Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да слова, кожны, хто наважыцца аналiзаваць феномен «тутэйшасцi», мусiць найперш выкiнуць з галавы мiф пра «тутэйшага» як пра дурнога мужыка, якi нават не здольны iдэнтыфiкаваць сябе з нейкай унiверсалiяй. Сучасны «тутэйшы» мае вышэйшую адукацыю, не вылазiць з Iнтернета, гойсае па ўсёй зямной кулі, але па-ранейшаму не хоча вызнаваць сябе нi беларусам, нi pускiм, нi палякам, ні, нават, грамадзянiнам свету (я з Беларусi — кажа ён, i гэтага яму дастаткова, каб пачувацца ўтульна ў быццi).

Аляксандр Коктыш:Наўрад ці магчыма прывесцi дaклaдны naдлiк жыхароў разасобленых выспаў, так бы мовіць, «нацыянальнага архiпелага». Але пэўна ж у нас на аднаго «свядомага» прыйдзецца па некалькi «тутэйшых» і «крэолаў», якiм тaкi працэс, як нацыянальная самаiдэнтыфiкацыя, прабачце, да вядомага месца. Цi магчыма ў прынцыпе змянiць хоць трохі да лепшага гэтую прапорцыю ў блiжэйшай будучынi?

— Некалi я пiсаў, што адно тэктанiчным землятрусам пад сiлу паяднаць разасобленыя выспы нацыянальнага архiпелага ў мацярык… Дык вось, цяпер я ўжо не веру ў магчымасць падобнага ператрусу. Таму пафас мaix пазнейшых публiцыстычных выступаў палягаў на зусiм у гэтым сэнсе безнадзейнай тэзе: Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай. З чаго я i iмкнуся, каб як мага хутчэй ды як мага болей людзей (перадусiм — нацыянальна абраных) усвядомiла: досыць падманвацца caмiм гэтай аблуднай марай i падманваць ёю iншых. Але я б ужо напэўна маўчаў пра сваё скрушнае здумленне (навошта безнадзейна хвораму казаць пра немiнучае?), каб не верыў, што калi мы спынiм распушаць свае сiлы ў марным памкненнi збеларусiць усю Беларусь, а сканцэнтруем супольны патэнцыял нашых партый, рухаў, таварыстваў i т.п. на тых асяродках, справах ды праектах, дзе беларускасць прысутнiчае ў натуральных i жывых формах, то зачараваныя беларушчынай змогуць у будучым больш-менш утульна ды плённа ладзiць сваё быццё ў згодзе i побач з тутэйшымi, крэоламі,pycкiмi, палякамi ды ўсiмi iншымi. Але падобнае нiколi не станецца верагодным, пакуль мы карэнным чынам не перайначым тыя ментальныя ўстaнoўкi, што былi фармаваныя цягам цэлай эпохi супрацiву каланiзацыi i русiфiкацыi, якi трымаўся верай у будучую магчымасць Беларусi як нацыянальна унiтарнай дзяржавы…

Як бы я хацеў памылiцца, але баюся, што цяжар гэтай веры, калi мы не cкiнeм яго з плеч, неўзабаве паставiць нас на каленi.

Тады застанецца адно малiцца… За Беларусь.

Зміцер Баркун:Я рашуча супраць вашай думкi, што «Беларусь нiколi не будзе спрэс беларускай». Яна падаецца мне i памылковай, i шкоднай. Рана цi позна, але мы пабудуем нацыянальную дзяржаву, у якой усе будуць размаўляць па-беларуску i духоўна жывiццa з беларускай культуры ды гiстоpыi. А падобныя пeciмiстычныя выказваннi толькi аддаляюць нас ад нашай мэты, бо падрываюць веру ў тых, хто яшчэ не загартаваны змаганнем за беларускую справу. Нагадаю не нашаму фiлосафу Акудовiчу адну сапраўды фiласофскую думку: нiколi не кажы нiколi.

— Мне таксама не даспадобы мая выснова, бо я не меней за шаноўнага апанента хацеў бы спраўджання нацыянальнай мpoi. Дарэчы, гэта якраз той рэдкi выпадак, калi аўтар нейкай тэарэтычнай развагi як няведама чаго чакае, каб рэальнае жыццё абвергла яго футурыстычныя прагнозы. Таму мне вельмi хацелася б, каб меў рацыю не я, а спадар 3мiцер. Але сам я ўжо даўно не знаходжу аргументаў на карысць нацыянальнай yтoпii. Адсюль «памылковым i шкодным» для беларушчыны мне падаецца не мой «песiмiзм», а нiчым не абгрунтаваны аптымiзм тых, хто верыць у прывiдныя абстракцыi насуперак яўленай яму рэальнасцi. Мiж iншым, я не схiльны лiчыць свае роздумы песiмiстычнымi. Тут трэба шукаць нейкiя iншыя азначэнні. Бо хто назаве neciмicтычнай прапанову перайсцi з вялізнага карабля, які ўжо амаль затануў, у невялiкi, але ратаўнiчы човен?.. Больш за тое, хаця камусьцi мае paзвaгi i высновы ўяўляюцца своеасаблiвым падсумаваннем канчатковай паразы нацыянальнага руху, сам я так не думаю. Хутчэй наадварот. Будзе зусiм лагiчным i натуральным мeнaвiтa нам, «свядомым», першым зразумець iдэю татальнай беларусiзацыi як адну з тых некалькiх канфрантацыйных iдэяў (сярод ix nepaдyciм русiфiкацыя i паланiзацыя), якiя трэба пераадолець, каб ператварыць Беларусь з сiстэмы iдэалагiчна розных архiпелагаў у суцэльны мацярык. Нашая параза можа стацца нашай перамогай, калi мы спачатку паверым caмi, а потым пераканаем нашых «ворагаў», што не трэба нікoгa перарабляць на свой капыл, што ўсе мы можам быць ознымi i разам з тым быць разам. А за тое, што гэта зусiм магчыма, сведчыць «тэалагiчны» досвед нашага народа: на Беларусi вось ужо колькi стагоддзяў самыя непадобныя рэлiгii i канфесii адносна мipнa суiснуюць побач — значыць, могуць мipнa iснаваць побач i розныя нацыянальныя ды культурныя супольнасцi…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x