Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А каб прадэманстраваць усе плюсы нашай прадукцыі, часу насамрэч шмат ня трэба. Нас хвалюе іншае: як давесьці вам ісьціну, што для нашых прыхільнікаў даўно зьяўляецца азбучнай. “Панацэн” створаны дзеля чалавека. Дзеля вас. Дзеля нас з вамі. І дазвольце мне...

76.

Што мусілі дазволіць прысутныя ў залі хітраму выступоўцу, мы так і не даведаліся. Музыка, якая дагэтуль, паступова нарастаючы, была чалавеку зь мікрафонам прыкладна па калена, цяпер абрынулася з патроенай сілай, яе струмяні ўмомант пазбавілі ягоны голас моцы й гучнасьці – хутка музыка ў нашым пакоі панавала амаль бязьмежна. Неўзабаве яна дабралася да самага горла Макарава, мы напружана прыўсталі на сваіх антычных падушках: не прайшло й хвілі, як Макараў пачаў роспачна лавіць ротам паветра, нібы шыбенік – потым ён бясьсільна махнуў рукой і далей ужо накшталт рыбіны толькі адкрываў нема свае пульхныя вусенкі. Музыка шалёна лётала па рубцы кінамэханіка, фортэпіяна выпальвала сябе знутры, гукі адскоквалі адно ад аднога, ад нашых надзьмутых да апошняе мяжы абалонкаў, пад якімі спалохана заплюшчвалі вочкі страхі й расчараваньні, і зноўку ноты ўзьляталі да цёмнай столі, і сутыкаліся паміж сабой, і падалі ніцма, як падстрэленыя д’яблікі. А Макараў усё адкрываў і закрываў рот, чапляючыся за жыцьцё. Мне падавалася, я зараз закрычу. Макараў паказаў пальцам кудысьці ў наш бок, і раптам на экране зьявілася выява некалькіх белых пакецікаў, працятых тоўстымі чорнымі й чырвонымі стрэламі. Макараў выхапіў указку (мусіць, тую самую, пра якую казаў Міхаіл Міхайлавіч – указку Здаровага Сэнсу, безь якой ягоны сын з дому ні нагой) і тыцнуў ёй у экран. Як вычварэнец, які не выносіць выгляду крыві, я заплюшчыў вочы і ўзяў І за арктычную руку. Думаеце, яна выхапіла яе? Не: яна абхапіла пальцамі маё беднае, беднае, беднае запясьце.

77.

Ня ведаю, колькі працягвалася гэтае вар’яцтва. Музыка скончылася акурат тады, калі ёй трэба было зьнерухомець. І яна замерла, пакінуўшы на разьвітаньне дрыготку ліхтароў, чырвонае сьвятло якіх пасьля гэтай оргіі было неабходнае вачам, як зельле – нарказалежным. Я адплюшчыў вочы, і, нібы ён толькі гэтага й чакаў, голас Макарава загучаў ізноў:

– Як бачыце, лекцыя зусім кароткая, вашае першае знаёмства з цудам “Панацэну” адбылося. Завочнае знаёмства. Аднак, як кажуць, лепш адзін раз пабачыць, чым... і гэтак далей. Давайце ж паглядзім, які ён: “Панацэн” у дзеяньні.

Макараў зрабіў прыгожы жэст правай рукой, і збоку стала зьявілася тая дзяўчына, якая нядаўна гвалціла букетам ліліяў маркотную вазу. Дзяўчына, у кароткай спадніцы, як на тэлегульнях, зрабіла рэвэранс публіцы і адыйшла за сьпіну вядучага. Музыка ў нашым пакоі загучала наноў: на гэты раз тужлівая, амаль чутная – толькі высокія ноты выразна, пранізьліва рыпелі па рэйках нашых зьдзіўленых душаў.

– Вось вы, вы, у трэцім радзе з краю, – Макараў стаў на мыскі ног і пачаў выцягваць здабычу. – Як у вас са здароўем? Не забывайцеся, я маю на ўвазе ня толькі фізычнае, але й маральнае здароўе. А таксама духоўнае! І не саромцеся, не саромцеся, ну што ж вы, тут усе свае, усе – браты й сёстры...

Маладжавы чалавек з міліцэйскай зьнешнасьцю, які тым ня менш даволі нясьмела падняўся са свайго месца, аніяк не выглядаў хворым, аднак высьветлілася, што ён кульгае ўжо восем гадоў, і дактары бясьсільныя дапамагчы. Небарака быў урачыста пасаджаны на крэсла, і дзяўчына ў міні, узяўшы пальцамі нябачны акорд, закасала яму нагавічыны й пяшчотна пачала намазваць нагу нябесна-сінім, падобным па густаце да добрай сьмятаны “Панацэнам”, зрэдку эратычным пацісканьнем прымушаючы выглядваць з пакету ўсё новыя й новыя кілбаскі мазі. Пацыент сядзеў у ціхім жаху, нібы на прыёме ў нобэлеўскага ляўрэата ў галіне стаматалёгіі, і толькі раз-пораз апускаў вочы ўніз, дзе шчыравала спрытнае дзяўчо. Шчокі ягоныя пунсавелі, ён цяжка дыхаў, ногі пакрысе сінелі, як у пратэрмінаванага тапельца. Макараў адыйшоў на крок і раптам выхапіў фотаапарат і зрабіў некалькі маланкавых здымкаў. Зрэшты, кульгавы нічога не заўважыў – на яго глядзелі восемдзесят параў вачэй, а яны бываюць пастрашней за любы аб’ектыў.

– Панацэн ужо дзейнічае! – усклікнуў Макараў урачыста. – Ён пачаў дзейнічаць у той самы момант, калі пальцы маёй чароўнай памочніцы толькі дакрануліся да каленяў беднага пацыента! Панацэну ня трэба часу на разагрэў, ён не марудзячы бярэцца за сваю справу. Панацэн-мазь дае вам выздараўленьне, не патрабуючы анічога ўзамен. А цяпер падыміцеся. Давайце знаёміцца. Ну не дрыжыце ж вы так, вы ж мужчына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x