Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Сярдэ Сюртэ, – прамармытаў першы выпрабавальнік мазі нешта неразборлівае. – Працую вахцёрам у інтэрнаце...

– Не, – Макараў жартаўліва пагразіў пацыенту пальцам.

– Ніколі не паверу, што чалавек з вашай паставай усё жыцьцё выдаваў ключы ды запісваў у журнале ненавісныя прозьвішчы. Кім вы былі да гэтага, прызнавайцеся. Тут вы сярод сяброў.

Пацыент глядзеў на Макарава як баран. Аднак Макараў, перакладаючы мікрафон з рукі ў руку, цярпліва чакаў. Музыка аднастайна гайдалася між намі, раз-пораз мякка праводзячы па нашых успацелых шчаках, прахалодная, бесстароньняя музыка, падобная да ветру. І тут вочы кульгавага прасьвятлелі. Ён выпрастаўся, расправіў плечы, зірнуў на Макарава і потым радасна ўтаропіўся на здранцьвелую залю.

– Я служыў, – трохі заікаючыся, сказаў пацыент. – У асобай брыгадзе. Камандзір узводу. У адстаўцы...

– А, – залямантаваў Макараў. – Вось што яны робяць з адданымі дзяржаве людзьмі, з тымі, хто не шкадуючы здароўя, за мізэрныя грошы стаяў у сьценцы перад варотамі каманды пад назвай Радзіма, калі у яе бок несправядліва прызначылі ганебны штрафны ўдар. Такіх людзей, залатых, не – бясцэнных людзей яны ссылаюць вахцёрамі ў інтэрнаты. І ўсё таму, што чалавек пачаў кульгаць! Ідзіце ж, вяртайцеся ў шыхты! Ідзіце! Рушце да мяне! Панацэн ужо скончыў сваю радасную, высакародную працу! Крочце!

Пацыент няўклюдна патупаў да Макарава. “Гэта звычка”, – крыкнуў Макараў:

– А ну – не кульгаць!

Вахцёр зрабіў некалькі правільных, ладных крокаў і спыніўся. Твар ягоны выцягнуўся, нібы атамны грыб. Ён узьняў галаву дагары, а потым, відаць, укленчыў перад заляй, бо нам засталася для агляду толькі ягоная траская макаўка.

– Праўда, – прашаптаў ён у паслужліва падстаўлены Макаравым мікрафон. – Праўда. Гэта ўсё праўда. Станчу яшчэ з табой, Аксанка.

У трэцім радзе голасна заравела шчасьлівая Аксанка. Дзяўчо, выцершы рукі вільготнай сурвэткай, з фірмовай усьмешкай праводзіла гордага вахцёра на ягонае месца. А Макараў падымаў са стала невялікую, на выгляд двухсотграмовую бляшанку. Аднастайнасьць нашай музыкі надавала ягоным рухам злавеснасьць.

78.

– Лухта, – у насьпелай цішыні пачуўся раптам кволы, але ўпэўнены голас. – Махлярства. Яны думаюць, што мы ідыёты.

– Хто гэта сказаў? – Макараў, не выпускаючы бляшанкі з рук, спахапіўся, выйшаў з-за стала, абвёў залю ўважлівым позіркам. – Не падумайце, што нам крыўдна, вы маеце права думаць што заўгодна, але...

Лагодны твар Макарава скрывіўся:

– Сьмешна, калі гэтак безапэляцыйна кажуць пра Панацэн у калгасным клюбе. Весела, калі так гавораць студэнты-першакурсьнікі. Аднак робіцца ніякавата чуць такое тут, сярод дарослых, інтэлігентных людзей. Няўжо вы думаеце, што мы, будзь наша справа махлярствам, дзейнічалі б настолькі прымітыўна? Давайце падыскутуем. Прашу таго, хто толькі што выказаў сумненьні ў нашай шчырасьці, падняцца на сцэну. Калі ласка.

Самотная фігура, якая адразу ж спавілася павуціньнем паглядаў, узьнялася ў цэнтры залі. Гэта быў, калі я яшчэ ня страціў на той момант здольнасьць адэкватна ўспрымаць рэчаіснасьць, той самы Алег, якога мы бачылі ў першай дзеі.

– Задзяўбло слухаць усю гэтую фігню, – сказаў ён ціха, відавочна палохаючыся ўсеагульнай увагі. – У мяне мазгі яшчэ на месцы.

– Прашу вас, на сцэну, прашу, – замітусіўся Макараў. – Адчуйце на сабе цудоўную моц Панацэн-тоніку.

– Ды пайшлі вы, – дрыжучы ад уласнай сьмеласьці, Алег бачком пачаў прабірацца скрозь рады. Макараў паўтараў свае закляцьці, але яго ніхто ня слухаў – заля, ды й мы ўсе напружана сачылі за перамяшчэньнем Алега да выхаду. Вось што значыць эфэкт суперажываньня. Дзяўчо за сьпінай Макарава стаяла з каменным тварам, і ўсьмешка на ім не абяцала анічога добрага. Алег прамінуў апошнія ссунутыя калені й пасьпешліва рушыў да дзьвярэй, над якімі было напісана “Exit”.

А насустрач яму з запаветных дзьвераў выйшлі двое маладзёнаў, настолькі падобныя да Макарава й тварамі, і адзеньнем, што іх можна было прыняць за братоў. Алег, апусьціўшы вочы долу, паспрабаваў прайсьці паміж імі, аднак браты самкнулі плечы, і калі бунтоўнік бездапаможна забарахтаўся ў іхных абдымках, вішчачы нешта прадказальнае й таму нецікавае, маладзёны сталі выкручваць яму рукі. Музыка зьнянацку сьціхла.

– Ну добра, – віскліва прамовіў пакамечаны трохкутнік, які браты трымалі цяпер беражліва, як санітаркі, сагнуўшы галаву Алега, тым ня менш, амаль да падлогі. – Добра. Давайце мне вашу мазь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x