Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ж гэта канцэптуальная аблуда, быццам можна пабудаваць сучасную дэмакратычную дзяржаву без нацыі ў яе аснове. Так нідзе і ніколі не было. І ўжо зусім іншая рэч, на якіх падвалінах паўставаць нацыі: сацыяльных, этналінгвістычных, рэлігійных, ідэалагічных, прасторавых… ці на нейкім сінтэзе шмат чаго разам.

Карацей кажучы, пакуль мы хоць збольшага не аформімся ў нацыю, у нас узапраўду не будзе ні дэмакратыі, ні лібералізму, ні сацыяльнай справядлівасці. А будуць адно нейкія вычварэнствы пад гэтымі назовамі.

Аляксандр Коктыш:Дэмакратычныя лідэры толькі і гаворыць пра «паходы ў народ» як асноўны напрамак сваёй дзейнасці. Як вы да гэтага ставіцеся?

— Хадзiць можна колькi заўгодна, пакуль абцасы не зносяцца, а сэнсу… 3 гэткiм самым поспехам можна хадзiць у лес i пераконваць дрэвы расцi вышэй цi штурхаць у рэчцы ваду, каб яна хутчэй плыла. «Народ» жыве тоесна параметраў а priori зададзеных адпаведнымi ўмoвaмi сацыяльна-культурнага ладу жыцця. I ў cвaiм цэлым жыве максiмальна рацыянальна i гранiчна разумна. Не ведаю, хто i калi прыдумаў, што iнтэлiгент мудрэйшы за шараговага паспалiтага i можа апошняга навучыць харошаму i правiльнаму ладу iснавання. Ад таго, што лiберал прачытаў Хайека, а сацыял-дэмакрат — Грамшы, зусiм не вынікае, быццам яны лепей валодаюць справамi ўладкавання чалавека, якi жыве з мазаля. Суперiнтэлектуал нiчым не разумнейшы за селянiна (як i наадварот). Проста ў ix розныя тыпы ведання. Некалi за кaмунicтaмi рабочыя i сяляне публiчна навучалi пiсьменнiкаў, як i якiя пiсаць кнiгi. Натуральна, гэта было дурнотай i брыдоццем. Але не нашмат разумнейшымі падаюцца i вымoгi iнтэлектуальных адмыслоўцаў вучыць «простых» людзей жыццю, у тым лiку i палiтычнаму…

Вольга Караткевіч:Усе спробы дэмакратычных палітыкаў паразумецца з ўладамі ацэньваецца радыкальнай апазіцыяй адным словам: «Здрада»! Дык ці слушна рабіць хоць якія захады ў бок улады?

— Кожны крок палітыка ў той час, калі ён робіцца, нельга назваць ні слушным, ні няслушным. Колькі вельмі сімпатычных ініцыятываў праз нейкі час нечакана выяўляліся адмоўным палітычным эффектам, а наскрозь спрэчныя рашэнні прыносілі адметны плён. Тое самае тычыцца і эмацыйных ацэнак. У палітыцы здрадаў не бывае. Калі здрада вядзе да палітычнага поспеху, яна потым інтэрпрэтуецца як крок палітычнага правідцы.

Аляксандр Коктыш:Нават самыя знакавыя геpoi беларускiх палітычных мiфаў пакрысе ў грамадскай свядомасцi пераўтварылiся ў фiгуры ледзьве не фарсавыя, адноcна якiх нават незалежныя аналiтыкi канстатуюць: «Страшно далеки они от народа». Калi канкрэтна пачалося гэтае «адсланенне»?

— Напэўна, гэта пачалося адразу, але далёка не адразу было заўважана. Болей за тое, многiя спрабуюць не заўважаць гэтага i сёння, калi ад нацыянальна-дэмакратычнага руху навiдавоку засталiся толькi паасобныя iнiцыятывы, да таго ж лакалiзаваныя кожная сама ў сабе. А мiж тым я схiльны лiчыць, што сёння рэальны рэсурс у нацыянальна-дэмакратычнай iдэi нават большы, чым ён быў на пачатку дзевяностых. Проста, каб яго выявiць (i яму выявiцца), патрэбныя iншыя ад мiтынговых формы палiтычнай працы i, верагодна, ужо iншыя ад ранейшай палiтыкi… Але «большы» не азначае вялiкi. Бо хаця нацыянальна-дэмакратычная iдэя паклалася ў падмурак не аднаго дзяржаўна-нацыянальнага ўтварэння, аднак у тых умовах, што склалiся на Беларусi, яе вызнае за сваю адносна невялiкая колькасць насельнiкаў нашага краю. 3 яснага ўразумення гэтага сумнага факта i варта было б ладзiць сваю дзейнасць заангажаваным у гэтай iдэi палiтыкам. Iнакш яны атрымаюць той самы вынік, што займеў нацыянальна- дэмакратычны рух на пачатку дзевяностых, калi памкнуўся пераабуць усю кpaiну з савецкix кiрзавых ботаў у адраджэнскiя лапцi.

Аляксандр Коктыш: Палітычныя лідэры нацыянал-дэмакратычнай нaкipaвaнacці не хацелі дый не хочуць звяртаць увагу на «небеларускую Беларусь». Чаго вартае толькi адно вядомае клiшэ: «неразумны народ»!

— Ацэнка «небеларускай» Беларусi як ўсяго толькi плёну расійскай каланiзацыi, а не самавартаснага (i палiтычна, i метафiзiчна) суб’екта гэтай прасторы, каштавала нацыянал-дэмакратычнаму руху палiтычнай кap’еpы.

З гледзішча ідэолагаў гэтага руху, нiякай праблемы з «небеларускай» Беларуссю не было, акрамя праблемы палiтычнай волi да найхутчэйшай яе беларусiзацыi. Але за спрошчанасць падыходу адносна гэтай неверагодна складанай праблемы вельмi хутка, як кажуць, i атрымалi: «небеларуская» Беларусь пакрысе здэнацыяналiзавала амаль усё тое, што нацыянал-дэмакраты з xaўрycнiкaмi ў свой час паспелі «нацыяналiзаваць». Дарэчы, гэта яшчэ таксама пытанне (i вельмi трывожнае для нас, «свядомых»): хто ў нашым беларускім доме сапраўдны гаспадар — «тутэйшыя», «крэолы» цi «беларусы»?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x