Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы дапрацуйце, спакойна дапрацуйце, дабаўце сюды пра сьветлае, сёньняшняе, – ненавязьліва шаптаў рэдактар. – Мы ж не прысьпешваем, галоўнае – вынік.

– Ды мне ўжо і патрэбна сьпяшацца, даганяць учарашняе трэба. – Дубоўка напусьціў на лоб хмурасьці.

– А яшчэ прадмова патрэбна. Будзе добра, калі Глебка напіша. Ён жа ведае…

– Хай напіша, толькі лепш вы з ім – ад выдавецтва – дамоўцеся.

– Добра…

Ад сказанага да зробленага – не адзін крок. Да канца году ўжо і набор зрабілі, і карэктуру далі, а прадмовы не было.

Давялося зноў пасьля Калядаў ехаць – улагоджваць справу.

Ды няма ліха без дабра! Толькі сеў у купэ, – адчыняюцца дзьверы, заходзіць пара – ён і яна, ужо немаладыя, ціхія. Прывіталіся, скінулі паліто, прыселі. Твар у твар. Мужчына насупраць. Вучоная залысіна, валасы зачэсаны набок, густыя бялявыя бровы, вочы як з мінулага глядзяць…

– Гаўрыла, ці ты?! – Дубоўка ажно прыўстаў ад сподзіву, плечуком выцяўся аб адкідную палічку.

А мужчына зьніякавеў, усьміхаецца, хоць і вачам сваім веры даць ня можа.

Вось так і сустрэліся, праз трыццаць гадоў, колішнія сябры-таварышы – Дубоўка і Гаўрыла Гарэцкі (з жонкай Ларысай).

– Божа мой!.. Гэта ж колькі я вас ня бачыў?! – працягваў, усьміхаючыся, Дубоўка. – Дзе вы, што вы, як вы? А прыгожыя, амаль маладыя!

– Ну, ты ўжо не загаворвайся… Хутка абодвум па шостым дзясятку стукне. І палова гэтага тэрміну, як і цябе, дзе толькі ня кідала! – Гаўрыла зірнуў на дзьверы купэ, шчыльней прычыніў іх – і загаварыў цішэй: – З трыццатага, пасьля арышту – Салаўкі, Беламорканал, наёмны геолаг, капаў шурфы… Далей – Туломская ГЭС, Кама… У трыццаць восьмым узялі па-новаму. Салікамск, Урал… А ў сорак шостым абараніў доктарскую, хоць судзімасьць тры гады таму як зьнялі…

– А як хлопцы твае?

– О-о… Дзе яны толькі з Ларысай не былі! Сыны ў мяне малайцы, шукаюць сябе. А ты ж як?

Дубоўка ўздыхнуў:

– Ды амаль як і ты… Што тут расказваць… Нікога, выпадкам, з нашых ня бачыў?

– З Ганнай Бабарэкавай перапісваюся. Яшчэ з вайны. Яна ў Кіраве тады жыла, разам з Лёляй, Максімавай жонкай. І вось – ні Адама Бабарэкі, ні Максіма Гарэцкага… І ты – як скрозь зямлю… Вясной сорак трэцяга, калі я апынуўся ў Маскве, заходзіў да тваіх бацькоў, але нікога з іх не сустрэў. Пісаў, але й адказу не было. А тут як хто нас знарок зьвёў!..

На радасьці яны схадзілі ў вагон-рэстаран па каньяк і прагаварылі да самага ранку. І нібыта з тымі – маладымі – гадамі сустрэліся.

І нібыта самі памаладзелі…

У траўні «Выбранае» падпісалі ў друк, а ў верасьні ён ужо трымаў у руках кнігу – у сіняй каленкоравай вокладцы. У гасьцініцы – ноччу – перачытаў усю. Было і адчэпнае, было і жывое. Хоць бы гэтая нізка – «Чакае ля берага човен мяне». З дарагім прысьвячэньнем «Маёй Марылі».

Куды ні паглянь – над красою краса,
да восені хіліцца лета.
І кветы ў расе, і на кветах раса,
і ў сэрцы паэтавым кветы…

Ды і хоць бы дзеля прадмовы варта было выдавацца, дзеля падобнага: «З адлегласьці часу відаць, што крытыкі, у тым ліку і я сам, у сваіх ацэнках паэзіі Ул. Дубоўкі часта перабольшвалі адмоўныя яе моманты…».

Ох ужо гэтая адлегласьць часу!

І ўсялякая адлегласьць…

У адзін са сваіх наездаў у Менск Дубоўка завітаў у рэдакцыю часопі­су «Полымя». Выслухаў навіны, а на пытаньне «Што ў Вас новага?» не адказаў – а дастаў з кішэні кнігу «Поэзия Советской Белоруссии» і прапанаваў азнаёміцца «палымянцам». Кніга – манаграфія Залескай – была нядаўна выдадзеная пад грыфам «Інстытут сусьветнай літаратуры Акадэміі навук СССР». Закладка – на месцы, дзе «аналізавалася» паэзія Дубоўкі, беларускага буржуазнага нацыяналіста, асуджанага за… Словам, усе высновы з пастаноў 30-х гадоў. Нібыта й не зьмянялася нічога, нібыта й рэабілітацыі не было…

– Уладзімер Мікалаевіч, якраз заўтра на секцыі крытыкі ў Саюзе пісьменьнікаў будзе абмеркаваньне гэтай кнігі. – Загарэўся малады су­­працоўнік «Полымя» і асьпірант Інстытута літаратуры Анатоль Клышка – адкрыты прыязны твар, шчырая ўсьмешка; паправіў акуляры на далікатным носе і дадаў: – Гэта доктарская дысертацыя Залескай… Я на секцыі заўтра выступацьму. Запрашаю і вас – прыходзьце!

На секцыю крытыкі ў Саюз пісьменьнікаў сабраўся амаль увесь літаратуразнаўчы «бамонд»: палова Інстытута літаратуры, акадэмікі, дактары. Выступілі Перкін, Пшыркоў. Водгукі цалкам станоўчыя. Усе схіляліся да ўхвальнага заключэньня і перадабарончай рэкамендацыі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x