• Пожаловаться

Анатоль Івашчанка: Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка: Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-525-021-1, издательство: БНТУ, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анатоль Івашчанка Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.

Анатоль Івашчанка: другие книги автора


Кто написал Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У далейшай страфе ўздымаецца праблема вызначэння межаў (пра што ішла гаворка і ў вершы «Радзіме»): « Ты не ўмяшчаешся ў куток, / дзе трызніць Буг, дзе Белавежа…/ Твае не вызначыць мне межы / і не намацаць твой выток. // У свет балючы дабяла, / у снежны свет, мае усходы / ідуць: там ты… там ты была!../ Ты ўся наводдалі заўсёды » [93, c.11]. Свядома ці несвядома аўтар палемізуе тут з Францішкам Багушэвічам, які, распрацоўваючы свой нацыястваральны канцэпт2, гэтыя межы акурат і намагаўся вызначыць-акрэсліць у знакамітай прадмове да «Дудкі беларускай» [гл.: 16, с. 16 – 17]. У Разанава Беларусь – найперш паняцце духовае. У гэтым палягае яго разыходжанне і з поглядамі на праблему ўласных межаў адраджэнцаў пачатку ХХ ст. (В. Ластоўскага, Я. Купалы), якія акурат імкнуліся да вызначэння ва ўсім пахіснутых межаў радзімы, што аб’ектыўна вынікала з існай на той момант неабходнасці самасцвярджэння Беларусі як нацыі [гл.: 3, стар. 29 – 30].

Відавочная тут і пэўная пераемнасць, нават інтэртэкставае перагуканне з праграмным вершам У. Караткевіча «Беларуская песня» (упершыню надрукаваны ў 1969 г. у зборніку «Мая Іліяда», тады як «Радзіма» датуецца 1970-м г.). На пачатку караткевічаўскага верша межы Радзімы вызначаюцца праз метафарызацыю беларускай тапанімікі (ёсць тут і Белавежа – «Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа...») [гл.: 54, с. 136 – 137]. «Радзіма» успрымаецца як адмысловы адказ Караткевічу, уплыў паэтыкі якога адчувальны ў ранняга Разанава. Наогул жа тут варта казаць пра бязмежжа паэтавай душы, здольнай адбіць і змясціць у сабе хараство роднай зямлі. Напрыканцы разгляду яшчэ раз акцэнтуем увагу на лексіцы ( «куток, межы, выток», «свет балючы дабяла», «сходы, наводдалі» ), што задае каардынаты і для пазнейшай разанаўскай лірыкі.

«Верш «Радзіма» – адзін з лепшых у сучаснай беларускай паэзіі на гэтую тэму, які сведчыць, што разанаўскаму таленту заўсёды, пачынаючы з ранніх твораў, былі ўласцівы глыбіня і неартадаксальнасць погляду», – такую ацэнку дае разгледжанаму вершу Г. Кісліцына [56, c. 26]. Параўнаўчы аналіз вершаў «Радзіме» і «Радзіма» ілюструе імклівае творчае сталенне паэта.

Тэма шляху цэнтральная ў творчасці А. Разанава ад пачатку яго шляху творчага, і запачаткавана яна ў вершы « Пошук» (1964). Вядома, паэт яшчэ не прыйшоў да канцэптуальнай фармулёўкі свайго шляху, што з’явіцца ў «Першай паэме шляху», і куды больш легкаважна ставіцца да праблемы, але ўжо тады, разам з правам «усё закрэсліць і потым нанава пачаць», адчувае пэўную адказнасць за тое, што збіраецца здзейсніць: « А шлях раўнюткі, быццам лісцік, / Ляці – / каб вецер у вушах!../ Як гэта лёгка памыліцца / І па чужых / пайсці шляхах » [92, с. 6]. Выпраўляючыся ў нязнанае з гэтай свайго роду паходнай песняй, семнадцацігадовы паэт не жадае так хутка губляць права на памылку, дадзенае маладосці, і выгуквае амаль фаўстаўскае: « Чакай, няўмольны час ». Трэба адзначыць, што ў «адраджэнскай» рэдакцыі выпраўлена форма аднаго слова (з «стрэсе» на «стрэхах»), праз што губляецца ўдалая рыфма («на стрэсе» – «закрэсліць»). Няўжо ўкладальнікаў напалохала аманімія (з словам «стрэс»)?

Настрой затоенага чакання нязнанае будучыні прысутнічае ў многіх вершах «Адраджэння». Напрыклад, у наступных радках верша « Які запал! Які размах…» (1965): « Трывогу цьмяную ганю / і цені прадчування. / Іду / ў вялікую гульню / з затоеным дыханнем » [92, c. 35]. Твор увайшоў у зборнік у «ампутаваным» выглядзе. Апроч нязначных зменаў асобных радкоў, у «адраджэнскім» варыянце папросту адсутнічае канцоўка – трынаццаць радкоў, амаль трэцяя частка. У гэтых радках, няхай і не без інфантыльнасці, заключана важная думка, жыццёвае і творчае крэда А. Разанава, што можна сфармуляваць так: у любой сітуацыі трэба намагацца ўзняцца над акалічнасцямі, знайсці пазітыў ужо ў самім факце існавання: « Калі ж надзея падвядзе / і ўдача пойдзе збоку, / калі на мой вясёлы дзень / насунуцца аблокі / і не змагу – / хоць бы ледзь-ледзь – / у справах разабрацца, / я буду ціхенька сядзець / і мудра пасміхацца. / І – усё роўна ў рэшце рэшт: / лунаў ці падаў ніцма, / а проста дыхаецца лепш, / нібы ад навальніцы » [105, с. 14 – 15]. Апісаны ніжэй стан супастаўляльны з усходнім прынцыпам У-вэй – «не-дзеяння» (не блытаць з бяздзеяннем!), прынцыпам сузірання , калі ўсе праявы быцця прымаюцца такімі, якія яны ёсць, без гвалтоўнага ўмяшальніцтва. Матывы, па якіх канцоўка была прыбраная, цяжка вытлумачальныя.

Чалавек, які здолеў убачыць хараство ў сабе і вакол сябе, адкрыць багаты ўнутраны патэнцыял заўжды памятае першы момант раптоўнага пераўтварэння-прасвятлення. Ці не пра ўласны вопыт духоўнага росту праз наступную алегорыю гаворыць паэт у вершы « Чалавек» (1966): « Касматы, / першабытны, / нізкалобы, яшчэ не чалавек, / упершыню / ён аглядзеў – / загадкавая спроба – / дрымучымі вачамі вышыню… » [92, c. 23]. Гэты момант – як зыходны пункт для палёту. Палёту праз жыццё, праз смерць, праз тое, што па-за імі (яшчэ адзін скразны матыў у творчасці А. Разанава): « …працяты невядомым запаветам, / апалены / высокай сінявой, / нібы Атлант 3 – / нагамі у планету / і ў нерухомы купал – галавой » [92, c. 23].

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Анатоль Івашчанка: Вершnik
Вершnik
Анатоль Івашчанка
Алесь Разанаў: З апокрыфа ў канон
З апокрыфа ў канон
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Рэчаіснасць
Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Вастрыё стралы
Вастрыё стралы
Алесь Разанаў
Отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.