Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ідучы ў парк, мы з Аляксандрам Шоцкім прыпыніліся каля таго моста. Але ніякага знаку ад кузні не было тут і блізка. Нехта казаў, што яна была злева ад моста (калі стаць тварам да панскай сядзібы). Бераг Шчары там зарос кустоўем, нейкім бадыллём, закіданы смеццем.

Не захаваўся ў парку і сам панскі дом. На месцы яго сёння высіцца архісучасны Дом культуры з помнікам Леніну перад фасадам, з акуратнымі асфальтаванымі дарожкамі, з лавачкамі па баках. Парк з усіх бакоў агароджаны. Заасфальтавалі берагі азярца перад паркам.

Што ж, калгас «Перамога» — багаты, здаўна ён у перадавіках, і яму, вядома ж, лёгка было раскашэліцца на «сацкультбыт».

І ўсё ж, акультурыўшы так панскую сядзібу, новыя яе архітэктары, як мне здаецца, беззваротна загубілі нешта вельмі важнае, перш за ўсё, мусіць, яе душу, дух даўніны, пераемнасць традыцый. Ці ж кепска б было прыстасаваць пад клуб абноўлены панскі дом з яго архітэктурнымі асаблівасцямі і, па магчымасці, з адзнакамі былога побыту? Відаць, можна б было ўзнавіць у ранейшым выглядзе і сам двор, а таксама парк, які пры ўсіх яго асфальтаваных дарожках робіць уражанне закінутасці. І ці дазволіў бы сапраўдны гаспадар апаясваць увесь парк, хай і асфальтаванай, дарогай, па якой бясконца грукочуць машыны ды трактары? Гэтак жа апаясалі з усіх бакоў, узялі ў грукотнае асфальтавае кола і ціхае колісь азярцо перад сядзібай. Глядзіцца ўсё гэта як быццам эфектна: скрозь — асфальт, масты. Але каб прыйсці сюды чалавеку і адпачыць душой, уцячы хоць на хвілінку ад мітусні і машыннага грукату — гэтай «драбязы» якраз і не «прадугледзелі» новыя гаспадары, ці, лепш сказаць, гаспадарнікі, якія ўсё звыклі рабіць болей для паказухі, чым для людзей — такая асаблівасць эпохі.

Больш за ўсё мне цікава было ўбачыць, якія памяткі, апрача «мадэрнізаванага» парку і рэштак саду, захаваліся ад былой панскай сядзібы. Аляксандр Пятровіч падвёў мяне да гонкага, не надта старога дуба, што красаваўся за Домам культуры.

— Гэта — адзін з тых дубоў, што пасадзілі Дамейка і Адынец у 1884 годзе.

Адшукаў яго тут колькі гадоў назад якраз ён, Аляксандр Пятровіч Шоцкі, знаўца гісторыі роднага краю. Адшукаў і дабіўся, каб агарадзілі і бераглі як культурную каштоўнасць.

— А дзе ж другі дуб? — папытаў я, аглядваючыся навокал.

— Бачыце вунь музычную школу? — паказаў Аляксандр Пятровіч на невялікі аднапавярховы будынак, што стаяў непадалёку — з ганкам, закіданым жаўталісцем. — На яе месцы і рос, пэўна, той дуб. Калі будавалі школу, яго, вядома, і спілавалі...

Не засталося і таго памятнага каменя, што ляжаў тут і дзе было напісана, хто і калі садзіў гэтыя дубы. Знішчылі самую памяць.

Гадзін у дванаццаць Аляксандр Пятровіч пачаў развітвацца са мною: яму трэба было яшчэ паспець у школу на ўрокі, гадзінам к дзвюм. Паколькі электрычкі ў гэты час не было, ён намерыўся ісці ў Баранавічы пеша.

— Тут недалёка. Ды і хадзіць я люблю, — заспакоіў мяне Аляксандр Пятровіч, паціскаючы на развітанне руку.

Астаўшыся адзін, я ізноў пайшоў блукаць па парку. У правым яго кутку я натрапіў яшчэ на адну важную памятку, што засталася ад былых уладароў маёнтка, — вялікі мураваны склеп, задзірванелы зверху. Праз адкрыты дзвярны прахон я ўвайшоў усярэдзіну. Шырокі, прасторны, ён разыходзіўся ўнізе ў два бакі, а дзе канчаўся, у цемнаце нельга было разабраць. Я хацеў агледзець склеп дэталёва, але адтуль так моцна патыхала дустам, што я адразу павярнуў назад. Белая атрута была парассыпае па ўсім склепе. Ясна — тут быў яе склад. Потым да мяне дайшло, што гэта ж не што іншае, як тон самы фамільны склеп гаспадароў маёнтка, дзе стаялі іх труны, — якраз ім прыходзіў пакланіцца ў свой прыезд Ігнат Дамейка. Я не мог уявіць, як іх выкідалі адсюль, як з магілы рабілі склад. Кажуць, парассыпаны па склепе дуст ужо ніяк нельга ні вымесці адтуль, ні выпаліць агнём. Так што той, што не ведае, што такое дуст, хто ніколі не бачыў яго і не нюхаў, хай едзе ў Крашын, у былы панскі парк, а цяпер «парк культуры і адпачынку працоўных»: там уволю можа ён надыхацца «славутай» атрутай стагоддзя.

Крашын. Гэтая назва навекі звязалася з імем загубленага нацыянальнага генія Беларусі. Таму ці ж можам мы быць абыякавымі да ўсяго, што там робіцца, да захавання жывых памятак старажытнага мястэчка, да самога аблічча радзімы Паўлюка Багрыма?

Зноў і зноў перачытваю адзіны, цудам уцалелы твор паэта, дзе, нібы сонца ў кроплі вады, адбілася цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, эпоха, імя якой — прыгон. Народная трагедыя паказана праз долю аднаго сялянскага хлопца, якога прыгонніцкая сістэма прывяла да поўнай безвыходнасці:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x