Анатоль Івашчанка - Анаталогія

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка - Анаталогія» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анаталогія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анаталогія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.

Анаталогія — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анаталогія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прынамсі, жорсткі жончын таксікоз, відаць, часткова перадаўся й яму (як гэта часта здараецца з хворасцямі тых, каго любіш)…

Яны зайшлі ў двор, і жонка вымавіла: «Божа…» – «Хадзем, хадзем», – з ненатуральнай бадзёрасцю сказаў Сяржук.

Яны ўвайшлі ў пад’езд, падняліся на сямнаццаць прыступак – першы пралёт, дзе вакно – і жонка сказала: «Пачакай. Трэба. Вярнуцца». – «Так», – адказаў ён, але спярша, з хвіліну, яны глядзелі з акна на гэты мортал комбат.

(Трэба сказаць, што некалькі жыхароў таксама назіралі за збіццём – з вокнаў, з гаўбцоў. Палілі, глядзелі…)

Дзяўчо каталі па лісці, з кута ў кут, ад сценкі да сценкі гэтага абгароджанага ліпамі, клёнамі ды каштанамі двара-пакоя, і зразумець тое, якія вялікія адлегласці пераадольвала цела пасля чарговага ўдару, можна было па хрыплых і кожнага разу ўсё менш упэўненых воклічах ахвяры. Дэталяў у цемры разабраць было нельга. Толькі цені. Удар – храбусценне лісця (ці костак?) – вокліч…

Сяржук з жонкай спусціліся й падышлі да бардзюра – мяжы, што раздзяляла пляцоўку ды асветленую едкімі пад’ездавымі ліхтарамі частку двара. Біў адзін, астатнія моўчкі стаялі. Той, які біў, часам каментаваў, за якую правіну наносіцца ўдар.

Яны пазналі ахвяру. Найперш па голасе. Гэта была дзяўчынка-падлетак, што часцяком сядзела на лаўцы каля «сіняга» пад’езда, у адной з «сініх» кватэраў якога і жыла разам з (не будзем казаць з якой) маці. Так ужо нейк склалася, што ў гэты пад’езд перабраліся ўрэшце ўсе «сінякі» хрушчоўкі (яны ж алканаўты, булдосы, аматары вадкасці № 2 і г. д.). На дзвярох гэтага пад’езда, у адрозненне ад усіх астатніх, не было дамафона – яны былі гасцінна расхінутыя і ўдзень, і ўночы. Як, дарэчы, і большасць паштовых скрыняў, якія ў лепшым разе былі падвязаныя дротам ці падлепленыя скотчам. Нягледзячы на выгоднае размяшчэнне дома, шэраг кватэраў пуставала, паколькі чалавек, як вядома, смяротны. І не існавала такога, нават чорнага, як сумленне летувіскага мытніка, рыэлтара, які б прымусіў кагосьці туды засяліцца. Тыя ж нешматлікія нармалёвыя (тут пальцамі робіцца двукоссе ў паветры) жыхары, што заставаліся ў пад’ездзе… Зрэшты, цяпер гаворка не пра іх.

Такім чынам, там (на лісці) была дзяўчынка з сіняга пад’езда. Сяржук, стараючыся рабіць гэта ўпэўненым нізкім голасам, запытаў у накірунку пляцоўкі: «Что вы делаете?!» Яму адказалі: «А ты чё здесь делаешь?» На гэта ў яго адказу не было. Разам з жонкай яны адышлі да лаўкі (дзе лямпачка)… «Трэба выклікаць міліцыю», – сказала жонка. «Так. Патэлефануй». Ён не хацеў, каб жонка бачыла, што ў яго падрыгваюць пальцы.

Покуль жонка чакала адказу аператаркі, ён, каб нешта рабіць, вярнуўся да бардзюра. Ахвяра, мабыць, добра ведала таго, хто яе б’е: «Ну всё, бля, – скавытала яна, – теперь я точно в ментовку заявлю», – і атрымоўвала новы ўдар. Да Сержука звярнуўся хтосьці з назіральнікаў: «Всё нормуль. Брательник сеструху воспитывает. А хто ты ваще такой?..» Тым часам сямейнае выхаванне працягвалася… Ён вярнуўся да жонкі. «Выклікала?» – «Так, сказалі, нарад выехаў». – «Ну, то хадзем?» Яны падняліся ў кватэру. «Пастаў імбрык. Я пайду выкіну смецце. Дарэчы, ты прозвішча называла?» – «Так». – «Дарма». – «Глядзі там, калі ласка, асцярожна…» – гэта ўжо ў зачыненыя дзверы.

Сяржук паставіў закручаны пакет са смеццем каля лаўкі й прысеў. «А можа, і сапраўды нармалёва? Можа, хоць мазгі ёй трохі ўправіць», – не падумаў, а чамусьці прамармытаў ён… …З дзяцінства яго выхоўвалі абаронцам (радзімы, малодшай сястры, футбольнае брамы… – патрэбнае падкрэсліць) . Да пэўнага моманту ён быў перакананы, што гэтак жа і з усімі… Гэты пэўны момант надышоў у другім класе. Тады настаўніца выйшла кудысьці пасярод урока, пакінуўшы класу колькі хвілінаў на шаленства. Як толькі дзверы за ёй прычыніліся, галоўны двоечнік і хуліган (адкрыць/закрыць двукоссе) з прозвішчам С а дзін, якое цалкам адпавядала яго садысцкай натуры, ускочыў з месца й пачаў корпацца ў торбачцы настаўніцы. Тады Сяржук, як гэта і належыць герою, падышоў да адмарозка й вырваў торбу. Садзін, які быў на галаву вышэйшы і на парадак шырэйшы, з цікавасцю паглядзеў на Сярожку: «Ну, пойдём. Выйдем». Яны выйшлі. Садзін адышоў у канец пустога калідора, разбегся і з усяе моцы наскочыў на суперніка. Яны ўпалі, і Садзін, вядома ж, апынуўся зверху. Далей, седзячы на грудзёх і прыціснуўшы рукі да падрапанага паркету, ён распавёў, што мог бы зрабіць з ім далей («бычок», галавой аб падлогу, вочы…). «Ну, что, пон я л?» – пасля гэтай вучэбнай дэманстрацыі сілы запытаўся хуліган. Сяржук, вядома, «пон я л» (і дзякуй богу, што ніхто з класа ўсяго гэтага не бачыў)…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анаталогія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анаталогія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анаталогія»

Обсуждение, отзывы о книге «Анаталогія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x