык паляч'ё нашых самых лепшых восем чалавек зьлiквiдавала. I то не сваймi, а нямецкiмi рукамi. Падумаць, падумаць толька! Усё, што нам астаецца, дык гэта сядзець, як старыя кажуць, ды «нiхай хоць сам чорт пануiць, абы добра жыць было». А нас па аднаму, па два, па пяць, па дзесяць так i выдушаць. I чорт панаваць будзiць на касьцях нашых!

Нешта ня зусiм укладалася ў Януковай галаве. Былi складнiкi, але не атрымлiвалася сумы. «Немцы, — думаў ён, — гэта нашыя прыяцелi. А хто-ж гаспадарыў?»

— Дык пры чым тут твая выпiўка зь дзiравым шляхцiцам?

Трэба было бачыць у гэны час Антося, а асаблiва назiраць за ягонай бярозавай палкай. Нiколi Янук Дзеркача ў такiм сьвятле не разглядаў. Зямля ад зямлi. I нешта самабытнае, наскрозь здаровае, любоўю да роднага, жаданьнем справядлiвасьцi да людзей прасякнутае. Вясковы жартаўнiк, такi сабе, быццам просты дзяцюк, што, здавалася, нiкому вока не запарошыў. Людзi, вiдаць, ня зусiм яго разгледзiлi. Цяпер Янук быў упэўнены, што гэта ня хто iншы, а толькi Дзяркач той Шпунтоў лёзунг на вясковай школе спэцкаў ды бальшавiцкага гарлапана як на даланi людзям, ледзь не нагала разьдзетага, паказаў.

— Пытаешся, пры чым тут выпiўка зь дзiравым шляхцiцам. Зараз увiдзiш, злосна скрывiўся Антось. — Гэта мне Кастусь Падгайскi расказваў, што гэты самы дзiравы шляхцiц да гэнай разбойнiцкай шайкi паляч'я належыць. А цi ты ведаеш, цi кумекаiш, што гэта за банда?

Янук ня ведаў, што на гэта адказаць. Бярозавая палка зноў пачала заўзята бiць па смаляку. Адчуваў юнак, што яшчэ найважнейшае ня было сказана, што яно наперадзе. I ажно баяўся, дрэннае прадчуваў.

— Аказваецца, што яны маюць зьвязь зь лёнданскiм урадам польскiм. А ўрад той, як вiдаць, галоце гэтай загадваiць як i што рабiць. Ты чуў такое? Галота наша маiць i iншыя зьвязi добрыя: людзi на паяздах машынiстамi й на зялезнай дарозе працуюць, дык празь iх зьвязаныя зь Вiльняй, Варшавай, а тамака з Варшавы ўжо яны неяк зь Лёнданам кантакт дзiржаць. Ды гэтыя-ж панкi, што ад бальшавiкоў i Немцаў за гранiцу паўцякалi, дык яны нашую зямлю сваей лiчаць. Дык тыя панкi й зрабiлi такую арганiзацыю, у iх кантакты й грошы. Пачынаючы во ад гэтай пiрды курвы Марыськi Закшэўскай, што пры самым каманданьце нямецкай i чорнай палiцыi ў Гацях прымасьцiлася, ды шпрэхаiць… Цi-ж гэта ня хiтра? Ноччу зь iмi ў пасьцелi, а пасьля разам нашых «камунiстаў» майструюць, заразы! Палiцыя ў iхных руках, дый другiя нямецкiя канторы абсаджваюць. Закружылi яны каля Немцаў, як мухi ля гною, от як… Ну й дзiва нiма, што нашых найлепшых людзей, як ваўкi авечак, цягаюць. Тут во й сядзi, рукi злажыўшы…

Шмат болю. горкага як той смаляны дым з вогнiшча, было ў Антосевым голасе. Януку цэлы новы сьвет адкрываўся. Уяўленьне рысавала жахлiвую сытуацыю, тым больш, што што цi не самай галоўнай спрунжынай у польскай баньдзе быў каржакаваты забойца ягонае маткi.

Антось, быццам злавiўшы Янукову думку, пiльна зiрнуў яму ў твар.

— Ты можа каторы раз i думаў, навошта я цябе раз пазваў, каб расправiцца з тым ханжой Шпунтам, каторы памагаў Косьцiку твайго бацьку катаваць. А цяперака можа зноў думаеш, чаму я цябе сягоньнiка другi раз выклiкаў, дык можаш дагадацца. Чалавек, каторы стаiць як-бы ў самым цэнтры, а калi нi ў самым дык блiзка сярэдзiны гэтай банды басякоў i забойцаў, гэты чалавек…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x