Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наш пакой знаходзіўся насупраць кінаэкрану, на ягонай бруднавата-белай роўнядзі была прымацаваная вялікая літара Р у выглядзе скручанай пятлі. Па сьценах залі былі разьвешаныя паветраныя шарыкі, на кожным тая ж літара, а пад ёй – белазубая ўсьмешка, заключаная ў мясістыя ружовыя вусны. Што адбывалася ў самым цэнтры, нам не было відаць – там людзі стаялі асабліва шчыльна, а вось лапік кафлі перад экранам быў бадай што вольны: толькі вакол сьціплага стала двое маладзёнаў спаражнялі нейкія скрыні, так што на стале штосэкунды расла плястмасавая горка.

Ад залі нас, відавочна, адзьдзяляў празрысты экран: сканструяваны так, як мы безьліч разоў бачылі ў амэрыканскіх стужках – нехта вядзе допыт, а нехта стаіць за вось такім экранам і з надзеяй пазірае за злачынцам. Я ў захапленьні паглядзеў на І, але яна, наколькі я ўцяміў, чакала ад мяне зусім не захапленьня. Глядзела на людзей у залі й грызла свой пракляты рыс. Я адпіў з келіху. Спэктакль пачаўся.

73.

Засланяючы ад нашых позіркаў амаль увесь левы бок залі, у некалькіх кроках ад выцягнутых ног І размаўлялі трое, і ў гэтай блізіні было нешта жудаснае: хацелася адыйсьці або далікатна заціснуць вушы. І калі мае суседзі перасталі варушыцца, стала нарэшце чуваць, пра што вядзецца гаворка. Папраўдзе, гаварыў толькі адзін з гэтай тройцы, самадавольны мужык ва ўзорчатым швэдры – папка ў ягоных рухавых моцных руках рэзала паветра ўпэўнена й груба. Двое астатніх, маркотны чалавек прыкладна маіх гадоў і дама, вочы якіх раскрываліся ўсё шырэй і шырэй, адно слухалі, устаўляючы раз-пораз нерашучае “так”.

– Тутэйшы народ – тупіцы й дзікуны, – разьюшана хрыпеў іхны суразмоўца. – Прабачце мне, канешне, але так яно і ёсьць. Адзінае, што апраўдвае гэтых людзей – тое, што гэта ня іхная віна. Семдзесят гадоў не прайшлі бясьследна, самі ж разумееце... І вось цяпер мы...

Слухачы сарамліва заўсьміхаліся.

– Так, менавіта мы, наша кампанія “Панацэн”, я – і вы, вы, вы, дарагая мая Любоў Максімаўна, і вы, дарагі Алег, бо вы, прыйшоўшы сюды, прадэманстравалі сваім візытам, што ўсьведамляеце, наколькі важную справу робіць “Панацэн”...

Нечакана ў самым цэнтры нашага пакою загучала музыка, прыцішана, але выразна. Яна была нібыта спараджэньнем той задухі, што панавала тут, у былой рубцы кінамэханіка, задухі, якую рабілі яшчэ больш густой і вязкай водары загадкавых усходніх духмянасьцяў, адчувальныя ўсё мацней; яна нарадзілася над нашымі галовамі як электрычны разрад, яна была бадай што бачнай, гэтая музыка: на нас пругка скочылі аднекуль дзьве прыгожыя, сакавітыя, грузныя фартэпіянныя ноты, потым яшчэ дзьве, а затым гэтыя цудоўныя госьці рассыпаліся ўмомант на некалькі звонкіх аскепкаў... Аскепкі завісьлі на імгненьне пад столяй, і зноў мілагучна зазьвінелі, а потым мэлёдыя паўтарылася, зь яшчэ большай сілай, вібруючы й дрыжучы. І музыка палілася ўжо бесьперапынна; раз-пораз ноты-крокі вярталіся, падэшвы выканаўцы магутна наступалі на ўяўны буралом, а ад іх наперад разьляталіся зграйкі легкадумных птушак, а можа быць, вялікіх лупатых стракозаў. Тым часам размова супрацоўніка “Панацэну” з дамаю і Алегам працягвалася; я мяркую, мае суседзі, сумна слухаючы маналёг чалавека з папкаю, не адразу заўважылі гэтай музыкі, яе смарагдавага зьзяньня, яе асьцярожнага поступу, яе празрыстых вежаў. Нічога дзіўнага – яна выдатна пасавала відовішчу, якое мы назіралі, яна ненавязьліва і ў той самы час дарэчна падсьвечвала яго, надавала ўсім словам новы сэнс. Не, хутчэй, распранала гэтыя словы, і мы маглі ўпершыню ў жыцьці пабачыць, як выглядаюць словы без адзеньня.

74.

– І вось цяпер мы, усе разам, прапануем гэтаму народу здароўе, працу, посьпех, а людзі ўсё яшчэ ад нас бягуць, як ад чумы, – працягваў супрацоўнік. – Краіна задыхаецца ад беднасьці, радыяцыі й духоўнае нэндзы, крывая самазабойстваў паўзе ўверх з кожным годам, хворыя дзеці, злачыннасьць – і тут людзям кідаюць ратавальнае кола. А яны адпіхваюць яго й тонуць у сваёй бязглуздай гордасьці. Душы атручаныя нявер’ем. Хіба адзінкі здольныя на тое, каб ухапіць гэтае кола й падзяліцца ім з суседам.

– Якое кола? – зьбянтэжана спытаў высокі й прышчавы Алег, і дама з прыкрасьцю тарганула яго за рукаў.

– Кола... – супрацоўнік “Панацэну” неўразумела зірнуў на Алега й зрабіў глыбокі ўдых. – Кола... А, ну, гэта вобраз. Ратавальнае кола, рука дапамогі, мост надзеі... Ну добра, возьмем, да прыкладу, эканамічны аспэкт. Так, так, пагаворым пра грошы – нашто крывадушнічаць, усе мы маем у іх патрэбу, гэта нармальная зьява. Кампанія “Панацэн” дзейнічае па прынцыпе: мы зарабляем самі й даем зарабіць людзям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x