Анатоль Івашчанка - Анаталогія

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка - Анаталогія» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анаталогія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анаталогія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.

Анаталогія — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анаталогія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Анатоль Івашчанка

Анаталогія

Апавяданні, запісы, эсэ

© Івашчанка А., 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Плошча Перамогі

Апавяданні

Пах волі

Саша очень любит книги про героев и про месть,
Саша хочет быть героем, а он такой и есть.
Саша носит шляпу, в шляпе страусиное перо,
Он хватает шпагу и цепляет прямо на бедро.

Віктар Цой. «Саша»

Саша гадаваўся без бацькі. Як падавалася нам, дванаццаці-трынаццацігадовым, гэты факт, пры ўсіх сваіх мінусах, меў адзін вельмі вялікі й неаспрэчны плюс: ступень свабоды, якая нам і не снілася.

Сярод мінусаў галоўным было татальнае безграшоўе. Сашава маці, што працавала, здаецца, рэстаўравальніцай у мастацкім музеі, у час, калі краіна працягвала жыць па прынцыпе «скажы, дзе працуеш, і я скажу, што крадзеш», ледзь дацягвала ад авансу да заробку. Праўда, амаль ніхто з нас, хлопчыкаў з сем’яў шараговых ітээраў, работнікаў розных НДІ, заводаў, сфераў харчавання й сацыяльнага абслугоўвання, не раскашаваў. За вельмі рэдкім выняткам.

Газеты стракацелі выкрывальніцкімі нарысамі пра наменклатуршчыкаў, што панабудавалі шыкоўныя фазэнды пад Менскам у час, калі народ пухне з голаду, пра фірмачоў, што бессаромна нажываюцца на вачах у чэсных працаўнікоў, пра валютныя спекуляцыі, пра з гразі ў князі ды іншую трасцу… Бацькі на кухнях абмяркоўвалі ўсё гэта, лаялі фірмачоў і спекулянтаў, чыталі «Огонёк», выпісвалі «Новый мир» і «Химию и жизнь», гадзінамі слухалі Ельцына й Кашпіроўскага, чакаючы ад іх нейкага цуду. Да з’яўлення ж цуду ўласнага заставаліся лічаныя месяцы.

Мы ж, пакаленне джынсаў «Мальвіна», гуртоў «Наутылус» і «Крэматорый», магнітафонаў «Інтэрнэшнл» і камп’ютараў «Байт», ведалі два адносна хуткія спосабы «азалаціцца» – памыць альбо павартаваць . Адразу ж пасля школы мы кіраваліся наўпрост да адзінага ў ваколіцах рэстарана, дзе акурат на абед з’язджаліся крутыя па тых часах іншамаркі альбо, на скрайняк, апошнія «Лады». «Памыць ці павартаваць?» – такім пытаннем мы віталі наведнікаў. Згода на «памыць» успрымалася як сапраўднае шчасце й здаралася дужа рэдка. На «павартаваць» – хутчэй як міласціна. Найбольш частым адказам было грэблівае маўчанне альбо, як варыянт, штосьці накшталт: «Не надо. Но если с машиной что-то случится, я тебе глаз на ж*пу натяну».

Саша ніколі не працаваў з намі.

Тыя кішэнныя грошы, што выдаваліся бацькамі «на булачку», чым далей, тым меней скарыстоўваліся па прызначэнні. Яны ішлі ў «абшчак», і на іх таму з нас, хто выглядаў самым дарослым, мы даручалі набыць пачак цыгарэт альбо, зрэдку, – парнаграфічную літаратуру, якая запоўніла тады паліцы кнігарняў. Абгорнутыя ў непразрыстую падручнікавую вокладку, гэтыя кнігі чыталіся па чарзе; той, хто чытаў першы, падкрэсліваў чырвоным стрыжнем патрэбныя мясціны. Дзеля канспірацыі мы называлі гэта «геаметрыяй». Калі падыходзіла чарга, ты казаў: «Дай геаметрыю пачытаць».

Саша «геаметрыю» не чытаў.

Цыгарэты. Гэтае страшнае слова, якім нас палохалі ледзь не з садка. Так, гэта быў забаронены й, адпаведна, дужа салодкі плод. П’янлівы смак і пах першых сігаў згадваецца з вастрынёй, параўнальнай са згадкай мо толькі пра першую выпадкова-спантанную эякуляцыю…

У адрозненне ад нас, Саша паліў па-даросламу. І крышку пазней, калі ў яго выявілі парок сэрца, – кінуў. Таксама па-даросламу, з ломкай ці чымсьці падобным.

Зрэдку, можа раз на паўгода, Саша сустракаўся з бацькам. Пасля гэтых сустрэч ён мог зрабіцца ўладальнікам «Байта» альбо «Інтэрнэшнла». Альбо, бывала, – недзіцячай сумы грошай. Гэтыя грошы ішлі выключна на ягоныя ўласныя патрэбы, і нават калі ў маці не заставалася ні капейкі, яна не звярталася да яго па фінансавую дапамогу. Хаця – хто цяпер можа з пэўнасцю пра гэта сказаць?..

Калі табе трынаццаць, калі ты раптам у пэўны момант пачынаеш бачыць і адчуваць усё па-іншаму, калі свет паўстае перад табою стракатай гамай гукаў, пахаў, перажыванняў, спакусаў і г. д. – зрэшты, можна не працягваць. Гэты пяшчотны ўзрост шмат разоў апісаны да нас іншымі спыняльнікамі імгненняў… Але калі табе трынаццаць, ты яшчэ нічога не ведаеш пра сябе, пра тое, хто ты й навошта. Ты не аналізуеш. Жывеш сабе й жывеш. А вось Саша, здавалася, ведаў.

Мы любілі прыходзіць да яго ў госці. Сашава маці не была ў захапленні ад гэтых частых візітаў. Яна ніколі не распытвала пра вучобу ці пра нешта з кола падлеткавых зацікаўленасцяў. Але асабліва й не замінала гэтым візітам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анаталогія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анаталогія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анаталогія»

Обсуждение, отзывы о книге «Анаталогія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x