Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачатак спэктаклю, відаць, зацягваўся, а можа, прэм’ера выклікала аншляг. Каля ўваходу ў тэатр “Мінус” гуртаваўся невялікі натоўп: загарэлыя локці, барацьба за цень, успацелыя ілбы. Мужчын і жанчын было прыкладна напалову, у адзеньні чамусьці пераважаў летне-дзелавы стыль: усе гэтыя кашулі з кароткімі рукавамі, шэрыя спадніцы да чырвоных каленяў, гальштукі на мокрых шыях, строгія блузкі ўтваралі на дзіва цэльную карціну... Праўда, трапляліся тут і даволі сьмешныя пэрсанажы, адзін маладзён, напрыклад, быў у аксамітным пінжаку й зашмальцаванай кепцы, нейкае дзяўчо нагадвала б мёртвую нявесту колькасьцю кужэлі на сукенцы й фарбы на юным твары, калі б не згіналася пад цяжарам састарэлага мабільнага тэлефону, што вісеў у яе між грудзёў... Усё ж паход у тэатр застаўся для нашых людзей чымсьці надзвычайным, раз яны так высільваюцца, падумаў я, застаўся сьвятам, як у савецкія часы. Ад зьедзенага гадзіну таму піражка з бульбай у мяне была пякотка. Спадзеючыся папіць вады ў тэатральнай прыбіральні, я рашуча прамінуў людзей ля ўваходу й нырнуў у прахалоду цеснага фае.

67.

Колькі год таму я быў тут у апошні раз? Я тады яшчэ вучыўся ў школе, клясе ў сёмай... Мы хадзілі сюды ўсёй сям’ёй. Мама ў высокіх ботах, якія я называў эскімоскімі, у брунатай дублёнцы, бацька, падобны да трагічнага актора... Дакладна памятаю, гэта было зімой. За дзень да наведваньня кіно мне залячылі зуб, і паход сюды быў узнагародай, кампэнсацыяй за пакуты. Ад фільму згадак не захавалася, хаця пачакайце... засталіся нейкія гукі... конскі тупат... стракатаньне кулямётаў... Ага, вось зьяўляюцца нечыя раскосыя вочы, нос загінуў, раскрышыўся ў кавамолцы гадоў, а ніжэй... Там быў рот, драпежны рот, а ў зубах – нож. Усё зразумела. Гэта была стужка пра басмачоў, пра басмачоў і чырвоных камісараў. Стужка з тых, якія дагэтуль захапляюць некаторых маіх аднагодкаў, нават такіх, хто трымаецца правага боку на мітычных сьцежках, што ў нас лічацца палітычнымі перакананьнямі. Я сто гадоў ня быў ні ў тэатры, ні ў кіно. Віка мяне колькі спрабавала выцягнуць – а я ні ў якую. Ненавіджу гэтых дзяцей зь іхнымі чыпсамі, цётухнаў з такімі ж бульбянымі хрусткімі размовамі, ненавіджу патыліцы перад самым носам, быццам мы, чалавекі, як адзін, шчыльнымі радамі крочым проста ў сюжэт, ненавіджу пахі незнаёмых жыцьцяў, брудныя каўнеры чужых лёсаў. Віка так і ня здолела мне давесьці, што ў гэткіх умовах мажліва яшчэ й на экран пазіраць. Ня здолела. І ўрэшце пачала хадзіць у кіно зь сяброўкамі. А цяпер ходзіць з кім-небудзь, у каго не настолькі разьвіты душэўны нюх. Асабліва пасьля ўчорашняга. І няхай. І добра.

Я дрэнна памятаю фільмы, на якія мы хадзілі сюды з бацькамі, але добра памятаю сам кінатэатр, памятаю пляніроўку, неахайна пафарбаваныя ружовым сьцены, таямнічы водар затхласьці, занядбанасьці, пажоўклыя фотапартрэты на сьценах, сьмярдзючую кабінку, дзе не працаваў змыў. І бюсьцік у куце памятаю, аднойчы я глядзеў на яго зблізку, і мяне ўразіла, што твар бюсьціку праціралі анучкай, відавочна, штодня, а вось шыю – зусім нерэгулярна, і яна была цёмна-шэрай, гэтая шыя, быццам скульптуру ляпілі са старшыні Мао. Ведаеце, яны ж насілі фрэнчы, гэтыя кітайскія правадыры, мышыныя фрэнчы, каўнер шчыльна абхопліваў горла, кажу гэта як колішні палітінфарматар. Я спрабаваў распавесьці пра ўбачанае бацькам, але яны заткнулі мне рот марозівам. Колькі яшчэ падобнай драбязы можна адшукаць у сваёй мелкаводнай памяці.

68.

У фае й праўда было прахалодна, хаця тут таўклося чалавек дваццаць. Відаць, выдатна працавалі нябачныя кандыцыянэры. Я пачуваўся няўтульна паміж усіх гэтых летне-дзелавых, сярод іхных мімалётных драпежных позіркаў, празь якія прасьвечвала няўпэўненасьць. Зрэшты, прысутныя ўдавалі, што не зьвяртаюць на мяне ўвагі, усе яны былі занятыя нейкімі надзвычай важнымі гутаркамі, стоячы па двое-трое, напаўняючы маленькае фае роўным, але нягучным рокатам. Я спыніўся, сіняя пляма на шэрым і белым. У былым кінатэатры й праўда ўсё зьмянілася, я ў нечым разумеў астатніх гледачоў – тут зрабілі не абы-які рамонт, і цяпер у гэтым памяшканьні хацелася выглядаць рэспэктабэльна. Тут дакладна не звычайны тэатр, а нейкі супэргіпэрінтэлектуальны. Адзін з тых, якія празь месяц пасьля старту выдыхаюцца й ня могуць выплаціць даўгі за арэнду.

Што ў колішнім кінатэатры сапраўды захавалася ад слыннага мінулага, дык гэта вада ў прыбіральні. Цяпер у горадзе прадаюць такую мінэралку – смак той самы. Напіўшыся і адбіўшыся ўва ўсіх люстраных сьценах, я зноў выйшаў у фае й, павесялеўшы, на хаду вымаючы запрашальнік, рушыў да залі – цікава, як падзейнічала на яе касмэталёгія цяперашніх уладальнікаў “Жданава”. Ува што яны ператварылі тое змрочнае сутарэньне, дзе я некалі почасту глядзеў не на экран, на якім кіпелі надта ж ужо штучныя жарсьці, а за ўласную сьпіну, туды, адкуль біў па маім дзяцінстве сьпякотны прамень гэтага загадкавага гіпэрбалёіду?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x