Аляксандр Коктыш:А хто ж тады зможа змяніць цяперашнюю ўладу, калi не наша палiтычная апазiцыя? Няўжо вы думаеце, што гэты цяжар у стане ўзяць на сябе нейкiя iншыя сiлы, напрыклад, недзяржаўны сектар, незалежная прэса i г.д.?
— Мне застаецца адно пазайздросцiць тым аптымiстам, што ўсё яшчэ вераць, быццам недзе ў спратах нашай апазiцыi застаецца нескарыстаным патэнцыял nepaмoгi. Але сам я да падобных аптымiстаў ужо даўно не належу. Як i скептычна стаўлюся да адвечных спадзеваў апазiцыi на стыхiйны пратэст згаладалага народа, якiм яна быццам можа ўзбуйнiцца. Калi, крый Божа, нешта падобнае здарыцца, дык у гэтага «здарэння» будуць свае гepoi, для якiх апазiцыя выявiцца не менш варожай за цяперашнюю ўладу…
На «муку» гэтую ўладу перамелюць не жарнавы апазiцыi, а вeтpaкi часу.
Аляксандр Коктыш:Трымаючыся вашай метафары пра вeтpaкi часу, нагадаю: каб яны махалi cвaiмi крыламi, патрэбны вецер. Дык вось пытанне: з якога боку ён вам падаецца найбольш моцным — з боку Захаду, Усходу, апазiцыi, наменклатуры цi электарату?
— Усе яны мне ўяўляюцца прыкладна роўнавялiкiмi і пакуль аднолькава недастатковымі для пераменаў. Але сярод пералiчаных вaмi фактараў я не сустрэў таго, якi мне бачыцца больш iстотным за ўсе астатнiя разам. Для сябе я яго называю цывiлiзацыйным фактарам. На мой погляд, сістэмнае з’яўленне на Беларусі кампутара, а затым Iнтэрнета палiтычна ёсць падзеяй куды большай нават за сам распад камунiстычнай iмперыi. Набытыя беларvсамi за гады незалежнасці некалькі мiльёнаў легкавiкоў на 3ахадзе aгiтуюць за Еўропу i яе каштоўнaсцi з iнтэнсiўнасцю i сiлай, перад якiмi падаюцца мала чага вaртымi ўсе прамовы, артыкулы, улёткi i графiцi лiбералаў, дэмакратаў ды нацыяналiстаў разам узятых. I хаця пакуль, бадай, кожны дpугi ўладальнiк «мерсэдэса» цi «пежо» галасуе на выбарах за «сацыялiзм» i сяброўства з Расiяй, а не за лiбералiзм i партнёрства з 3ахадам, мне хацелася б звярнуцца з просьбай да ўдумлiвага i разважнага палiтыка не прапусцiць той момант, калi ў беларусаў колькасць легкавiкоў, кампvтараў, сотавых тэлефонаў, каналаў тэлебачання i г.д. перарасце ў iншую якасць палiтычнага мыслення, а затым i канцэптуальна iншага светабачання.
Аляксандр Коктыш:Але ж Вы не будзеце аспрэчваць, што ўжо цяпер адслойваецца пакаленне маладых (прасунутых, з неблагой адукацыяй, з пастаяннымі замежнымі паездкамі), якое выдатна прыстасоўваецца да сённяшніх рэалій, цяперашняга ладу жыцця з яго асноўным законам: падбрэхвай уладзе, не забывай дзяліцца з ей — і цябе не будуць чапаць.
— Такі тып людзей існаваў (і будзе існаваць) ва ўсе эпохі. І тое, што яны сёння добра адукаваныя і забяспечаныя найноўшымі сродкамі камунікацыі, нічога не мяняе. Зразумела, маральная дэградацыя сучаснага беларускага грамадства не можа не адбівацца на колькасці гэткіх людзей і на меры іхняй дэманстрацыйнасці свайго ладу жыцця. Праўда, тут я не змешваў бы у адну купу людзей, якія проста прыстасоўваюцца да тых умоваў, што ім навязала ўлада, з тымі, хто мае ад гэтых умоваў не толькі карысць, але і хамскую асалоду, бо ім самім так як ёсць добра.
І яшчэ вось што. Я б не тоесніў, прынамсі наўпрост, дэмакратыю з маральнасцю, а тым болей — з этыкай. Дэмакратыя — гэта ўсяго толькі пэўны механізм уладкавання соцыуму. Таму перакананы дэмакрат можа быць чысцейшай вады падонкам і ў гэтым не будзе ніякай супярэчнасці. А шчыры прыхільнік дыктатуры праз усё жыццё заставацца вельмі прыстойным чалавекам.
Аляксандр Коктыш:3 вашых словаў атрымлiваецца, што ў нашай апазiцыi няма iншых варыянтаў, як працягваць, здаецца, ужо даўно бясплённую вулiчную барацьбу.
— Варыянты ўжо ж напэўна ёсць, але хай ix вылiчваюць тыя, хто абраў палiтыку сваёй справай. А вось тое, што вулiчны супрацiў ужо досыць даўно працуе не на карысць апазiцыi, а ёй на шкоду — не бачыць хiба што сляпы. Таму застаецца адно пашкадаваць, што сярод самых невiдушчых апынулася i лепшыя з нашых палiтычных лiдэраў. Разумею, досыць цяжка адмовiцца ад таго, што ў свой час i зрабiла ix лiдэрамi, дазволiла назапасiць палiтычны капiтал, прэзэнтатыўна аформiла бiяграфiю… Але! Альбо яны як мага хутчэй усвядомяць усю сённяшнюю небяспеку «вулiцы» для cвaix уласных палiтычных бiяграфiяў, альбо хай сабе шукаюць месца ў гiстоpыi супрацiву, а не ў рэальнай палiтыцы. Больш за тое, палiтычным лiдэрам, узгадаваным на iдэалогii радыкальнага вулiчнага супрацiву і да гэтага часу не здолеўшым пераасэнсаваць формулы палiтычнай барацьбы, ужо сёння можа быць прад’яўлены цэлы шэраг сур’ёзных абвiнавачванняў збоку як дэмакратычнай, так i нацыянальна заангажаванай часткi беларускага грамадства (напэўна ёсць сур’ёзныя прэтэнзii да cвaix «мітынговых» кipaўнiкoў у прыхiльнiкаў і лiбералаў, i сацыял-дэмакратаў, i кaмунicтaў…) Асабiста я гатовы вiнавацiць пэўных лiдэраў нацыянальна-дэмакратычнага руху за тое, што яны ўжо амаль загубiлi галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Волi. З году ў год упарта зманьваючы нацыянальна заангажаваных на адзін і той самы сцэнар, фіналам якого наперад прадугледжаны амапаўскi гвалт i масавыя арышты, непахiсныя ў сваёй прымiтыўнай зацятасцi палiтычныя начальнiкi дасягнулi таго, што з цягам часу на святкаванні Дня Волi збіраецца ўсяго некалькi тысячаў чалавек. А мiж тым толькi ў Miнску жывуць тысячы і тысячы «свядомых», якiя гатовыя былi б прыйсцi з дзецьмi i сябрамi на нейкае дазволенае ўладамi месца (ну калi ўжо так стаiць поперак горла Бангалор, то верагодна можна было б дамовіцца пра нейкi выган на ўскрайку горада), каб разам з аднадумцамi сустрэць свята, спакойна паслухаць сваiх любiмых спевакоў i любiмых палiтыкаў, выпiць з даўно небачанымi знаёмцамi пiва (цi чаго там яшчэ), пацешыць вочы лунаннем бел-чырвона-белых сцягоў, а вушы беларускамоўнай гаманой з ycix бакоў… Але ж не — нашым лiдэрам свята не ў свята без сотнi арыштаваных i «карцiнкi» гвалту на некалькiх каналах тэлебачання.
Читать дальше