Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Манады бесьцялесныя і гранічна індывідуалізаваныя. Яны замкнутыя самі ў сабе і ня маюць ні “вокан”, ні “дзьвераў”, Аднак, з другога боку, усялякая манада ёсьць “жывым люстэркам унівэрсуму” і справа толькі ў тым, наколькі яна здольная разгарнуць свае складкі, каб выявіць унівэрсальнае цэлае быцьця.

Манадалёгія Ляйбніца яшчэ доўга будзе выклікаць да сябе ўвагу гісторыкаў філязофіі. Але калі б гэтая гіпотэза XVII стагодзьдзя нейкім чынам рэальна зафіксавала сваю ісьціннасьць, то і тады яна мала чаго дадала б на карысьць сапраўднасьці я-чалавека ў тых значэньнях, якія яму тут падшукваюцца. Хутчэй наадварот. Бо манада зусім не набліжае я-чалавека да значэньняў суб’екта, да таго, што паўстае зь сябе дзеля сябе, а адсоўвае яго ў чын таўталягічнага элемэнту ўнівэрсальнага фэномэну вітальнасьці. (Гэта нават калі не зважаць на тое, што сваім паходжаньнем манады абавязаныя ўсё таму ж Богу. Ён, як сейбіт зерне, жменяй раскідвае манады па Сусьвеце і яны потым прарастаюць каліўцамі існага.)

Пры ўсёй сваёй гранічнай індывідуальнасьці, манада — толькі энэргія, вітальная сіла, якая на пэўны час арганізуе тую ці іншую форму рэальнасьці. Як толькі форма зношваецца, парахнее і рассыпаецца ў пыл, манада ўмомант стварае сабе што-небудзь яшчэ. А таму ніяк нельга сказаць, што ёсьць манада — “Готфрыд Ляйбніц”. Ёсьць манада, якая была нейкі момант “Готфрыдам Ляйбніцам” (ці ён быў ёй?), але з гэтага зусім не вынікае, што было нешта яшчэ акрамя таго, што пазначалася гэтымі двума словамі, біяграфіяй у некалькі падзеяў і экзістэнцыяй, даўно апалай у нікуды.

Дарэчы, Ляйбніц лічыў мэтэмпсыхоз “схалястычным забабонам”. Згодна ягоным цьверджаньням, ніякае перасяленьне душы немагчымае, бо душа ня можа аддзяліцца ад цела... І хаця шмат хто ня менш аўтарытэтны за Ляйбніца меркаваў зусім наадварот, мы ня станем нават зазіраць у бясконцы прасьцяг інтэлектуальных спэкуляцыяў з нагоды душы, духа і да таго падобнага, бо з “душой” ці без “душы” я-чалавек:

— ня ёсьць прычынай самога сябе;

— ня сам зь сябе паходзіць;

— не зьяўляецца ўласьнікам самога сябе.

Асабіста мне гэтага дастаткова каб упэўніцца, што я-чалавека не было і няма. Натуральна, калі хацець ад я-чалавека нечага большага за тое, што ён ёсьць.

КАЛІ ТЭКСТ БЫЦЬЦЯ І НАПІСАНЫ І ПРАЧЫТАНЫ

Мера таясамасьці я-чалавека Тэхнагеннай эры — на пярэднім акрайчыку якой мы знаходзімся, — з тэхнагеннымі комплексамі быцьця перасягае ўсе межы значэньня я-чалавека, з чаго я-чалавек апынаецца ў сытуацыі, якая пакідае яму адно мейсца прысутнасьці пры быцьці. Я-чалавек ужо не прытулак усіх стыхіяў быцьця, а нешта ўвогуле пабочнае быцьцю, нешта, што толькі туліцца да цела звышскладанага “камбайна” сусьветнай цывілізацыі, які аднолькава інтэнсыўна ахоплівае сваёй дзейнасьцю і кванты і галяктыкі, але пакідае незапатрабаваным я-чалавека. І хаця гэты “камбайн” пакуль ня можа абыйсьціся без калектыўнага цэлага чалавека, але кожны я-чалавек паасобку ўжо ня мае для яго аніякага істотнага значэньня. “Камбайн” сам забясьпечвае сябе сабой і нагэтулькі эфэктыўна, што ў яго даволі магчымасьцяў, каб за свой кошт яшчэ ўтрымліваць я-чалавека як дарэшты спрацаваную форму быцьця існага — так грамадзтва ўтрымлівае ў багадзельні спрацаванага перастарка (хаця, магчыма, тут болей пасавала б параўнаньне не з багадзельняй, а з рэзэрвацыяй для амэрыканскіх індэйцаў).

Натуральна, што і ў Тэхнагенную эру біялягічны лёс я-чалавека застаецца тымсамым як і ўва ўсе астатнія часы (нарадзіўся, апладніўся ды зьнік у невараці), але сытуацыя адбываньня тэрміну быцьця выглядае інакш чым раней. Яна нечым нагадвае тую, што была ў эру Татэму — гэта значыць сытуацыя чалавека без чалавека.

Я-чалавек — усяго толькі міт пра чалавека. Дарэчы, склаўся гэты міт ня ў эру Міту (у тую пару я-чалавек сябе ня вельмі цікавіў), а ў эру Тэксту. Тады ж я-чалавек быў сакралізаваны праз лучнасьць са Словабогам. На гэтым сакралізаваным міце дасюль трымаецца вера (апошнімі часамі, праўда, не зусім упэўненая) у я-чалавека як у нешта большае ды іншае, чым ён ёсьць са сваёй сапраўднасьці.

Дэсакралізацыя Тэксту і адпаведна Словабога лягічна запатрабавала і дэсакралізацыі я-чалавека, што неўнікова паклікала і ягоную дэміталягізацыю. Апранаха міту пакрысе спадае зь я-чалавека і мы пачынаем бачыць яго тым, што ён ёсьць (што яго няма). Ён сябе таксама пачынае бачыць такім і яму робіцца няўтульна і ў значэньні Бога, і ў значэньні цара Прыроды, і нават у значэньні звышчалавека тэхнакратычнай цывілізацыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x