Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шагал вялікі мастак, але мы не дамо веры Шагалу — ён ня быў “дрэвам”. Шагал ня мог быць дрэвам ужо адно таму, што ён не баяўся вышыні. (Дрэва баіцца вышыні, і яно зусім ня хоча быць высока, вышэй за магчымасьці карэньняў утрымаць яго каля зямлі.) А Шагал увесь быў над зямлёю, у паветры, ён ня толькі летуценіў, а фізычна, увесь, лётаў, лунаў, кружляў...

Чаму Шагал не баяўся вышыні (беларус і ў казцы на неба лезе па драбінах)? Звычайна вышыні не баіцца той, хто набрыняў хуткасьцю, у каго хуткасьць руху (кінэтычная энэргія ўласнага — тэмпаральнага — часу) пераадолела страх цяжару цела (статыстычны цяжар уласнай — тэмпаральнай — прасторы) упасьці і разьбіцца. А яшчэ, пэўна, і таму, што: “Усе шляхі небясьпечныя для нас, акрамя шляху, які вядзе на неба”*. Гэбрайскі народ, гнаны да апошняга з бацькаўшчыны, абраў за Айчыну нябёсы. Ён, згарнуўшы прастору свайго бытаваньня да памераў тэксту пісанай Торы, толькі нагамі ступаў па зямлі (усюды яму чужой), а насампраўдзе жыў над дахамі і вершалінамі дрэваў, там, дзе лётаюць птушкі і анёлы, здаралася, і яшчэ вышэй. Зрэшты, усё гэта добра відаць на малюнках Шагала, якія тапаграфічна дакладна пазначаюць геаграфію краіны ягоных супляменьнікаў.

Але ўсё ж такі гэта былі людзі, а не анёлы, яны маглі жыць над нечым і не маглі ў нічым; і як ні шчылілі яны сябе ў вэртыкальны прамень часу, цяжар цялёснасьці раскатваў іх па гарызанталі зямной прасторы; і як ні ўціскалі яны гісторыю свайго бытаваньня паміж літараў Торы, яна чаплялася, заблытвалася, гублялася ў хмызах, на гразкіх сьцежках, сярод пясчаных выспаў і неяк прарастала пакручастымі лёсамі скрозь абшар гісторыі беларускага краю... Потым гэтыя лёсы даводзілася выдзіраць адсюль, атрахаючы зямлю з карэньняў. Пясок атрахаўся, а зямля заставалася, трымала...

“Як я зайдрошчу ўсім Вам. Вы маглі быць на яго пахаваньні, ісьці па нашай зямлі (курсыў тут і далей мой. — В. А.) за яго труною, і паветра неба, таго самага неба, якое я так часта намагаўся аднавіць на сваіх карцінах, абдымала б вас. Чаму гэтае паветра не далятае да мяне сюды, у задушлівую прастору? Чаму лёс падзяліў мяне на дзьве часткі — цела тут — душа там?” (ліст у менскую газэту “Октябрь”, з прычыны сьмерці Іегуды Пэна, 1973 г.).

Гэтым у высокім сэнсе мэлядраматычным эпізодам, бадай, можна было б і скончыць тэкст. Але апошні сказ цытаты патрабуе камэнтару.

... Не душа Шагала засталася тут, на Беларусі (душа ў чалавека заўсёды пры сабе, што час пры гадзіньніку), а цела, якое беларуская прастора вынайшла як яшчэ адзін зь безьлічы фэномэнаў самой сабе, і таму ўжо нідзе і ніколі гэтае цела не магло быць нечым іншым, акрамя як фэномэнам тутэйшай беларускай прасторы.

МІХАІЛ БАХЦІН

Нельга давесьці сваё alibi ў падзеі быцьця.

Міхаіл Бахцін

Сёньня, у інтэрпрэтацыі многіх расейскіх дасьледчыкаў, усё адцягненае эўрапейскае мысьленьне ад Плятона да Дэрыды выглядае адно камэнтаром да творчасьці Міхаіла Бахціна, нейкім дадаткам да такой “падзеі быцьця” як Бахцін — толькі пастамэнтам для помніка Бахціну, і пастамэнтам яшчэ не даробленым, занізкім ды завузкім, бо Бахцін не зьмяшчаецца на ягонай пляцоўцы: ён як бы завіс трохі вышэй і збоку, мабыць, чакаючы, пакуль пастамэнт падрасьце ўвыш ды шыркі.

Спробы вылучыць Бахціна ў якасьці інтэлектуальнага мэсіі трэйцяга тысячагодзьдзя, пакласьці ягоны дыялягізм на пачатак ня тое каб філязофскай ці гуманістычнай, а нават шырэй — быційнай парадыгмы будучыні, мы назіраем шмат у каго з расейцаў. Ну што на гэта можна сказаць, акрамя таго, што ў гэтым вінаваты ня сам Бахцін, а мэсыянская мэнтальнасьць ягоных інтэрпрэтатараў — гэта з аднаго боку, а з другога — “комплекс філязофскай непаўнавартасьці” пэўнай часткі расейскіх інтэлектуалаў, якія раз-пораз хапаюцца то за Салаўёва, то за Бярдзяева ці Шастова, а цяпер вось — Бахціна, каб адным махам кампэнсаваць сваю адсутнасьць у “мэтафізыцы веды”, ды яшчэ адразу выперадзіць тут даўно прысутных, стацца павадыром для астатніх.

О, непазбыўная прага цуду: шчупак прамовіць, печка паедзе, філёзаф сам сабою народзіцца, абібокам правалэндае трыццаць тры гады, а потым як загаворыць... Усе тут і вохкнуць!

Бахцін — адметны навукоўца і мысьляр. У расейскім інтэлектуальным кантэксьце свайго часу ён, бясспрэчна, адна з найбольш знаных падзеяў, але...

Але ці магчымы быў Бахцін як значная, тым болей — вышынная зьява расейскай культуры, каб ён не сфармаваўся на інтэлектуальных ідэях Захаду і з гэтай прычыны не прыдаўся Захаду як яшчэ адзін аргумэнт на карысьць ягонай інтэлектуальнай вартасьці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x