• Пожаловаться

Анатоль Івашчанка: Анаталогія

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка: Анаталогія» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-7144-16-7, категория: foreign_contemporary / foreign_publicism / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анатоль Івашчанка Анаталогія

Анаталогія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анаталогія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.

Анатоль Івашчанка: другие книги автора


Кто написал Анаталогія? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Анаталогія — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анаталогія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адна з першых сустрэчаў (нават сутычак) з боскім адбылася, калі ён пайшоў на секцыю па тэйквандо ў Дом фізкультурніка. Ён, натуральна, не ведаў, што насамрэч тое быў замаскаваны пад Дом фізкультурніка старадаўні касцёл. Адзіным, што ўказвала на адметнасць гэтага месца, былі гукі арфы, што часам даносіліся адкульсьці зверху падчас трэніровак і дзіўна накладаліся на рэзкія карэйскія каманды. Тады якраз адбывалася барацьба вернікаў за вяртанне храму яго першаснага аблічча. Пасля прэзідэнта мясцовай федэрацыі тэйквандо пасадзілі за згвалтаванне, а Дом фізкультурніка ізноў зрабіўся касцёлам… Але ўспамін такі. На трэніроўкі ён хадзіў з вялізным пакетам з надпісам «Белпласт», ручкі якога зашпільваліся адмысловым чынам. У пакеце было «кімано» й чэшкі.

(«Кімано» ўзята ў двукоссе з тае прычыны, што напраўду такім яно не было. Калі ён паведаміў бацькам, што паспяхова здаў першы іспыт і мае права на ганаровае нашэнне кімано, бацькі сказалі, што нешта прыдумаюць. Кімано напраўду каштавала да халеры, але не было для яго нічога жаданейшага. Бялюткае, а яшчэ лепш – чорнае, з тоўстай матэрыі ў рубчык і з Пасам, тое была ягоная мара. І вось урачысты момант. Яму прэзентуюць пакунак, дзе ляжыць яно . Ужо па вазе ён здагадваецца, што мары не суджана спраўдзіцца. У пакунку ляжыць… нейкая паркалёвая сукеначка, акуратна пашытая бабуляй па ўласных выкрайках. І адпаведны ж анучавы пасік з нашытымі, згодна ступені, жоўтымі шаўронамі на канцах. Бабулю й бацькоў ён любіў і паважаў, таму ні слова папроку ад яго пачута не было. Праплакаўшы паўначы, далей ён хадзіў на трэніроўку ў гэтым «кімано» й ранейшым трыкечку.) І вось, стоячы на лесвіцы Дома фізкультурніка, ён звыкла закідваў свой пакет на плячо, не заўважыўшы, што следам выходзіць нейкая бабулька. Удар ледзь не збіў яе з ног. Ён пачаў выбачацца, але ў вачох бабулькі не пабачыў даравання. Бабулька сказала: «Вандалы. Нічога, не доўга вам тут засталося». Гэта была першая пачутая ім фраза па-беларуску па-за фармалісцкімі ўрокамі па белмове ў пачатковай школе.

2. Буйкі

Ад таго тэйквандо напраўду толку было мала, але пра гэта даведаўся трохі пазней. Крама «Рыба» знаходзілася акурат пасярэдзіне між яго домам і школай. Да школы было каля 15 хвілінаў хады па Карламарле. Большасць школьных сяброў жылі альбо тут, альбо на паралельных вуліцах. Ён абсалютна не ведаў іншых раёнаў і мог заблукаць паўсюль, калі б яго выкінулі дзесьці ў адкрытае мора горада. Па сутнасці, арэал ягонага існавання ледзь не да паўналецця абмяжоўваўся стадыёнам з аднаго боку і часткай праспекта з другога. Вядома, былі яшчэ двары й дахі, дзе, абвязаўшы твары піянерскімі гальштукамі, яны выяўлялі хто ніндзяў, а хто хонгільдонаў.

У доме, дзе ён жыў, трапляліся рэліктавыя экспанаты. Напрыклад, жанчына з муштуком, якая выносіла старарэжымнае плеценае крэсла на двор, сядзела, гайдалася, санліва аглядаючы наваколле паўз шызы цыгарэтны дымок…

Дом, як, дарэчы, і ўсю Карламарлу, будавалі палонныя немцы. Гэты факт меў амбівалетныя наступствы: з аднаго боку, нямецкая грунтоўнасць дазваляла жыллёва-эксплуатацыйным службам дзесяцігоддзямі эканоміць на капрамонтах (то бок папросту з прыборам на іх класці). З іншага ж боку, толькі аднаму Богу і галоўнаму інжынеру ЖКГ было вядома, на якіх соплях трымаўся падмурак. Уладзю, калі ён спускаўся ў сутарэнні па ровар, здавалася, што варта дастаць хоць адну рудую, няйнакш нямецкімі грунтоўнымі рукамі ўкладзеную цагліну, як уся спаруда лясне к чортавай матары.

За «Рыбай» месцілася Хаза – чыйсьці гараж. Месца збору. Тут даведваліся пра жыццё, каштавалі «віно» альбо нават гарэлку. Тут жа было вакенца жаночай «лазні» (інтэрнацкіх душавых), дзе нібыта можна было ўбачыць штосьці выключнае. Калі збіралася не менш за тузін, ішлі гуляць у футбол альбо, зрэдзьчасу, на вайну ( за радзіму , а пазней – за музыку ).

Аднойчы аднаго з іхніх, Касога, зачапіў Рыжы Віня. Віня быў старэйшы, але крыху ёлупчык. Прызначылі час бойкі, сабраліся загадзя. З’явілася пляшка гарэлкі, якой ніхто не пакаштаваў, але якая дужа хутка спусцела. Пайшлі вялізнай брагай . З Вінем таксама былі хлопцы, але значна менш па колькасці. Сышліся на разы . Трохі памахаліся. Касы хутка правёў удушальны, і Віня заенчыў пра літасць. Касы дзеля парадку даў два разы ў пысу ды адпусціў небараку. Але не ўсе былі настроены гэтак лагодна. На лесвічнай пляцоўцы яго дагнаў хлопец з «кастэтам», зробленым з батарэевага вентыля, і некалькімі ўдарамі паклаў Віню на лесвічнай пляцоўцы каля яго ж дзвярэй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анаталогія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анаталогія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анаталогія»

Обсуждение, отзывы о книге «Анаталогія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.