Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магчыма, цытаваньне залішне доўжылася, але, думаецца, тут Н.Банецкая сьцісла і выразна акрэсьліла прычыны, якія вылучылі Бахціна з расейскай традыцыі і ўлучылі ў эўрапейскую.

Аднак тое, што Бахцін, як мысьляр, спароджаны эўрапейскай культураю, толькі напалову тлумачыць сёньняшнюю ўвагу да ягонай творчасьці на Захадзе. Ня ў меншай ступені зацікаўленасьць Бахціным вынікае з таго, што ён выяўляў сваю эўрапейскую сутнасьць праз спосабы і формы расейскага мысьленьня.

Бахцін для Захаду — экзатычная вэрсія эўрапейскага інтэлектуалізму XX стагодзьдзя. Ён — той другі для заходняга мысьленьня, які з прычыны свайго падабенства празь інакшасьць дае магчымасьць Захаду зірнуць на сябе як бы збоку, у нейкай нязвыклай праекцыі, “варварской, но верной”. Адначасна Бахцін у гэтым сваім інакшым падабенстве — аргумэнт, на які можна абаперціся, дадатна трамбуючы грунт для большай трываласьці як тых тэарэтычных канструкцыяў, што ўжо паўсталі, так і тых, што яшчэ толькі паўстаюць...

Адным словам, Бахцін — да мейсца сказаны камплімэнт эўрапейскаму інтэлектуалізму з боку містычна заангажаванай Расеі. На ўлады камплімэнт немагчыма не зьвярнуць увагі, асабліва калі ў ім твой сыход (мысьленьня XX ст.) далікатна здымаецца напамінам аб тваёй маладосьці...

На гэтым можна было б паставіць кропку, каб ня ўзьнікла пачуцьцё, што скепсіс, прагучаўшы тут у дачыненьні да мейсцамі залішняй апалягетыкі Бахціна, раптам абернецца ў чытача думкай, быццам гэта скепсіс да самога мысьляра, жыцьцё і творчасьць якога сталася сапраўды яшчэ адной “падзеяй быцьця” XX стагодзьдзя.

УЛАДЗІМЕР КОНАН

Зваба мэта ўнівэрсалізму

Усё памірае ў свой час — людзі і дзяржавы. Несьмяротныя толькі Дух, які ад Бога, і культура, створаная народамі.

Уладзімер Конан

“Усё ёсьць поўнае тым, чым яно ёсьць”. Гэтая ўнівэрсальная формула статычнага сьвету, вынайдзеная Пармэнідам, уяўляецца бездакорнай у межах непатаемнага, калі непатаемнасьць прымаецца за вызначальную адзнаку існасьці быцьця. З такога гледзішча сьвет цэласна адзіны сваёй наяўнасьцю і ўнівэрсальна паяднаны гэтым Адзіным, як мяжой наяўнага існага. Але як толькі паўстае пытаньне пра канстытуцыйныя вымярэньні Адзінага, то адразу выяўляецца, што на прасторы Адзінага быцьцё дзеецца, як незьлічоныя множнасьці быцьця, вэрхал супярэчнасьцяў якога не вытрымлівае ні адна Ўнівэрсалія, і ня толькі статычная, як у Пармэніда, але і дынамічная, як, скажам, у Геракліта ці ў Гэґеля. Тым ня менш, звабай унівэрсалізму прасякнутая ўся гісторыя мысьленьня і нават напрыканцы XX стагодзьдзя, калі большасьць мысьляроў, пакрыўджаных непадступнасьцю звабы, робяць выгляд, што не зьвяртаюць на яе ўвагі, — застаецца яшчэ даволі тых, хто не стамляецца наноў шукаць гэтую папараць-кветку мэтафізыкі ці трымаецца нейкай раней натрызьненай, часам інтэрпрэтуючы яе па-свойму, або ствараючы адмысловую кампіляцыю зь некалькіх, тымсамым спрабуючы надаць “маральна зношаным” новую якасьць.

Няма патрэбы даводзіць — бо гэта навідавоку, — што Ўладзімер Конан належыць якраз да тых мысьляроў, якія ня мысьляць сабе мысьленьне без апірышча на нейкую ўнівэрсалію. Апошнія працы (тое ж “Сусьветнае дрэва”) яшчэ раз пацьвердзілі і з дадатнай выразнасьцю акрэсьлілі ягоную схільнасьць да сыстэматызацыі веды пра існае — цяпер ужо на аснове мэтаўнівэрсаліі Сусьветнага Дрэва, якое ахоплівае ўсю прастора-часавую рэальнасьць і зьнітоўвае сабой усе пазьнейшыя ўнівэрсаліі: ад біблейска-хрысьціянскай да рэнэсанснай і далей — Новай і Найноўшай пары.

Аднак мы ня будзем разглядаць стасункі ўсіх, пазначаных Уладзімерам Конанам, унівэрсальных міталягемаў і канцэпцыяў у кантэксьце мэтаўнівэрсаліяў Сусьветнага Дрэва, а спынімся адно на біблейска-хрысьціянскай міталягеме, бо для дэманстрацыі нашага разуменьня праблемы, здаецца, будзе даволі і гэтага. Тым болей, што і сам Уладзімер Конан менавіта ёй надае дамінуючае значэньне ў агульным полі сваіх развагаў. (“Па сутнасьці, уся Біблія ёсьць сымболем драматычнага станаўленьня духоўнага чалавека, сукупнасьцю архетыпаў яго ўзыходжаньня па Сусьветным Дрэве ад цемры падзямельля да нябеснага сьвятла”.)

У сваю пару як унівэрсалія Сусьветнага Дрэва, так і ўнівэрсалія Хрысьціянства былі запар базавымі для эўрапейскага чалавецтва і шмат у чым вызначылі абрысы ідэалягемы ў першым выпадку — паганскай, у другім — хрысьціянскай эры. Таму, калі кіравацца лёгікай гісторыка-часавай пасьлядоўнасьці, не выглядае наўмысным іх паяднаньне ў адным тэарэтычным дыскурсе, але калі яны зводзяцца ў агульную сынтэзу (як у Ўладзімера Конана), то адразу паўстае пытаньне: наколькі гэтая лягічная (у гісторыка-часавым значэньні) пасьлядоўнасьць дазваляе нітаваць у нешта супольнае дзьве розныя ўнівэрсаліі, кожная зь якіх паўстала са сваёй прычыны ісьціны быцьця?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x