Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адразу ж шлях мне перагарадзіў хударлявы хлопец, падобны да прадаўца “Макдональдсу”. У руках ягоных была папка, а ў пальцах асадка – напагатове. Нечакана ён шчыра, занадта шчыра, як мне падалося, пасьміхнуўся:

– Вы да каго запісаныя? Да Алега Пятровіча? На сёмую?

Я паглядзеў на яго, напэўна, дужа дзіўна, бо ён на імгненьне адхіснуўся ад мяне й прыкрыў вочы рукой. Але такія, у гальштуках на потных шыях, заўсёды лёгка авалодваюць сабой.

– Вы ўчора запісваліся?

Мяне ў апошні час цяжка стала агаломшыць. Гэта наўмысна, падумаў я з нарастаючай упэўненасьцю. Частка сцэнару. Тэатр жа, пэўне, незвычайны, не акадэмічны. Пачынаюць ад вешалкі. Я матлянуў галавой, і гэта магло азначаць усё што заўгодна. Хлопец неўразумела паглядзеў на мае ўсьмешлівыя вочы і ўжо адкрываў рот для больш доўгай тырады, калі я адчуў (нарэшце, нарэшце!) лёгкі дотык да запясьця. Побач са мной, як заўсёды зьявіўшыся зь лёгкай смугі, непрыкметнага зьмяненьня тэмпэратуры й складу паветра, з крэну ў лянотным пляніраваньні вунь той пылінкі, з пустаты, якая раптам задыхала, зашалясьцела – побач са мной, зьняўшы чароўны каптурок невідзімкі, узьнікла І й прамовіла мне на вуха лёгка й нязмушана:

– Калі вы на спэктакль, то нам не сюды. Я вас правяду.

Я дазволіў яе руцэ абхапіць сябе за локаць, і яна пацягнула мяне назад, на вуліцу. Загарэлыя да вугальнага колеру, распранутыя па пояс мужыкі разьбіралі палатку з гароднінай і садавінай. Дзьве бабулі з пруткамі й ніткамі праводзілі нас гідлівымі позіркамі. Што ты выбіраеш, І, пруткі пад пазногці ці ніткі на сваю каштоўную шыю? Моўчкі мы абыйшлі дом і апынуліся перад службовым уваходам. У гэтым было нешта вельмі інтымнае. І адчыніла дзьверы і ўпершыню мне захацелася застацца на гэтай плянэце яшчэ на трошкі.

69.

У некалькі сэкундаў мы прамінулі непрыкметны калідор; І мякка падштурхнула мяне ў сьпіну, і я неяк міжволі сам адчыніў дзьверы ў дырэктарскі кабінэт. Там анікога не было, калі не лічыць брыдкую чорную варону, што разгульвала па стале й без усялякага энтузіязму паядала рассыпаныя па ім семкі. На сьцяне вісеў фотаздымак маладога чалавека, зроблены, хутчэй за ўсё, гадоў дваццаць пяць таму – сьцяўшы вусны, ён незадаволена глядзеў у аб’ектыў і чымсьці нагадваў цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Пакой быў прахадны: адразу ж за сталом віднеліся яшчэ адны дзьверы, на якіх вісела дагістарычнага выгляду шыльдачка са зробленым пад трафарэт напаўзацёртым надпісам: “Кінамэханік”. “Туды, туды”, – крыху раздражнёна праз маю марудлівасьць сказалі мне прахалодныя рукі І, і я, ледзь не спатыкнуўшыся аб невядомую перашкоду, пасьпяшаўся да сьвятая сьвятых.

Кароткая лесьвіца прывяла нас на нейкую паўцёмную пляцоўку. Аднекуль зь нябачнай столі крапнула імгненьне, вуха мне паказытаў прыемны шэлест, я ступіў наперад і спыніўся, быццам наляцеўшы на празрысты мур, спыніўся, так што злосна грукнулі гліняныя ўпрыгожаньні на шыі І, якая падымалася за мной і цяпер прашыпела нешта – спыніўся, забыўшы і пра І, і пра А, і пра іпсылён. Бо было ад чаго.

70.

Тут панаваў паўзмрок, было душнавата, вільготна й чырвона – разьвешаныя па сьценах ліхтары або выканаўцы іхных роляў нібыта падсьвечвалі пакой знутры; полымя аднастайна калыхалася за тоўстым пунсовым шклом, па пакоі бязладна бегалі няроўныя чорныя плямы, раз-пораз накрываючы чорным аксамітам увесь той дзіўны інтэр’ер, што паўстаў перад маімі вачыма, выпісвалі таямнічыя знакі на столі, мільгалі на тварах, бы безвач праводзячы па іх далонямі. Так, тут былі й людзі, зусім няшмат, хаця яны падаліся мне напачатку натоўпам. Пакой можна было б прыняць за фоталябараторыю, калі б не яны, гэтыя пяцёра, якія моўчкі паўляжалі на падушках .за нізкім сталом.

Не сказаў бы, што ў ва ўсім гэтым адчувалася нешта д’ябальскае, у чырвані сьвятла, цьмяных вагнёх наўкола, у паўзмроку й напружанай маўклівасьці прысутных. Наадварот, я адразу адчуў сябе тут вельмі ўтульна – крыклівая добразычлівасьць фае здавалася цяпер настолькі чужой і варожай, што я з падзякай паглядзеў на І. Яна ж не зьвяртала на мяне аніякае ўвагі, стаяла, прысланіўшыся да сьцяны, і перабірала пацеркі на шыі: тук-тук.

71.

Прысутныя, безумоўна, заслугоўвалі асаблівай ўвагі. З самага краю стала, трохі воддаль ад астатніх, сядзеў натуральны курдупель, з пачварна маршчыністым, непрыгожым тварам, на якім блішчэў пот – праўда, мокры твар, відавочна, прыносіў гэтаму чалавечку задавальненьне, бо на вусенках ягоных застыла загадкавая ўхмылка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x